Сёння Аляксандру Кулінковічу магло бы споўніцца 47 гадоў

Сёння Аляксандру Кулінковічу магло б споўніцца 47 гадоў

44
(абноўлена 11:15 16.05.2019)
У дзень нараджэння выбітнага музыкі Sputnik успамінае яго песні.

Аляксандр Кулінковіч заснаваў гурт Neuro Dubel у 1989 годзе і да самай смерці заставаўся яго бяссменным лідарам. Гурт хутка праславіўся на беларускай альтэрнатыўнай рок-сцэне. Масавую папулярнасць Neuro Dubel атрымаў яшчэ ў сярэдзіне 90-х, дзякуючы хітам "Охотник и сайгак", "Переехала комбайном", "Ворсинки и катышки". У 2004 годзе гурт выдаў цалкам беларускамоўны альбом "Танкі".

Галоўным сакрэтам даўгалецця гурта Аляксандр Кулінковіч лічыў тое, што музыканты ніколі не думалі, што гэта сур'ёзна і надоўга" – пра гэта лідар калектыва распавёў на ўручэнні музычнай прэміі RockProfi ў маі 2017 года. Тады гурт быў узнагароджаны за ўнёсак у беларускую музыку.

Займацца музыкай Аляксандр Кулінковіч пачаў яшчэ ў школе. Музыка распавядаў, што яго першыя музычныя спробы адбыліся ў 14 гадоў пад шумавы акампанемент рухавіка пральнай машыны.

"Мы ўключалі вілку ў разетку, білі па рондалю, прамаўлялі нейкія тэксты, якія я пісаў. Карацей, гэты быў індастрыэл і панк-рок у адным флаконе", - казаў Кулінковіч.

Кулінковіч не толькі пеў у гурце, але і здымаўся ў кіно. Апошні фільм з яго ўдзелам, "PARTY-ZAN фільм", выйшаў у 2016 годзе. 

Аляксандр Кулінковіч няўчасна пайшоў з жыцця 4 жніўня 2018 года. Яму было ўсяго 46 гадоў.

У дзень нараджэння выбітнага музыкі Sputnik сабраў яго песні. Сёння ў клубе Re: Public Neuro Dubel сыграе традыцыйны канцэрт, прысвечаны памяці свайго заснавальніка.

44
Тэги:
Neuro Dubel, Аляксандр Кулінковіч
Удзельніца са школы Viradouro на карнавале ў Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія

Карнавал у Рыа адмянілі з-за пандэміі каронавіруса

10
(абноўлена 19:25 23.01.2021)
Раней бразільскія ўлады пераносілі карнавал на нявызначаны тэрмін і разлічвалі, што здолеюць правесці мерапрыемства пасля таго, як з'явіцца вакцына ад COVID-19.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Штогадовы карнавал у Рыа-дэ-Жанейра, які павінен быў адбыцца ў лютым 2021, адмянілі, паведаміў мэр горада Эдуарду Паіс.

У верасні мінулага года стала вядома, што мерапрыемства адкладаецца. З-за пандэміі школы самбы не паспелі б падрыхтавацца да правядзення карнавалу-2021 у лютым ні фізічна, ні матэрыяльна.

Увосень арганізатары мерапрыемства выказвалі надзею на тое, што са з'яўленнем вакцыны ад каронавіруса, знакамітае шоу ўсё ж атрымаецца правесці летам.

"Я ніколі не хаваў сваёй страсці да карнавалу і выразнага бачання эканамічнай важнасці гэтай культурнай падзеі для нашага горада. Аднак цяпер няма сэнсу меркаваць, што мы зможам правесці карнавал у ліпені", - напісаў у сваім Twitter Паіс.

Падрыхтоўка, якую патрабуе шоў, на дадзены момант немагчыма, растлумачыў мэр і дадаў, што ў наступным годзе, пасля праходжання вакцынацыі, Рыа-дэ-Жанейро зможа "адсвяткаваць жыццё і нашу культуру з усёй інтэнсіўнасцю, якую заслугоўваем".

Карнавал у Рыа-дэ-Жанейра традыцыйна праводзіцца з пятніцы па аўторак перад Вялікім постам.

Бразілія стала адной з самых пацярпелых ад каронавіруса краін у свеце. Па апошніх дадзеных, захварэлі на COVID-19 больш за 8,6 мільёна жыхароў краіны, памерлі 214 тысяч чалавек. Краіна знаходзіцца на другім месцы ў свеце па колькасці смяротных зыходаў у хворых на каронавірус і на трэцім па колькасці заражэнняў.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Рыа-дэ-Жанейра, карнавал, каронавірус
Патэрна - падземны калідор у форце

Як выглядае абноўлены музей "Пяты форт" у Брэсце

9
(абноўлена 16:59 23.01.2021)
Работы па рэстаўрацыі і музеефікацыі праводзіліся з чэрвеня па снежань 2020 на сродкі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

БРЭСТ, 25 сту – Sputnik, Святлана Яцанюк. У Брэсце урачыста адкрыўся абноўлены музей Пяты форт - філіял мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".

Пятый форт - филиал мемориального комплекса Брестская крепость-герой
© Sputnik Светлана Яценюк
Пяты форт - філіял мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой"

Падчас рэстаўрацыйных работ былі ачышчаны ад моху і бруду фасады казармы і гаржавы капанір. Сцены вычышчанага форта абаранілі спецыяльным кансервавальным складам, каб не разбуралася цэгла. Пра тое, што гэта Пяты форт, цяпер кажа і рымская лічба V на ўваходзе ў левай частцы гаржавой казармы.

Музей рассказывает и об участии крепости в Первой мировой войне
© Sputnik Светлана Яценюк
Музей распавядае і пра ўдзел крэпасці ў Першай сусветнай вайне

Акрамя рэстаўрацыі ў рамках праекта была створана новая экспазіцыя. Яна размясцілася ў гаржавой казарме і займае шэсць казематаў. Музей расказвае пра гісторыю фартыфікацыі на беларускіх землях, пра мадэрнізацыю Брэст-Літоўскай крэпасці, аб будаўніцтве фартоў і аб удзеле крэпасці ў Першай сусветнай вайне. Таксама ёсць залы з элементамі рэканструкцыі: яны наглядна паказваюць, як выглядалі памяшканні форта - жылыя казематы, канцылярыя, цэйхгаўз, умывальня.

В рамках проекта была создана новая экспозиция
© Sputnik Светлана Яценюк
У рамках праекта была створана новая экспазіцыя

На адкрыццё Пятага форта прыбылі міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч, прадстаўнікі гарадской улады, кіраўніцтва Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць" і іншыя ганаровыя госці. Як распавёў загадчык музея Пяты форт Аляксандр Каркатадзе, за 20 гадоў існавання гэтага аб'екта ў якасці музея яго ў агульнай складанасці наведала крыху больш за 100 тысяч чалавек.

Заведующий филиалом Музей 5-й форт Александр Коркотадзе на фоне стены с римской цифрой V
© Sputnik Светлана Яценюк
Загадчык філіяла "Музей 5-ы форт" Аляксандр Каркатадзе на фоне сцяны з рымскай лічбай V

У мэра горада Аляксандра Рагачука ёсць надзея і мэта ў разы павялічыць наведванне гэтага аб'екта.

"Патэнцыял Пятага форта - не тыя 100 тысяч, якія за 20 гадоў тут пабывалі. Я вам гарантую 100 тысяч у год", - выказвае ён сваё меркаванне.

Мэр города рассчитывает на 100 тысяч посетителей в год
© Sputnik Светлана Яценюк
Мэр горада разлічвае на 100 тысяч наведвальнікаў у год

Мэр горада паабяцаў узяць на сябе абавязацельствы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Ужо ідзе будаўніцтва дарогі да музея. І будзе наведзены парадак ля ўваходу. Таксама Аляксандр Сцяпанавіч адзначыў, што да музея ў будучыні пусцяць грамадскі транспарт, так як цяпер сюды даволі праблематычна дабрацца без машыны.

9
Тэги:
Брэсцкая крэпасць, Брэст
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Біяметрычны пашпарт прызначаны для выезду за мяжу

Кіраўнік МУС: усё гатова, каб пачаць выдачу біяметрычных пашпартоў

5
(абноўлена 16:32 25.01.2021)
Дата, калі пачнуць выдаваць такія дакументы, пакуль не вызначана, яе прапануюць, калі ўсе нюансы будуць дапрацаваны.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сістэма МУС ужо гатовая, каб пачаць выдачу біяметрычных дакументаў, сказаў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.

Нарада, на якой абмяркоўвалася тэма выдачы біяметрычных пашпартоў, прайшла сёння ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Па словах кіраўніка МУС, прэзідэнтам былі пастаўлены дадатковыя пытанні, якія неабходна прапрацаваць. Гэта тычыцца абароны персанальных дадзеных - самае галоўнае пытанне. Тэрміны ўвядзення біяметрычных пашпартоў будуць вызначаны дадаткова з улікам аб'ёму неабходных дапрацовак і пасля правядзення пагаджальнай нарады з усімі зацікаўленымі дзяржорганамі.

Галоўнае - зручнасць

Міністр адзначыў, што ў першую чаргу на нарадзе звярталася ўвага на зручнасць насельніцтва пры атрыманні і выкарыстанні біяметрычных дакументаў. Іван Кубракоў растлумачыў, што нават пасля пачатку выдачы дакументаў новага ўзору ўсе ранейшыя пашпарты грамадзян будуць сапраўдныя на працягу свайго тэрміну дзеяння. Адна з прапаноў - дапрацаваць сістэму так, каб адным і тым жа дакументам можна было карыстацца як унутры краіны, так і пры выездзе за мяжу.

"З улікам пагадненняў іншых краін прапрацоўваецца магчымасць, каб была толькі ID-карта альбо адзін дакумент, які і для выезду за мяжу, і для выкарыстання ўнутры краіны", - рэзюмаваў ён.

Новыя дакументы

Новае пакаленне асабістых дакументаў для грамадзян Беларусі будзе прадстаўлена ў двух узорах - ідэнтыфікацыйнае пасведчанне і біяметрычны пашпарт.

У 2021 годзе беларусам пачнуць выдаваць ID-карты, якія заменяць стандартныя пашпарты на тэрыторыі краіны. Таксама ўводзяцца біяметрычныя пашпарты для паездак за мяжу.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адобрыў увядзенне ў Беларусі біяметрычных дакументаў. Тым не менш, ён даручыў дапрацаваць асобныя моманты. Дакладная дата, з якой пачнуць выдаваць такія дакументы, пакуль не вызначана. Яна будзе прапанавана прэзідэнту ў праекце ўказа, калі ўсе нюансы будуць улічаны.

Чытайце таксама:

5
Тэги:
Беларусь, МУС Беларусі, Біяметрычны пашпарт