Ці не ў гэтай сярэбранай табакерцы схаваная Смерць?

Змітрок Бядуля: "На горне душы першы верш я каваў…"

23
(абноўлена 12:40 22.04.2019)
Сёння спаўняецца 133 гады са дня нараджэння беларускага пісьменніка і паэта. Чытайце вершы Змітрака Бядулі ў падборцы Sputnik.

Самуіл Яфімавіч Плаўнік, больш вядомы беларускім чытачам пад псеўданімам Змітрок Бядуля, нарадзіўся ў Мінскай вобласці ў вялікай яўрэйскай сям'і. З дзяцінства будучы пісьменнік шмат чытаў – у яго дзеда была вялікая бібліятэка.

Пасля Бядуля абыходзіў наваколлі, шукаў кнігі ў школах, прасіў у суседзяў, а калі вырас, пачаў выпісваць кнігі нават з-за мяжы.

Вучыўся будучы пісьменнік у пачатковай яўрэйскай школе — хедары, а пасля яе заканчэння — у школе рабінаў ешыбоце, з якой быў выгнаны за вольнадумства. Змітрок Бядуля ведаў некалькі моў, у тым ліку нямецкую, ідыш, беларускую, рускую і польскую.

Яўрэйская тэма знайшла адлюстраванне ў творчасці паэта і пісьменніка. Па ўласным прызнанні Бядулі, два сэрцы жылі ў яго грудзях, дзве музы клікалі да песні: "Адна — чарнявая, глядзіць чорнымі, мокрымі ад слёз вачыма, а твар журботны: "Да мяне, да мяне… Памятай, што цячэ ў табе кроў габрэйскага Усходу". У іншай жа ільняныя валасы, яна трымае ў руках гуслі і спявае песні аб беларускай зямлі: "Цябе выгадаваў мой край, цябе выгадавалі мае земляробы… Твой Іерусалім — вось тут, у гэтых лясах і далінах, што далі цялесную і духоўную моц цябе".

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны Змітрок Бядуля быў вымушаны пакінуць Беларусь. Памёр ён ад інфаркту ў эвакуацыі каля Уральска (Казахстан), дзе і быў пахаваны.

У дзень нараджэння беларускага класіка Sputnik прапануе ўспомніць яго вершы.

Чытайце таксама: 

  • Вершы пра Перамогу: лепшыя творы беларускіх паэтаў
  • Пімен Панчанка: вершы пра вайну
  • Перакладаю шэпт дажджу: вершы Алеся Разанава
  • Тэст: пазнай беларускага паэта па радках з яго верша
  • Рыгор Барадулін: вершы пра каханне
23
Тэги:
Беларуская мова, Вершы, Змітрок Бядуля
Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове (32)