Карціна Юдаля Пэна Рабін

Гісторыя Юдаля Пэна: муза, вучань і загадкавая смерць

46
(абноўлена 12:01 05.06.2019)
Сёння спаўняецца 165 гадоў з дня нараджэння беларускага яўрэйскага мастака і педагога Юдаля Пэна.

Імя Юдаля Пэна ў першую чаргу асацыюецца з Маркам Шагалам. Настаўнік Шагала - самая першая і частая рэакцыя на імя Пэна. А між тым, Пэн - гэта адмысловая гісторыя, дзе ёсць месца і авантуры, і рамантыцы, і драме.

Авантура

Як і большасці яўрэйскіх мастакоў канца XIX - пачатку ХХ стагоддзя, каб атрымаць адукацыю і дасягнуць поспеху ў гэтай прафесіі, Пэну прыйшлося пайсці супраць закона - і божага, і чалавечага. Юдаізм забараняе маляваць людзей, а Пэн быў выхадцам з рэлігійнай сям'і.

Маці, у пэўны момант, каб накіраваць захапленне сына ў правільнае рэчышча, адправіла яго ў чаляднікі да знаёмага маляра ў Дзвінск (цяпер Даўгаўпілс) - маляваць шыльды. Там Пэн пражыў каля васьмі гадоў, а потым з'ехаў у Пецярбург - на гэты раз насуперак закону Расійскай Імперыі.

Яўрэям забаранялася пакідаць мяжу аселасці і жыць у вялікіх гарадах, але ён хацеў вучыцца жывапісу, таму рызыкнуў. Праўда, у першы раз у Акадэмію мастацтваў яго не ўзялі - ён заваліў іспыт па рускай мове. Але ўжо праз год, у 1980-м, паступіў на курс да Паўла Чысцякова.

Разам з Пэнам у той час у Акадэміі вучыліся Валянцін Сяроў і Міхаіл Урубель, ён быў знаёмы з Рэпіным. Каб быць заўважаным і адзначаным, яўрэйскаму мастаку часам даводзілася хітраваць, прыкрываючыся імёнамі калегаў-славян.

"Дасылаю вам здымак аднаго старца "Беларус 127 гадоў". Я яго напісаў на працягу трох-чатырох гадзін (адзін сеанс). Нашым мясцовым геніям паказаў і падмануў, што напісаны Рэпіным, вельмі хвалілі", - пісаў Пэн сваёй знаёмай.

Віцебская рамантыка

У Віцебск Пэн трапіў па запрашэнні генерал-губернатара Левашова. Пэна і яго працы генерал-губернатар убачыў у Здраўнёве ў Рэпіна, які да таго часу трывала абгрунтаваўся пад Віцебскам і перыядычна збіраў у сябе сяброў.

Левашоў дапамог Пэну адкрыць школу. Ужо 19 верасня 1898 года мясцовая газета "Віцебскія губернскія ведамасці" надрукавала першую рэкламу "Школы малюнка і жывапісу мастака Імператарскай Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Юдаля Пэна". Гэта было першае ў Расіі яўрэйскае мастацкае вучылішча, праз якое прайшлі ў тым ліку і вельмі паспяховыя пасля майстры.

Вучнямі Пэна ў розны час былі адзін з выбітных прадстаўнікоў авангарду Эль Лісіцкі, французскі скульптар Восіп Цадкін, народны мастак СССР і аўтар скульптурнай кампазіцыі на плошчы Якуба Коласа Заір Азгур і іншыя. Шагал спачатку быў вучнем Пэна, затым запрасіў настаўніка выкладаць у сваім вучылішчы.

Віцебск для Пэна - гэта яшчэ і сотні асоб, сярод якіх ён знаходзіў герояў для сваіх палотнаў. Ён пісаў простых яўрэяў - гадзіншчыкаў, краўцоў, шаўцоў. Зрэшты, сярод галерэі партрэтаў, створаных у Віцебску Пэнам, адзін стаіць асобна. Гаворка пра незнаёмку - "рудую шэльму", як назваў яе сам сабе мастак, калі ўпершыню ўбачыў. Яна пагадзілася пазіраваць, але ў якасці ўмовы папрасіла не пытацца імя і не цікавіцца паходжаннем.

"Я напісаў за 8 гадоў 12 палотнаў. І на кожным новым яна была ўсё чароўней. Я быў шчаслівы гэтыя восем гадоў. Я паверыў у радасць быцця", - пісаў пазней Пэн.

У 1905 годзе, ратуючыся ад рэвалюцыі, дачка губернатара Левашова і муза Пэна назаўжды з'ехала з Віцебска ў Парыж.

Загадкавая смерць

Пэн памёр ва ўзросце 83 гадоў, але не сваёй смерцю. Яго, як мяркуецца, засяклі сякерай, хоць прылада злачынства так і не была знойдзена. Акрамя таго, дакладна невядома, хто і чаму забіў мастака.

Афіцыйная версія абвяшчае, што пажылога майстра з-за спадчыны забілі сваякі. Мастак абвясціў пра свой намер перадаць карціны гораду, і гэты факт мог справакаваць спадчыннікаў на злачынства, выказалі здагадку тады следчыя.

Але была і іншая версія: Пэна забіў высокапастаўлены муж адной з яго натуршчыц. Ва ўсякім разе, пасля забойства з кватэры мастака зніклі некалькі прац, у тым ліку і адзін партрэт у стылі ню.

Загадкавыя абставіны смерці мастака не высветлены да гэтага часу.

Пэн амаль не прадаваў свае працы пры жыцці, пакінуў сотні карцін. У Беларусі работы майстра можна бачыць у Нацыянальным мастацкім і Віцебскім мастацкім музеях.

Чытайце таксама: 

Міхаіл Басалыга: мастак, які ажывіў старонкі кніг

"Суровы рэалізм" Мая Данцыга і яго вайна

Напалеон Орда: летапісец беларускай архітэктуры

Вешчыя сны і космас: пяць цікавых фактаў пра Язэпа Драздовіча

Барыс Аракчэеў: спявак беларускай прыроды

46
Тэги:
Юдаль Пэн

Прыгажосць патрабуе: на якія вар'яцтвы ідуць жанчыны - фота

12
(абноўлена 21:32 06.03.2021)
  • Дзяўчына падчас выдалення вяснушак ў Венгрыі
  • Рэклама стужачных чарвякоў для зніжэння вагі ў ЗША
  • Рэклама каўчукавых касметычных масак для выдалення маршчын і плям на твары
  • Японская дзяўчына фарбуе зубы ў чорны колер
  • Шлем для завіўкі ў Германіі
  • Амерыканскі стыліст праводзіць прасам па валасах мадэлі
  • Кітайская жанчына з нагамі пасля бінтавання
  • Здымак публікацыі пра выпраўленне носа ў The Masses
  • Мадэль у спіральным электрычным бюстгальтары для развіцця і ўмацавання бюста
  • Апублікаваны ў Les Modes гарсэт Thylda
  • Рэклама прылады для стварэння ямачак на шчоках у ЗША
Стандарты прыгажосці мяняліся ад стагоддзя да стагоддзя - і жанчыны заўсёды імкнуліся ім адпавядаць. На якія хітрыкі і ахвяры яны ішлі ў імя прыгажосці - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Тонкая талія, прамыя або пазавіваныя валасы, ямачкі на шчоках і поўная адсутнасць вяснушак, ідэальна белыя або, наадварот, рознакаляровыя зубы, вялікія грудзі і маленькая ножка...

Патрабаванняў да знешняга выгляду жанчыны ва ўсе стагоддзі было вялікае мноства.

Але не ўсім пашчасціла нарадзіцца з патрэбнай формай твару, асінай таліяй, што ўжо казаць пра зубы або валасы. Але вельмі шмат хто гатовы на што заўгодна, абы адпавядаць стандартам: насіць гарсэт, бінтаваць ногі, фарбаваць зубы - што ўжо казаць пра такія банальныя рэчы як завіўка, выпростванне або афарбоўка валасоў.

А раз ёсць попыт - будзе і прапанова. Што прапаноўвалі ў XX стагоддзі жанчынам, каб "падагнаць" сваё цела пад стандарты прыгажосці - у фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

12
  • Дзяўчына падчас выдалення вяснушак ў Венгрыі

    Металічная канструкцыя выкарыстоўвалася пры правядзенні пілінга для выдалення вяснушак, у рот на час працэдуры ўстаўлялася спецыяльная дыхальная трубка. Венгрыя.

  • Рэклама стужачных чарвякоў для зніжэння вагі ў ЗША

    Рэкламная аб'ява "прадэзінфіцыраванай банкі стужачных чарвякоў" з загалоўкам: "Тлушч! Вораг, які скарачае ваша жыццё - выгнаны!". Рэклама абяцала, што ніякага шкоднага ўздзеяння не будзе, аднак сярод пабочных эфектаў былі дыярэя і боль у жываце.

  • Рэклама каўчукавых касметычных масак для выдалення маршчын і плям на твары
    © CC BY 4.0 / Wellcome Collection / (cropped image)

    Рэклама каўчукавых касметычных масак для выдалення маршчын і плям на твары.

  • Японская дзяўчына фарбуе зубы ў чорны колер
    © AP

    Жаночыя зубы ў Японіі ў розны час вылучаліся колерам. У старажытнасці жанчыны пакрывалі зубы чорным лакам у знак прыгажосці. Пазней гэта стала звычаем толькі для замужніх жанчын. Тошыко Фукаям наносіць каляровае пакрыццё на свае зубы. 1966 год, Японія.

  • Шлем для завіўкі ў Германіі

    Шлем для завіўкі, Германія.

  • Амерыканскі стыліст праводзіць прасам па валасах мадэлі
    © AP

    Правобраз сучасных прасікаў для валасоў. Цырульнік расчэсвае і гладзіць валасы мадэлі на дошцы, прызначанай для прасавання валасоў. Дошка зроблена так, каб адпавядаць контурам галавы і дазваляць валасам распускацца веерам. 20 кастрычніка 1965 года, Нью-Йорк.

  • Кітайская жанчына з нагамі пасля бінтавання
    © AP

    Кітайская жанчына з нагамі пасля бінтавання. Кітайскія жанчыны здаўна спрабавалі зрабіць ногі сваіх дачок менш, звязваючы іх у дзяцінстве. Фота зроблена ў 1936 годзе.

  • Здымак публікацыі пра выпраўленне носа ў The Masses
    © Photo : Public domain

    "У вас прыгожы твар, але ўсё псуе нос?" Фотаздымак з публікацыі ў The Masses аб выпраўленні формы носа. 1916 год.

  • Мадэль у спіральным электрычным бюстгальтары для развіцця і ўмацавання бюста
    © AP

    Мадэль у спіральным электрычным бюстгальтары для развіцця і ўмацавання бюста. Ён уключаў у сябе электрычны вібратар, які можна было насіць падчас працы. 1971 год, Брусэль.

  • Апублікаваны ў Les Modes гарсэт Thylda

    Рэклама гарсэта, апублікаваная ў часопісе Les Modes у 1908 годзе.

  • Рэклама прылады для стварэння ямачак на шчоках у ЗША
    © Photo : Public domain

    Рэклама прылады для стварэння ямачак на шчоках у ЗША.

Тэги:
Sputnik, ахвяры, стандарт, фота, Жанчыны, Прыгажосць
(1:20 / 8.62Mb / просмотров видео: 3019)

Злыдні: "Ох, март... Ох, месяц-безобразник!"

11
(абноўлена 14:37 07.03.2021)
Злыдні вырашылі не адкладаць на заўтра тое, што можна зрабіць сёння, і ад усёй душы віншуюць усіх датычных з Міжнародным жаночым днём.

Галоўным падарункам на 8 Сакавіка традыцыйна застаюцца кветкі. Па словах фларыстаў, беларускія кавалеры звычайна дораць сваім дамам цюльпаны і ружы. Дарэчы, у маладых хлопцаў у пашане таксама фрэзіі, нарцысы, гіяцынты, касачы і мімозы. Але Злыдні ні секунды не сумняваюцца: аднымі толькі кветкамі ў гэты цудоўны дзень не павінен абмежавацца ні адзін мужчына.

Начнем с утра вас поздравлять!
Попробуем с большим азартом
Сварить обед, в дому убрать...
...
Мы вручим вам цветы, подарки,
С закуской можно не частить,
Чтоб после этой варки-жарки
Посуду легче было мыть!
Ох, март... Ох, месяц безобразник!
Коты бушуют за окном...
Спасибо вам за этот праздник!

С Международным женским днем!"

Глядзіце гумарыстычны ролік з удзелам Злыдней ў відэазапісы Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
дзень, Месяц, 8 Сакавіка

Тыгр навучыўся спяваць, каб прыцягваць да сябе ўвагу - відэа

0
(абноўлена 20:29 06.03.2021)
Глядзіце на відэа, як драпежнік з Барнаульскага заапарка бярэ высокія ноты. І ўсё гэта дзеля аднаго - увагі.

Паласатыя драпежнікі могуць не толькі рыкаць, яны здольныя яшчэ і да "спеваў". Гэта даказвае тыгр Шэрхан. На кадрах можна ўбачыць, як тыгр, ходзячы па вальеры або знаходзячыся на ўзвышшы, якое, мусіць, лічыць сваёю сцэнай, бярэ высокія ноты.

"З самага нараджэння ён такім чынам прыцягвае ўвагу шматдзетнай мамы. Спецыяльна сыходзіў у далёкі кут, калі яна была занятая іншымі дзецьмі, і крычаў, пакуль яна не кіне ўсё і не прыйдзе да яго", - распавялі супрацоўнікі заапарка на старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Рэпертуар узыходзячай зоркі Барнаульскага заапарка пакуль невялікі, аднак у яго арсенале ўжо ёсць некалькі хітоў, якія нагадалі некаторыя кампазіцыі ў выкананні расійскага спевака Вітаса. Іншыя прыхільнікі творчасці Шэрхана выказалі здагадку, што тыгр прастудзіўся, аднак супрацоўнікі заапарка запэўнілі, што са здароўем у драпежніка ўсё ў парадку.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
ноты, драпежнік, заапарк, тыгр