Аляксандра Буяльская разам са сваімі вучаніцамі

Як ставяць у Беларусі першы дзіцячы спектакль сучаснай харэаграфіі

220
(абноўлена 09:51 30.04.2019)
Харэограф, балетмайстар і настаўніца беларускіх чэмпіёнаў Аляксандра Буяльская рыхтуецца паказаць сваю дэбютную вялікую пастаноўку.

У гэтым годзе беларуска Ксенія Косава стала другой на фестывалі аднаго з самых прэстыжных харэаграфічных фестываляў свету - Youth American Grand Prix у Нью-Ёрку. Трохразовая чэмпіёнка свету і пераможца беларускага конкурсу "Талент краіны" ўразіла членаў журы сваёй манерай выканання.

Мала хто ведае, але для выхавання маленькай чэмпіёнкі прыклала руку беларуская харэограф Аляксандра Буяльская. Зусім хутка яна разам з вучнямі сваёй школы прадставіць спектакль "Уваходзьце, адчынена!", дзе Ксенія выканае адну з галоўных роляў.

Колькі каштуе зрабіць пастаноўкі і як выхоўваць чэмпіёнаў, харэограф распавяла ў інтэрв’ю карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай.

"Дзеці самі ведаюць, што для іх лепш"

Да прэм’еры балета-фантасмагорыі "Уваходзіце, адчынена!" на сцэне Музычнага тэатра засталіся лічаныя дні – паказ запланаваны на 15 мая.

Ідэя пастаноўкі з'явілася даўно, але рэалізаваць яе змаглі толькі зараз. Зоркі сыйшліся так, что прэм’ера будзе прымеркаваная да дзесяцігоддзя харэаграфічнай школы Аляксандры Буяльскай.

Аляксандра Буяльская са сваімі вучаніцамі падчас рэпетыцыі
© Photo : З асабістага архіву Аляксандры Буяльскай
Аляксандра Буяльская са сваімі вучаніцамі падчас рэпетыцыі

"Зараз дзеці становяцца чэмпіёнамі свету і паступаюць у еўрапейскія харэаграфічныя школы. Гэта сапраўдны прафесійны ўзровень", - тлумачыць Аляксандра.

Выраз "першы ў Беларусі дзіцячы спектакль сучаснай харэаграфіі" выкарыстоўваецца не для прыгажосці: такога дагэтуль у нас сапраўды не рабілі.

"Дарослыя пастаноўкі, у якіх выступалі як аматары, так і прафесіналы, рабілі не раз, а сучасную харэаграфію праз такія стылі як мадэрн і кантэмпарары разам з дзецьмі не прадстаўляў ніхто", - падкрэслівае харэограф.  

Незвычайны харэаграфічны спектакль распавядае аб дзецях і аб тым, што перад кожным з іх ёсць свае дзверы, якія не трэба баяцца адчыняць. Пры дапамозе пластыкі і музыкі гісторыю распавядуць танцоры 6-15 гадоў.

Нягледзячы на відавочна дзіцячую скіраванасць спектакля, стваральнікі ўпэўненыя, што ён спадабаецца і дарослым.

"Мая ідэя была ў тым, каб дарослыя задумаліся, якую ролю маюць у жыцці сваіх дзяцей, якія з’яўляюцца самастойнымі асобамі і нават у самым маленькім узросце лепш ведаюць, што ім трэба. Бацькі павінны толькі дапамагчы ў гэтым", - упэўненая Аляксандра.

400 касцюмаў для 80 чалавек

У адказ на пытанне "Ці дорага каштуе паставіць спектакль у Беларусі?", Аляксандра шчыра адказвае: "Вельмі". Галоўныя накірункі выдаткаў - касцюмы і анімацыйная праекцыя.

Анімацыю для пастаноўкі рыхтуе спецыяліст, дэкарыцыі настаўнікі харэаграфічнай школы робяць самастойна. Касцюмы таксама шыюць па замове, хоць гэта і неверагодныя выдаткі.

Матэматыка вельмі простая: у спектаклі будуць удзельнічаць 80 чалавек, і кожны будзе пераапранацца не аднойчы. Па сціплых падкліках спатрэбіцца каля 400 касцюмаў рознай складанасці.

Зараз у продажы засталося каля 50 квіткоў, пры тым што зала Музычнага тэатра разлічана прыкладна на 800 месцаў.

Аляксандра Буяльская падчас рэпетыцыі
© Photo : З асабістага архіву Аляксандры Буяльскай
Аляксандра Буяльская падчас рэпетыцыі

"Спачатку мы думалі, што прыйдуць паглядзець толькі бацькі і бабулі з дзядулямі, але вельмі шмат людзей, якіх цікавяць вынікі працы студыі, хапае і заўзятых тэатралаў", - распавядае Аляксандра.

Наконт таго, ці адбудзецца другі паказ, яна кажа, што вельмі хацела б, але як будзе далей, ніхто не ведае.

220
Тэги:
Прэм'ера спектакля, Беларусь, танцы
Пісьменніца Джоан Роўлінг

Джоан Роўлінг апублікуе ў сетцы казку, напісаную больш за 10 гадоў таму

1
(абноўлена 11:23 28.05.2020)
Добрая навіна для ўсіх прыхільнікаў "Гары Потэра", якім няма чым заняцца ў складаны перыяд пандэміі і самаізаляцыі - пісьменніца ўжо выклала першыя некалькі раздзелаў твора.

Брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг здзівіла фанатаў: аказваецца, што "мама Гары Потэра" 10 гадоў захоўвала ў сябе на гарышчы рукапіс, якую збіралася апублікаваць пасля заключнай кнігі пра юнага чараўніка.

Пасля таго, як Роўлінг перахварэла каронавірусам і падрабязна распавяла пра лячэбную дыхальную гімнастыку, пісьменніца вырашыла разабраць уласнае гарышча і падзяліцца цікавымі знаходкамі. Адной з іх стала рукапіс дзіцячай казкі, якую Роўлінг так бы і не паказала свету, калі б не пандэмія і самаізаляцыя.

Джоан Роўлінг апублікуе кнігу, якую напісала больш за 10 гадоў таму: пра гэта пісьменніца распавяла на сваім афіцыйным сайце.

Нявыдадзеныя рукапіс "Ікабог" - чароўная казка для дзяцей, сюжэт якой разгортваецца ў выдуманым свеце, але ніяк не звязаны з гісторыяй пра Гары Потэра.

"Ідэя кнігі нарадзілася, калі я пісала "Гары Потэра". Але, калі апошняя кніга была напісана, я прыняла рашэнне ўзяць перапынак, які расцягнуўся на пяць гадоў. Пасля я вырашыла адысці ад дзіцячых кніг і "Ікабог" адправіўся наўпрост на гарышча, дзе чакаў свайго часу ў плыні 10 гадоў", - адзначыла пісьменніца.

Дарэчы, казку пра "праўду і злоўжыванне ўладай" Роўлінг чытала сваім малодшым дзецям перад сном, а цяпер яна зможа палепшыць і ваш каранцін. На сайце ўжо апублікаваныя першыя раздзелы гісторыі, а наступныя Роўлінг паабяцала выкладваць штотыдзень.

1
Тэги:
Літаратура
Рэшткі падмурка гасцініцы Брозі

Цеплатрасай па Шагалу: віцябляне пра разбурэнне склепа гасцініцы Брозі

11
(абноўлена 17:31 27.05.2020)
Зараз пракладку цеплатрасы ў гістарычным цэнтры Віцебска прыпынілі, паколькі спецыялісты вырашаюць, што рабіць з выяўленымі артэфактамі.

ВІЦЕБСК, 27 мая - Sputnik. Падчас планавых работ па пракладцы цеплатрасы ў гістарычным цэнтры Віцебска недалёка ад Уваскрасенскай царквы рабочыя натыкнуліся на рэшткі падмурка гасцініцы Брозі, дзе ў свой час жыла жонка Марка Шагала. Працы прыйшлося спыніць, спецыялісты вырашаюць, што рабіць далей.

Гістарычная даведка

Для пачатку варта разабрацца, якую цікавасць прадстаўляе гасцініца Брозі, іншая назва якой - дом Вітэнберга.

Будынак быў пабудаваны ў цэнтры Віцебска ў 1890-х гадах купцом Бейнусам Вітэнбергам. Акрамя самой гасцініцы, у ім размяшчаліся некалькі крамаў, рэстаран з французскай і рускай кухнямі, кегельбан, більярдавая і ювелірная майстэрня Розенфельд. На дачцэ ювеліраў Бэле пасля ажаніўся Марк Шагал. Больш за тое, менавіта ў будынку Вітэнберга Шагалы жылі ў 1915 годзе.

Пасля вайны будынак гасцініцы быў разбураны.

На остатки фундамента гостиницы Брози наткнулись случайно
© Sputnik / Павел Вур
На рэшткі падмурка гасцініцы Брозі натрапілі выпадкова

У 2000-х быў распрацаваны праект па ўзнаўленні дома Вітэнберга на гістарычным падмурку гасцініцы. Але ён так і не быў рэалізаваны, паколькі не знайшлося інвестараў, гатовых укласці сродкі ў гэтак дарагі праект.

У 2010 годзе на месцы гасцініцы ўсталявалі пастамент для коннай статуі князя Альгерда, а сам манумент ўзвялі праз чатыры гады.

Цеплатраса не там

Узгадалі аб важным гістарычным падмурку вясной 2020 года, калі пачалі праводзіць рэканструкцыю ўчастка цеплавых сетак. Яшчэ ў сакавіку міністэрства культуры выдала дазвол на правядзенне работ у гістарычным цэнтры Віцебска з агаворкай, што ўсе працы будуць весціся пад пастаянным кантролем Інстытута гісторыі НАН РБ.

Перад пачаткам рэканструкцыі ў план работ былі ўнесены некаторыя карэкціроўкі, і замест таго, каб ісці па старым рэчышчы цеплатрасы, працоўныя выкапалі траншэю там, дзе раней не праводзілася вывучэнне глебы.

Находкой заинтересовались специалисты, местные блогеры и СМИ - работы пришлось остановить
© Sputnik / Павел Вур
Находкой заинтересовались специалисты, местные блогеры и СМИ - работы пришлось остановить

Пры раскопках на новым месцы ўдалося выявіць не толькі падмурак гасцініцы Брозі, але і металічныя часткі брамы, замкі, кафлі і старадаўнюю цэглу - некаторыя былі з клеймамі.

Знаходкай зацікавіліся спецыялісты, мясцовыя блогеры і СМІ, таму работы давялося спыніць. Пры гэтым рабочыя адзначылі, што на спрэчным участку ўсё роўна даводзіцца весці працы, але далёка ад гістарычнай знаходкі, паколькі тэрміны здачы аб'екта падціскаюць.

"Цяпер усе навакольныя дамы без гарачай вады не толькі з-за планавых адключэнняў, але і з-за рэканструкцыі, і пакуль мы тут не скончым, ваду ім ніхто не дасць. Здаць гэты ўчастак мы павінны 1 чэрвеня, таму экскаватар працягвае расчышчаць зямлю, але ў баку ад знаходкі", - падкрэслілі супрацоўнікі фірмы-падрадчыка.

На пытанне аб тым, што адбудзецца калі навукоўцы не дазволяць працягнуць працу ў бліжэйшы час, рабочыя адказалі: археолагі будуць насіць жыхарам гарачую ваду ў вёдрах.

Работы все равно придется проводить - сроки сдачи объекта поджимают
© Sputnik / Павел Вур
Працы ўсё роўна прыйдзецца праводзіць - тэрміны здачы аб"екта падціскаюць

"Шчыра кажучы, не бачу асаблівай каштоўнасці ў знаходцы: частка склепа, які разваліўся, і ўсё. Гістарычным мурам назваць гэта цяжка. У нас у горадзе ёсць месцы, дзе мур сапраўды выдатна захаваўся і яго добра абыгралі пры рэканструкцыі будынкаў", - выказаў сваё бачанне прадстаўнік падрадчыка.

Не такая ўжо і гісторыя

Гараджане, у сваю чаргу, падзяліліся на тры лагеры. Многія не ацанілі знаходкі.

"Гэта месца было культурнай каштоўнасцю, якая ахоўваецца законам? Наколькі я ведаю, яго засыпалі, зверху паклалі пліткай і забыліся. Акрамя таго, прычым тут жонка Шагала? Яна ж сама не была мастачкай! У Беларусі процьма месцаў, дзе жылі чыесьці жонкі, давайце ўсе іх ахоўваць", - пракаментавала сітуацыю жыхарка Віцебска Алена.

Реконструкция достаточно масштабна и идет на нескольких улицах
© Sputnik / Павел Вур
Рэканструкцыя досыць маштабная і ідзе на некалькіх вуліцах

Другая частка гараджан лічыць, што любую гістарычную каштоўнасць трэба ахоўваць, а тым больш месцы, звязаныя з імем мастака, які ўславіў Віцебск на ўвесь свет.

Ёсць і трэцяя частка жыхароў Віцебска, гатовых ацаніць гістарычную значнасць знаходкі, але пры гэтым яны хочуць, каб своечасова далі гарачую ваду.

"Шагал, зразумела, вядомы мастак, і я не супраць таго, каб знойдзены падмурак вывучалі, але не на шкоду маёй сям'і. І хацелася б даведацца, што будуць далей рабіць з знаходкай: вывучаць ці зноў закапаюць?" - заўважыў жыхар аднаго з навакольных дамоў Сяргей.

І сапраўды: што рабіць з гістарычнай знаходкай?

Цяпер на месцы раскопак працуюць археолагі, якія фатаграфуюць, дакументуюць і вывучаюць знойдзеныя артэфакты.

11
Тэги:
археалагічныя знаходкі, Віцебск
Новыя пашпарты пачнуць выдаваць з 2021 года, у іх будзе 30 старонак для віз

Новыя пашпарты пачнуць выдаваць з 2021 года, у іх будзе 30 старонак для віз

0
(абноўлена 13:08 28.05.2020)
Пандэмія каронавіруса не паўплывае на тэрміны выдачы біяметрычных пашпартоў у Беларусі, заявілі ў МУС.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Новыя біяметрычныя пашпарты пачнуць выдаваць у Беларусі з першых дзён 2021, паведаміў журналістам у чацвер начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Бягун прымае ўдзел у пасяджэнні камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ ніжняй палаты беларускага парламента, на якой разглядаецца змены ў закон "Аб грамадзянстве".

"Мы плануем укласціся ў тэрміны і пачаць выдаваць біяметрычныя пашпарты з першых дзён 2021 года", - паведаміў Бягун.

Паводле яго слоў, "дарожная карта па біяметрычных дакументах зацверджана (...) адбылася нарада па гэтым пытанні на ўзроўні першага віцэ-прэм'ера кіраўніцтва".

Ён таксама распавёў, што з-за пандэміі каронавіруса на пэўны час зрушыліся тэрміны візітаў замежных партнёраў, якія працуюць над рэалізацыяй праекта ўводу біяметрычных дакументаў для грамадзян Беларусі. Але гэта, па словах Бягуна, не паўплывае на абумоўленыя раней тэрміны выдачы новых пашпартоў. Паводле яго слоў, цяпер ідуць кансультацыі і іншыя кантакты з замежнымі параметрамі ў рэжыме анлайн.

Начальнік дэпартамента паведаміў, што ў біяметрычных пашпартах будзе 30 старонак для віз.

0
Тэги:
Беларусь, Пашпарт