Мастачка Зоя Луцэвіч

Праект "Мастак і горад" у гэтым годзе прадставіць творчасць дзвюх Зой

27
(абноўлена 15:54 02.05.2019)
Восьмы год запар мінчане і госці сталіцы змогуць любавацца творчасцю беларускіх мастакоў пад адкрытым небам.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Карціны дзвюх беларускіх мастачак – Зоі Літвінавай і Зоі Луцэвіч – змогуць убачыць мінчане ў рамках праекта "Мастак і горад". Урачыстае адкрыццё галерэі пад адкрытым небам на плошчы Якуба Коласа запланавана на 16 мая.

У гэтым годзе выстава будзе насіць лаканічную назву "Зоі". Такім чынам, арганізатары хацелі падкрэсліць цесную сувязь і пераемнасць двух пакаленняў беларускай жывапіснай школы.

Беларуская мастачка Зоя Літвінава
© Photo : Арганізатары праекта "Мастак і горад"
Беларуская мастачка Зоя Літвінава

Выстава будзе падзеленая на 2 этапы. Адкрые экспазіцыю заслужаны дзеяч мастацтваў Зоя Літвінава, якую называюць "вялікай" Зояй.

"Для мяне ўдзел у праекце "Мастак і горад" – падзея і ўнікальная магчымасць сустрэцца з велізарнай і разнастайнай аўдыторыяй; сведчанне запатрабаванасці, што з’яўляецца важным для кожнага мастака. Мне адначасова і трывожна, і радасна ад будучай сустрэчы з гледачом. Мой "выхад" у публічную прастору суправаджаецца вялікай надзеяй на тое, што кантакт з аматарамі і знатакамі выяўленчага мастацтва адбудзецца", – падзялілася ўражаннямі мастачка.

З сярэдзіны лета на плошчы Якуба Коласа з’явяцца рэпрадукцыі твораў Зоі "маленькай" Луцэвіч. Яе карціны акрамя Мінску ўбачаць яшчэ і ў Брэсце.

У рамках праекта ў беларускай сталіцы таксама пройдзе вялікая колькасць мерапрыемстваў: адкрытая экскурсія па экспазіцыі, мастацкі майстар-клас ад Зоі Луцэвіч і і канцэрт новай акадэмічнай музыкі ў фармаце silent-event з выкарыстаннем бесправадных навушнікаў.

Асаблівай падзеяй стане адкрыты CINEMASCOPE са спецыяльнай кінапраграмай "Мастак і горад", які будзе працаваць на плошчы Якуба Коласа 11 ліпеня – у дзень змены экспазіцыі.

27
Тэги:
Мастацтва, Брэст, Мінск