Спектакль Гэтамы па кнізе Андруся Горвата Радзіва Прудок

Новую версію "Радзіва Прудок" Горвата пакажуць у Мінску

31
(абноўлена 09:58 23.04.2019)
Чарговую пастаноўку па нашумелай кнізе Андруся Горвата здзейсніў украінскі рэжысёр Стас Жыркоў.

МІНСК, 23 кра - Sputnik. Новую версію кнігі Андруся Горвата "Радзіва Прудок" на мінскай сцэне 29 красавіка прадставіць украінскі рэжысёр, мастацкі кіраўнік Кіеўскага тэатра на левым беразе Дняпра Стас Жыркоў, паведамілі арганізатары.

Паказ спектакля "Гэта мы" адбудзецца ў культурным цэнтры "Корпус", пастаноўку прадставіць маладая акцёрская каманда з розных тэатраў Мінска – Андрэй Новік, Дар’я Новік, Зміцер Давідовіч, Мікалай Стонька, Васіль Бойдак, Антон Жукаў, Ілля Ясінскі.

Праца над спектаклем пачалася ў 2018 годзе на майстар-класе ў межах Міжнароднай тэатральнай акадэміі ў Мюнхене, арганізаванай саюзам моладзі ў Германіі JunOste.V.

"Я пазнаёміўся з творчасцю Андруся Горвата, калі патрапіў на спектакль "Радзіва Прудок" у Мінску. Тады ж мне падарылі гэту кнігу са словамі: "Гэта табе, Стас, ад беларускай інтэлігенцыі". А ўжо летам павінен быў выкладаць майстар-клас па сучаснаму драматычнаму тэатру ў рамках тэатральнай акадэміі ў Мюнхене. Калі я даведаўся, што да мяне на курс запісаліся ўсе беларусы – вырашыў: што ж ставіць з беларусамі, калі не "Радзіва Прудок", - распавёў Стас Жыркоў.

Беларуская прэм’ера спектакля адбылася напрыканцы сакавіка на фестывалі "МАРТ-Кантакт" у Магілёве.

Па меркаванні літаратурных крытыкаў, кніга "Радзіва Прудок" Андруся Горвата стала сапраўдным прарывам у беларускай літаратуры. Дзённік "са смешнымі і сумнымі інтымнымі гісторыямі" пра палесскае мястэчка Прудок набірае папулярнасць.

Першымі ўвасабленнем кнігі на тэатральнай сцэне заняліся акцёры Купалаўскага тэатра. Рэжысёр Раман Падаляка разам з акцёрамі Міхаілам Зуем, Дзмітрыем Есяневічам і Святланай Анікей, якія падзялілі паміж сабой шэсць галоўных роляў, прадставілі сваё бачанне палесскага космасу і нават паказалі яго на радзіме аўтара.  Да гэтага купалаўцы знялі кароткаметражку "Ягор" адмыслова да Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно.

Чытайце таксама:

31
Тэги:
Мінск, "Радзіва Прудок"
Тэмы:
"Радзіва Прудок" Андруся Горвата - новае слова ў беларускай літаратуры (12)