Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка ўпэўнены, што фестываль у Маладзечне дапаможа ў развіцці роднай мовы

13
(абноўлена 15:34 07.06.2019)
Творчы конкурс, прысвечаны нацыянальнай культуры, адкрые шлях на прафесійную сцэну маладым талентам.

МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, свята мастацтва ў Маладзечне на сёлетнім фестывалі зноў сабрала таленты. У гэтым годзе культурны форум прымеркаваны да юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

"Такія знакавыя мерапрыемствы ўзбагачаюць творчую спадчыну нашых бацькоў і дзядоў, дапамагаюць даведацца новыя самабытныя імёны", - гаворыцца ў прывітальным слове.

Беларускі прэзідэнт упэўнены, што фестываль музыкі і паэзіі будзе садзейнічаць захаванню і паступальнаму развіццю "роднай мовы і нацыянальнай музыкі, адкрые шлях на прафесійную сцэну маладым талентам".

Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў усім удзельнікам натхнення і паспяховай творчай дзейнасці, а гледачам - яркіх сустрэч з выбітным мастацтвам.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Мова, Маладзечна, Аляксандр Лукашэнка