Гатовыя вырабы стануць упрыгожаннем сядзібы

Фотафакт: як прайшоў кавальскі пленэр на "Хутары Дудара"

209
(абноўлена 11:00 12.05.2019)
Фэст кавалёў быў прысвечаны дню нараджэння Станіслава Манюшкі і памяці яго сяброў Сыракомлі і Дуніна-Марцінкевіча.

"Фэст кавалёў" ужо не ў першы раз праходзіць у аграсядзібе "Хутар Дудара", якая знаходзіцца ў Валожынскім раёне Беларусі.

Фэст кавалёў ужо не ў першы раз праходзіць у аграсядзібе Хутар Дудара
© Sputnik Альфрэд Мікус
"Фэст кавалёў" ужо не ў першы раз праходзіць у аграсядзібе "Хутар Дудара"

Гаспадар сядзібы, спадар Алесь Лось - прафесійны мастак, музыкант, адна са знакавых постацяў у справе захавання беларускіх нацыянальных традыцый. Ён займаўся адраджэннем старадаўняга беларускага лялечнага тэатра "батлейка", зборам фальклору - народных песень, танцаў, традыцыйнай інструментальнай музыкі, вывучаў розныя тэхнікі народнай гульні на скрыпцы, цымбалах, бубне. Акрамя таго, ён адзіны ў Беларусі майстар, які вырабляе дуды, ліры і іншыя народныя інструменты.

Фэст кавалёў ужо не ў першы раз праходзіць у аграсядзібе Хутар Дудара, якая знаходзіцца ў Валожынскім раёне Беларусі
© Sputnik Альфрэд Мікус
Гаспадар сядзібы, спадар Алесь Лось - прафесійны мастак, музыкант, адна са знакавых постацяў у справе захавання беларускіх нацыянальных традыцый

На сваім хутары 11 мая Алесь Лось сабраў лепшых, на яго думку, кавалёў Беларусі: Алеся Міхалевіча з Мінска, Юрася Фурса з Пастаў, Вадзіма Буглака з Івянца і Уладзіміра Някрасава з Ракава.

Кавалі прыехалі са сваімі вырабамі, інструментам і пераноснымі горнамі
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кавалі прыехалі са сваімі вырабамі, інструментам і пераноснымі горнамі
Кожны атрымаў асобнае заданне выкаваць па эскізах арыгінальны крыж для ўпрыгожвання новай шыльды сядзібы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кожны атрымаў асобнае заданне выкаваць па эскізах арыгінальны крыж для ўпрыгожвання новай шыльды сядзібы

Кавальскі пленэр Алесь Лось прысвяціў дню нараджэння Станіслава Манюшкі і памяці яго сяброў Сыракомлі і Дуніна-Марцінкевіча.

Кавальскі пленэр Алесь Лось прысвяціў дню нараджэння Станіслава Манюшкі і памяці яго сяброў Сыракомлі і Дуніна-Марцінкевіча
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кавальскі пленэр Алесь Лось прысвяціў дню нараджэння Станіслава Манюшкі і памяці яго сяброў Сыракомлі і Дуніна-Марцінкевіча

Кавалі прыехалі са сваімі вырабамі, інструментам і пераноснымі горнамі. Кожны атрымаў асобнае заданне выкаваць па эскізах арыгінальны крыж для ўпрыгожвання новай шыльды сядзібы.

Гаспадар хутара, Алесь Лось, сабраў чатырох, на яго думку, лепшых кавалёў Беларусі
© Sputnik Альфрэд Мікус
Гаспадар хутара, Алесь Лось, сабраў чатырох, на яго думку, лепшых кавалёў Беларусі
Вакол майстроў сабраліся зацікаўленыя гледачы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Вакол майстроў сабраліся зацікаўленыя гледачы

Потым адбыўся святочны абед з дэгустацыяй мясцовага тайнага чароўнага напою і канцэрт на свежым паветры.

Пасля заканчэння працы адбыўся канцэрт на свежым паветры: спяваў свае песні Алесь Камоцкі, Антаніна Хатэнка чытала свае вершы і вершы Сыракомлі, гучалі паланэзы і міні-опера Манюшкі Лірнік Вясковы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Пасля заканчэння працы адбыўся канцэрт на свежым паветры: спяваў свае песні Алесь Камоцкі, Антаніна Хатэнка чытала свае вершы і вершы Сыракомлі, гучалі паланэзы і міні-опера Манюшкі "Лірнік Вясковы"
Гарбатай і варэннем уласнага прыгатавання частавалі ўсіх Юля Літвінава і Зміцер Мурашка з сядзібы Дайнаўскі двор
© Sputnik Альфрэд Мікус
Гарбатай і варэннем уласнага прыгатавання частавалі ўсіх Юля Літвінава і Зміцер Мурашка з сядзібы "Дайнаўскі двор"

Спяваў свае песні Алесь Камоцкі, Антаніна Хатэнка чытала свае вершы і вершы Сыракомлі, гучалі паланэзы і міні-опера Манюшкі "Лірнік Вясковы".

209