"Еўрабачанне": у чацвер пройдзе другі паўфінал

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкСпявак Сяргей Лазараў
Спявак Сяргей Лазараў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод канкурсантаў, якія ўдзельнічаюць у другім паўфінале, - расіянін Сяргей Лазараў.

МІНСК, 16 мая - Sputnik. Другі паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе сёння ў Тэль-Авіве.

Першы паўфінал "Еўрабачання" адбыўся ў аўторак. З 17 канкурсантаў члены журы і тэлегледачы абралі дзясятку, якая выйшла ў фінал. Яшчэ дзесяць фіналістаў вызначацца ў чацвер.

У другім паўфінале конкурсу ў чацвер на сцэну "Еўрабачання" выйдуць прадстаўнікі наступных краін:

1. Арменія

2. Ірландыя

3. Малдова

4. Швейцарыя

5. Латвія

6.Румынія

7. Данія

8. Швецыя

9. Аўстрыя

10. Харватыя

11. Мальта

12. Літва

13. Расія

14. Албанія

15. Нарвегія

16. Нідэрланды

17. Паўночная Македонія

18. Азербайджан

Прамы эфір другога паўфіналу "Еўрабачання" пачнецца а 22-й. Колькасць фіналістаў будзе названа ў хуткім часе пасля паўночы.

Фінал "Еўрабачання-2019" пройдзе ў Тэль-Авіве 18 мая. Акрамя прадстаўнікоў 20 краін, якія прайшлі кваліфікацыю ў паўфінале, за перамогу ў шоу будуць змагацца і артысты краін - арганізатараў конкурсу: Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Італіі і Іспаніі, а таксама краіны-гаспадыні Ізраіля.

Стужка навiн
0