Беларускі гурт Nizkiz

На канцэрце Thirty Seconds To Mars выступіць беларускі гурт Nizkiz

84
(абноўлена 10:59 02.05.2019)
Магілёўскі гурт абралі з дзясятку кандыдатур з розных краін свету, сярод прэтэндэнтаў былі і еўрапейцы.

МІНСК, 2 мая – Sputnik. Беларускі гурт Nizkiz выступіць 15 ліпеня ў "Чыжоўка-арэне" ў якасці адмысловага госця канцэрта амерыканцаў Thirty Seconds To Mars.

"Мэнэджмэнт Thirty Seconds To Mars абіраў з дзясятка кандыдатур з розных краін, у тым ліку еўрапейцаў. Я ўсцешаны, што ў Мінску выступяць менавіта Nizkiz. Прычым не здзіўлюся, калі рашэнне прымаў сам Джарэд Лета – ён вядомы сваім перфекцыянізмам", – кажа арганізатар канцэрта Павел Багдановіч.

Thirty Seconds To Mars прывязуць у Мінск лепшыя песні і новы альбом "America", які шмат хто назваў самым разнастайным у гісторыі калектыва.

У сваю чаргу беларускі гурт Nizkiz з’яўляецца адным з самых галоўных рок-гуртоў краіны. Хлопцы з Магілёва выступаюць на вядучых рок-фестывалях Беларусі і збіраюць аншлагі на ўсіх сваіх канцэртах.

84
Тэги:
Музыка, Канцэрт, Беларусь, Nizkiz

Культура