Зена выйшла ў фінал "Еўрабачання-2019"

© Photo : EBUЗена выйшла ў фінал "Еўрабачання-2019"
Зена выйшла ў фінал Еўрабачання-2019 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сама спявачка верыла ў свае сілы, хоць букмекеры меркавалі, што ў лік фіналістаў Зена нe ўвойдзе.

МІНСК, 16 мая - Sputnik. Прадстаўніца Беларусі на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2019" Зена змагла выйсці ў фінал шоу па выніках першага паўфіналу.

Першы паўфінал "Еўрабачання-2019" адбыўся ў аўторак у Тэль-Авіве. За права выйсці ў фінал шоу змагаліся прадстаўнікі 17 краін свету, у тым ліку і Беларусі.

Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы Зена, якая выступіла на конкурсе з песняй Like it, змагла выйсці ў фінал шоу. Якое месца заняла спявачка сярод паўфіналістаў, стане вядома толькі пасля фіналу.

Такім чынам, Беларусь у шосты раз за час свайго ўдзелу ў "Еўрабачанні" змагла трапіць у фінал шоу.

Акрамя Беларусі, у фінал "Еўрабачання" выйшлі наступныя ўдзельнікі першага паўфіналу:

  • Грэцыя
  • Сербія
  • Кіпр
  • Эстонія
  • Чэхія
  • Аўстралія
  • Ісландыя
  • Сан-Марына
  • Славенія

Зена (Зіна Купрыяновіч) - 16-гадовая спявачка з Мінска. Артыстка супрацоўнічае з прадзюсарам Віктарам Дробышам. Раней яна ўдзельнічала ў праекце "Новая Фабрыка Зорак", а таксама агучвала мультфільм "Маана". У 2018 годзе артыстка выступала ў ролі вядучай дзіцячага "Еўрабачання".

Другі паўфінал "Еўрабачання-2019" пройдзе 16 мая. Фінал шоу прызначаны на 18 мая.

Стужка навiн
0