Відэа: Зена прадставіла кліп на песню для Еўрабачання

Відэа: Зена прадставіла кліп на песню для "Еўрабачання"

42
(абноўлена 10:35 12.05.2019)
Дынамічны ролік, у якім юная выканаўца мяняе модныя вобразы, за некалькі гадзін паглядзелі больш за дзесяць тысяч чалавек.

Прадстаўніца Беларусі на "Еўрабачанні-2019" маладая спявачка Зена прэзентаваў кліп на конкурсную песню Like It.

Здымкі відэароліка да кампазіцыі, падрыхтаванай для міжнароднага песеннага конкурсу, прайшлі ў Маскве 19 красавіка ў перапынках паміж выступамі і рэпетыцыямі, у самы разгар падрыхтоўкі да "Еўрабачання", паведамляецца ў апісанні на афіцыйным канале спявачкі.

Рэжысёрамі танцавальнага відэа выступілі Альберт Плёха і Андрэй Цар. Дынамічны ролік, у якім юная выканаўца мяняе модныя вобразы, за некалькі гадзін паглядзелі больш за дзесяць тысяч чалавек.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019", на якім Беларусь прадставіць 16-гадовая падапечная Віктара Дробыша Зена (Зіна Купрыяновіч) пройдзе 14-18 мая ў Тэль-Авіве, за перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 41 краіны свету.

Букмекеры ацэньваюць шанцы канкурсанткі з Беларусі невысока: пакуль яе ставяць на 35-е месца з 41, гэта значыць шанцаў на выхад у фінал "Еўрабачання" ў артысткі вельмі мала.

42
Тэги:
Еўрабачанне, Зена
Тэмы:
Конкурс песні "Еўрабачанне 2019" (86)

Культура