Фестываль Паўночнае ззянне-2019

Для тых, хто не паспеў: "Паўночнае ззянне" ладзіць дадатковыя паказы

28
(абноўлена 09:40 21.05.2019)
Гледачам прапануюць паглядзець кіно пра гвалт і сузалежныя адносіны.

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне" ладзіць дадатковыя паказы дзвюх найцікавейшых стужак, паведамілі арганізатары.

25 і 26 мая аматары кінамастацтва змогуць убачыць дацкі фільм "Вакацыі" пра гвалт і сузалежныя адносіны і ісландска-украінскую стужку "Жанчына абвяшчае вайну", узнагароджаную галоўным прызам у праграме "Тыдня крытыкі" ў Канах-2018.

Міжнародная прэм’ера фільма Бенедыкта Эрлінгсана "Жанчына абвяшчае вайну" адбылася на Міжнародным Канскім кінафестывалі ў 2018 годзе. Стужка атрымала фінансаванне – больш за 10 мільёнаў грыўняў – ад Дзяржаўнага агенцтва Украіны па пытаннях кіно як лаўрэат 10-га конкурснага адбору. Прадзюсарам ад Украіны з’яўляецца Сяргей Лаўранюк. У здымках прынялі ўдзел вядомыя ісландскія музыканты і ўкраінскі народны жаночы хор. Усяго здымкі ішлі на працягу 8 тыдняў як на тэрыторыі Ісландыі, так і Украіны.

Сусветная прэм’ера фільма "Вакацыі" адбылася на  кінафестывалі Sundance і выклікала шмат дыскусій у Швецыі і Даніі. Гэта гісторыя пра маладую сэксуальную дзяўчыну, якая апынулася ў гвалтоўных стасунках з багатым мужчынам-наркабаронам.

Паказы абодвух фільмаў пройдуць на галоўнай лакацыі фестываля ў сталічным кінатэатры "МІР".

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне" прайшоў у Мінску з 10 па 17 мая. За гэты час было паказана 18 стужак і прайшло 7 мерапрыемстваў індустрыйнай платформы. У рамках юбілейнай праграмы – у гэтым годзе фестывалю споўнілася пяць гадоў – наведвальнікі ўпершыню ўбачылі рэтраспектыву, анімацыю і сферычнае кіно. Усяго было прадстаўлены фільмы з 9 краін.

28
Тэги:
Кіно, Паўночнае ззянне, Мінск