Спявак Сяргей Лазараў (Расія) падчас другога паўфіналу Еўрабачанне-2019

"Еўрабачанне - 2019": Сяргей Лазараў выйшаў у фінал

49
(абноўлена 08:33 17.05.2019)
Расійскі спявак Сяргей Лазараў выйшаў на сцэну другога паўфіналу "Еўрабачання" пад "нядобрым" нумарам 13, аднак выступленне артыста мела поспех.

Прадстаўніца Беларусі Зена на конкурсе Еўрабачанне-2019
© Sputnik / Владимир Астапкович
МІНСК, 17 мая - Sputnik. Прадстаўнік Расіі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" спявак Сяргей Лазараў выйшаў у фінал шоу, вынікі галасавання тэлегледачоў і членаў журы ў другім паўфінале былі абвешчаныя ў ноч з чацвярга на пятніцу.

Другі паўфінал "Еўрабачання-2019" адбыўся ўвечары ў Тэль-Авіве. За права выйсці ў фінал шоу змагаліся прадстаўнікі 18 краін свету, у тым ліку і Расіі.

Згодна з вынікамі галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы, у фінал "Еўрабачання" з другога паўфіналу выйшлі прадстаўнікі наступных краін:

  • Расія
  • Паўночная Македонія
  • Нідэрланды
  • Албанія
  • Швецыя
  • Азербайджан
  • Данія
  • Нарвегія
  • Швейцарыя
  • Мальта

Фінал "Еўрабачання-2019" пройдзе 18 мая ў Тэль-Авіве. На сцэну конкурсу выйдуць прадстаўнікі 26 краін: дзесяць былі вызначаны першым паўфіналам, яшчэ дзесяць - другім. Аўтаматычна ў фінал праходзяць краіны "вялікай пяцёркі" (Францыя, Германія, Італія, Вялікабрытанія і Іспанія), а таксама краіна - гаспадыня шоу Ізраіль.

49
Тэги:
конкурс песні, Расія, Сяргей Лазараў, Еўрабачанне
Тэмы:
Конкурс песні "Еўрабачанне 2019" (86)
Сядзіба Навіцкіх у Савейках

Рэканструкцыю не дазволілі савецкія ўлады: лёс сядзібы Навіцкіх у Савейках

4
(абноўлена 09:47 04.07.2020)
Пандэмія зачыніла межы, але натхніла беларусаў на вандроўкі па краіне. Цяпер ленты і сторыз сацыяльных сетак напаўняюцца фотаздымкамі гістарычных мясцін. Карыстаючыся момантам карэспандэнт Sputnik Марына Валасар наведала сядзібу шляхецкага роду Навіцкіх на Ляхавіччыне.

Сядзібна-паркавы комплекс шляхецкага роду Навіцкіх знаходзіцца ў вёсцы Савейкі, што крыху больш за 18 кіламетраў ад Ляхавічаў. Гэтае ўнікальнае месца перадае атмасферу XIX стагоддзя.

Вёска Савейкі
© Sputnik Марына Валасар
Вёска Савейкі

Калі дакладна быў пабудаваны ансамбль, невядома. Сярод даследчыкаў і гісторыкаў ёсць розныя меркаванні. Некаторыя лічаць, што палац разам з паркам быў закладзены напрыканцы XVIII стагоддзя, іншыя называюць 1850-ы год, калі пані Навіцкая набыла тры тысячы гектараў зямлі ў генерала Кор-Рудольскага, што служыў у Радзівілаў. Разам са шляхцянкай гаспадарылі на гэтай зямлі яе сыны Канстанцін і Феафіл. Мяркуюць, што падчас іх валадарання быў пабудаваны драўляны палац, а ў 1904 годзе – цагляны.

У розныя часы Савейкі належалі Бенігсенам, Чапскім, Незабытоўскім, Рдултоўскім.

Сядзіба Навіцкіх у Савейках
© Sputnik Марына Валасар
Сядзіба Навіцкіх у Савейках

У палацы была вялікая бібліятэка і архіў, дзейнічаў музей мясцовай фаўны, самы вялікі з прыватных музеяў Польшчы ў даваенны час.

Парк, плошча якога складае каля 10 гектараў, быў абсаджаны вялікай колькасцю экзатычных дрэў і кустоў. Многія з іх і да гэтага часу можна сустрэць у ваколіцах сядзібы. Гэта лістоўніца еўрапейская, конскі каштан, арэх шэры, бэз венгерскі, ірга каласістая, каліна канадская, ясень звычайны адналісты.

Незвычайную рамантычную атмасферу парку надавалі некалькі сажалак. У іх цэнтры размяшчаўся маленькі востраў з мураванай альтанкай. Патрапіць на яго можна было па каменным арачным мосціку. Сажалкі і зараз ёсць, хоць, канешне, вельмі пазарасталі.

Акрамя самой сядзібы захаваліся яшчэ некаторыя збудаванні. Гэта афіцына, бровар і гаспадарчыя пабудовы. На фасадзе бровара можна ўбачыць дату пабудовы  "R 1901", а таксама ініцыялы уласніка "T. N.", што азначае - "Тэафіл Навіцкі".

Прыкладна ў двух  кіламетрах ад вёскі знаходзяцца могілкі з радавой капліцай-пахавальняй. Пабудаваная ў ХІХ стагоддзі ў стылі класіцызму сёння капліца знаходзіцца ў паўразбураным стане.

Сядзіба Навіцкіх у Савейках
© Sputnik Марына Валасар
Тут пануе незвычайная рамантычная атмасфера

У 1860 годзе палацава-паркавы комплекс набыў маёр у адстаўцы Гектар Банавентуравіч Навіцкі. У той час да маёнтка адносіліся фальварак Заполле, а таксама вёскі Лапацічы, Гайнінцы, Гайнін, Тальмінавічы, Мядзведзічы, Куршынавічы.

Маёнтак быў сапраўдным прамысловым цэнтрам гэтай мясцовасці. Тут былі адкрытыя мылаварны, свячны, вінакурны, шкіпідарны заводы, а таксама тры карчмы, два вадзяныя млыны, смалакурня і бровар. Апошнімі, хто валодаў Савейкамі з Навіцкіх, былі Тэафіл і Андрэй.

На падмурку Савейкаўскага палаца пазначана дата: "1901 год". Ёсць меркаванне, што гэта час рэканструкцыі будынка.

Сядзіба Навіцкіх у Савецках
© Sputnik Марына Валасар
Савецкія шлады не дазволілі рэканструяваць сядзібу

У 1939 годзе маёнтак разрабавалі, а арандатара, які яго абараняў, забілі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны палац быў разбураны, але потым адноўлены па старых чарцяжах.

У 50-я гады ХХ стагоддзя сын Феафіла Навіцкага Ежы, які ў той час быў паслом Польшчы ў Францыі, даслаў ліст у Савет Міністраў БССР, у якім прапаноўваў выдзеліць уласныя грошы на рэстаўрацыю былой сядзібы, але атрымаў адмову ад савецкага кіраўніцтва.

Дарэчы, з савецкіх часоў да нас дайшлі шматлікія скульптуры жывёл, якія можна сустрэць перад сядзібай. Гэта, напрыклад, зубр, алень і маленькія мядзведзі з бочкай мёду. Цікавосткай прысядзібнага парку з’яўляецца помнік Леніну – адзіны на ўвесь раён.

Сядзіба Навіцкіх у Савейках
© Sputnik Марына Валасар
У парку шмат скульптур розных жывёл

Пачынаючы з 1954 года ў сядзібе Навіцкіх быў размешчаны  дом адпачынку работнікаў лясной гаспадаркі ўсесаюзнага значэння, затым у розны час яго прыстасоўвалі пад санаторый для хворых на сухоты і ўчастковую бальніцу з дзіцячым аздараўленчым лагерам у летні час. 3 2004 года ў палацы размяшчалася ўрачэбная амбулаторыя.

У 2013 годзе палац разам з гаспадарчымі пабудовамі быў выкуплены СЗАО "Лада Гарант". Новы ўласнік абяцаў рэканструяваць сядзібу, але і да сённяшняга часу гэта не зроблена. Між іншым, у сакавіку гэтага года пракуратура Ляхавіцкага раёна выставіла патрабаванне аб тым, што палац павінен быць закансервіраваны з-за пагрозы абвалу будынку.

Аднак і такая сітуацыя не знішчае рамантызм гэтых мясцінаў, а, магчыма, нават больш прыцягвае сваёй некранутасцю і аўтэнтычнасцю шматлікіх турыстаў.

Чытайце таксама:

4
Тэги:
Брэсцкая вобласць
Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі

Марозіва з валошак і фотабудка: у Мінску адзначылі Дзень вышыванкі

18
(абноўлена 08:31 03.07.2020)
У цэнтры сталіцы арганізавалі кірмашы і інтэрактывы, а ў МЗС - традыцыйны прыём. Як жыхары краіны і дыпламаты адзначылі свята нацыянальнага арнаменту, глядзіце на відэа.

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Беларусі святкуюць Дзень вышыванкі. Жыхары рэспублікі апранаюцца ў футболкі з арнаментам і дадаюць у свае вобразы атрыбуты нацыянальнага каларыту.

2 ліпеня ў цэнтры Мінска з нагоды свята арганізавалі кірмашы і інтэрактывы. Свята нацыянальнага арнаменту адзначалі і ў міністэрстве замежных спраў. У МЗС сёння сабраліся прадстаўнікі дыпламатычных місій. Дзень вышыванкі афіцыйныя асобы святкуюць ужо некалькі гадоў запар, але ў гэтым годзе ўрачыстасць з-за каронавіруса была нешматлюднай. Ды і ў вышыванках былі не ўсе, нават міністр замежных спраў Уладзімір Макей у гэты раз быў у дзелавым касцюме.

Затое "фішкай" гэтага года стала фотабудка, госці свята атрымалі імгненныя здымкі на фоне беларускіх славутасцяў. Нацыянальным пачастункам свята стала марозіва з валошкамі.

18
Тэги:
Мінск, Дзень вышыванкі
Адзінай вакцыны не атрымаецца? Вірусолаг ацаніў новыя мутацыі COVID-19

Адзінай вакцыны не атрымаецца? Вірусолаг ацаніў новыя мутацыі COVID-19

0
(абноўлена 09:31 02.07.2020)
Як ўлічыць мутацыі каронавіруса пры стварэнні эфектыўнай вакцыны, і ці трэба распрацоўваць новы прэпарат ад кожнага новага штаму ў выпадку другой хвалі захворвання ў свеце або ўспышак у асобных краінах, разважае вірусолаг, акадэмік РАПН Анатоль Альштэйн.
Единой вакцины не будет? Вирусолог оценил мутации COVID-19

Зменлівасць віруса COVID-19 менш, чым у грыпу, і гэтым вызначаецца магчымасць стварэння вакцыны, якая будзе абараняць на працягу досыць доўгага часу, адзначыў на радыё Sputnik вірусолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар Анатоль Альтштэйн, адказваючы на пытанне, ці спатрэбіцца змяніць вакцыну пры далейшай змене віруса.

"Геном віруса грыпа складаецца з асобных кавалкаў, там вельмі лёгка ў розных варыянтаў віруса адбываецца перамешванне, таму ён такі зменлівы. Тут геном уяўляе сабой адну нітку. Яна доўгая, праўда, але адна, і таму вірус не так зменлівы, як вірус грыпу" , - сказаў вірусолаг.

Вірус сапраўды змяняецца, аднак зусім неабавязкова, каб мяняліся яго антыгенныя ўласцівасці, ад якіх залежыць імунітэт, і таму вакцына, якая зараз ствараецца, нягледзячы на нейкія невялікія змены віруса, зможа забяспечыць абарону надоўга, калі яе эфектыўнасць пацверджана падчас выпрабаванняў, патлумачыў прафесар.

Цяпер каля 150 калектываў займаюцца распрацоўкай вакцыны, акрамя таго, ідуць выпрабаванні дзясятка вакцын ў розных краінах, дадаў Альштэйн. Нагадаем, раней у Новасібірску навуковым цэнтры вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" паведамілі аб трох расійскіх прататыпах вакцыны ад каронавіруса, якія паспяхова прайшлі выпрабаванні і паказалі сваю эфектыўнасць.

"На самой справе розніца ў месяц не мае ніякай ролі, важна, каб яна была якаснай, бяспечнай і эфектыўнай, гэтыя маленькія адрозненні на працягу месяца - гэта пытанне спартыўнае і палітычнае", - дадаў Альштэйн.

0
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19