Пераможцам Еўрабачання-2019 стаў галандзец Дункан Лоўрэнс

Пераможцам "Еўрабачання-2019" стаў галандзец Дункан Лоўрэнс

75
(абноўлена 08:47 19.05.2019)
Прадстаўнік Нідэрландаў атрымаў максімальную колькасць галасоў тэлегледачоў і членаў журы. Беларуская спявачка Зена фінішавала 25-й.

МІНСК, 19 мая - Sputnik. Пераможцам конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" стаў нідэрландскі спявак Дункан Лоўрэнс, паведамляе Sputnik.
Фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" прайшоў вечарам у нядзелю ў Тэль-Авіве. За перамогу ў шоу змагаліся прадстаўнікі 26 краін.

Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы пераможцам "Еўрабачання" гэтага года стаў нідэрландзец Дункан Лоўрэнс, які выканаў песню ўласнага сачынення пад назвай Arcade.

Другое месца на конкурсе заняў італьянец Махмуд, трэцяе - расіянін Сяргей Лазараў. Што цікава, на "Еўрабачанні-2016" Лазараў таксама фінішаваў трэцім.

Папярэдні раз Нідэрланды перамагалі на "Еўрабачанні" ў 1975 годзе. Дарэчы, у конкурсе краіна ўдзельнічае з моманту яго заснавання.

У конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" удзельнічалі прадстаўнікі 41 краіны свету. Агульная аўдыторыя шоу перавысіла некалькі сотняў мільёнаў чалавек.

75
Тэги:
Еўрабачанне
Тэмы:
Конкурс песні "Еўрабачанне 2019" (86)