Інскрыпты Васіля Быкава з прыватных калекцый упершыню прадстаўлены ў Мінску

© SputnikІнскрыпты Васіля Быкава з прыватных калекцый упершыню прадстаўленыя ў Мінску
Інскрыпты Васіля Быкава з прыватных калекцый упершыню прадстаўленыя ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Большая частка рэдкія матэрыялаў сабраная з прыватных калекцый знакамітых беларусаў.

Рэдкія фотаздымкі і дарчыя аўтографы Васіля Быкава прадстаўлены ў экспазіцыі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

© SputnikРыгор Барадулін казаў, што на яго лёс паўплывалі "маці, бог і Васіль", маючы на ўвазе Васіля Быкава
Інскрыпты Васіля Быкава з прыватных калекцый упершыню прадстаўлены ў Мінску - Sputnik Беларусь
Рыгор Барадулін казаў, што на яго лёс паўплывалі "маці, бог і Васіль", маючы на ўвазе Васіля Быкава

У экспазіцыі – вялікая колькасць унікальных матэрыялаў. Частка з іх захоўваецца ў фондах: у 1993 годзе музей атрымаў у дар ад самаго пісьменніка больш за тысячу адзінак розных матэрыялаў.

© SputnikМногія з прадстаўленых матэрыялаў можна ўбачыць упершыню
Інскрыпты Васіля Быкава з прыватных калекцый упершыню прадстаўлены ў Мінску - Sputnik Беларусь
Многія з прадстаўленых матэрыялаў можна ўбачыць упершыню

Яшчэ частку прынеслі адмыслова да выставы сваякі і родныя знакамітых беларусаў. Тут можна ўбачыць лісты і падпісаныя кнігі Алесю Адамовічу, Лідзіі Арабей, Рыгору Барадуліну, Генадзю Бураўкіну, Сяргею Законнікаву, Пімену Панчанку. Такі збор інскрыптаў прыдстаўлены ўпершыню.

Кожны подпіс распавядае маленькую гісторыю сяброўства Быкава і яго паплечнікаў. Да адных ён звяртаўся стрымана, да другіх – з асаблівымі пажаданнямі і словамі. Пімена Панчанку, напрыклад, называў "найвыдатнейшым паэтам, чалавечнейшым чалавекам і найлепшым са сваіх рэдактараў", Адамовіча лічыў "самым-самым у сэнсе таленту, розуму і сумлення", а да Генадзя Бураўкіна ў лістах звяртаўся з пяшчотай "Геня".

© SputnikКожны подпіс распавядае маленькую гісторыю сяброўства Быкава і яго паплечнікаў.
Інскрыпты Васіля Быкава з прыватных калекцый упершыню прадстаўлены ў Мінску - Sputnik Беларусь
Кожны подпіс распавядае маленькую гісторыю сяброўства Быкава і яго паплечнікаў.
© SputnikТак выглядае адзін з праектаў помніка Быкаву
Інскрыпты Васіля Быкава з прыватных калекцый упершыню прадстаўлены ў Мінску - Sputnik Беларусь
Так выглядае адзін з праектаў помніка Быкаву

Убачыць унікальную выставу можна да 15 верасня. Асаблівая кропка экспазіцыі – адзін з праектаў помніка Быкаву.

Стужка навiн
0