Букмекеры расказалі пра шанцы прадстаўніцы Беларусі на "Еўрабачанні"

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкСпявачка ЗЕНА
Спявачка ЗЕНА - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З 17 удзельнікаў першага паўфіналу конкурсу члены журы і тэлегледачы адбяруць дзясятку лепшых - яны і выйдуць у фінал шоу.

МІНСК, 14 мая - Sputnik. Букмекеры ацанілі шанцы прадстаўніцы Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" Зены на выхад у фінал шоу, паведамляе Sputnik.

Прадзюсар Віктар Дробыш - Sputnik Беларусь
"Гей-парад з элементамі вакалу": Дробыш выказаўся пра "Еўрабачанне"

Першы паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў аўторак у Тэль-Авіве. Сярод артыстаў, якія паднімуцца сёння на сцэну шоу - і прадстаўніца Беларусі Зена.

За некалькі гадзін да паўфіналу букмекеры ацэньваюць шанцы Зены на выхад у фінал як не вельмі высокія. Так, ёсць усяго 35% верагоднасці таго, што яна яшчэ раз зможа выйсці на сцэну "Еўрабачання".

У "агульным заліку" удзельнікаў першага паўфіналу артыстка размяшчаецца на 13 месцы з 17 канкурсантаў. Нагадаем, у фінал шоу выйдуць дзесяць краін, чые прадстаўнікі набіраюць больш балаў ад тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы.

Верагодна, сярод прычын падобнага скептыцызму ў дачыненні да беларускай спявачкі з боку букмекераў - тое, што ў першым паўфінале за рэспубліку нешматлікія могуць прагаласаваць. З постсавецкіх краін у першым паўфінале "Еўрабачання" будуць выступаць толькі Грузія і Эстонія, з краін-суседзяў - Польшча. Таксама ёсць верагоднасць таго, што Зену падтрымаюць жыхары Славеніі і Сербіі. Зрэшты, гэтага можа апынуцца недастаткова для выхаду ў фінал конкурсу.

Зена - псеўданім 16-гадовай мінчанкі Зіны Купрыяновіч. На "Еўрабачанні" яна выканае песню Like It. Раней дзяўчына ўдзельнічала ў шоу "Новая Фабрыка зорак", выступала ў ролі вядучай дзіцячага "Еўрабачання-2018" і нават была актрысай агучвання: "падарыла" свой голас галоўнай гераіні мультфільма "Моана" ў перакладзе на рускую мову.

Прамая трансляцыя першага паўфіналу "Еўрабачання-2019" пачнецца ў аўторак а 22-й.

Стужка навiн
0