Дзень Польшчы – 2019 у Мінску: што рыхтуюць арганізатары

© PixabayПольскі сцяг
Польскі сцяг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гасцей свята чакае сапраўдны кракаўскі карнавал і сустрэча з папулярным польскім пісьменнікам Янушам Леонам Вішнеўскім.

Летні сезон канцэртаў у Верхнім горадзе ў Мінску працягвае Дзень культуры Польшчы. Арганізатары падтрыхтавалі насычаную праграму для дзяцей і дарослых – падрабязнасці чытайце ў аглядзе Sputnik.

Манюшка, Немен і Лайконік

Асноўнай пляцоўкай традыцыйна стане сцэна на плошчы Свабоды, дзе да самай ночы будзе гучаць музыка. На пачатку вакальныя і танцавальныя калектывы польскай дыяспары ў Беларусі прадставяць праграму да 80-годдзя Чэслава Немена.

Помнік Дуніну-Марцінкевічу і Станіславу Манюшке ў Мінску - Sputnik Беларусь
Радыё
Хараство беларускага фальклору ў творчасці Манюшкі

Адзін юбілей паступова зменіцца другім – у 20:40  пачнецца святкаванне 200-годдзя знакамітага кампазітара Станіслава Манюшкі.  Перад гасцямі свята выступяць аркестр Capella Academia, дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, салісты Вялікага тэатра Беларусі.

Напрыканцы святочнай праграмы выступіць легендарны польскі гурт GOLDEN LIFE. Музыкі прадставяць свае хіты на грані поп і рок-музыкі, рэпа і кантры.

Уявіць Дзень культуры Польшчы без традыцыйнага карнавальнага шэсця Лайконіка немагчыма: адзін з любімых польскіх персанажаў пройдзе ад пандворка мастайкай галерэі Міхася Савіцкага да Ратушы, патанчыць са сваёй світай і капэлай "Мляскоты" на плошчы.  Шэсце пачнецца ў 12:30, а для тых, хто не паспеў, яго плануюць паўтарыць у 19:40.

Клоўны, арт-тэраса і сустрэча з Вішнеўскім

Акрамя асноўнага дзейства падчас Дня Польшчы будзе працаваць шмат інтэрактыўных пляцовак. На плошчы каля Ратушы а 17-й пачне працаваць каляровы цырк з клоунамі і хадулістамі. Дзеці змогуць паўдзельнічаць у цыркавых майстар-класах і паглядзець на шоў мыльных бурбалак.

Канцэрт у Мінску ў гонар Дня шматнацыянальнай Расіі - Sputnik Беларусь
Відэа
Канцэрт у Мінску ў гонар Дня шматнацыянальнай Расіі

У 18:30 у карэтным панадворку кракаўскі тэатр "Сцэна калейдаскоп" пакажа вулічны спектакль "Сэрца Дон Жуана ў агні". Арганізатары абяцаюць "захапляльнае тэатральна-цыркавое дзеянне".

З 13:00 да 18:00 у Верхнім горадзе разгарнецца арт-тэраса з канцэртнай залай. Тут запланаваныя прэзентацыі польскай мовы і магчымасцяў яе вывучэння, навучальных праграм і стажыровак для беларусаў у Польшчы, інтэлектуальныя гульні, віктарыны і конкурсы. Таксама можна будзе набыць польскую мастацкую і спецыяльную літаратуру.

На літаратурнай пляцоўцы ў карэтным панадворку ў 16:30 адбудзецца сустрэча з польскім пісьменнікам Янушам Леонам Вішнеўскім. Можна будзе пагутарыць з аўтарам нашумелага рамана "Адзінота ў сеціве" і атрымаць аўтограф.

Падчас Дня культуры Польшчы ў Мінску пройдзе адразу некалькі выстаў. Першая будзе працаваць ў панадворку мастацкай галерэі Міхася Савіцкага. Тут пакажуць гісторыю аднаго з галоўных персанажаў Польшчы і кракаўскага карнавала Лайконіка.

У 15:00 у галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца выстава "Спорт у польскім плакаце", прысвечаная Еўрапейскім гульням. Таленавітыя дызайнеры прадставяць сваё пераасэнсаванне розных відаў спорту.

Яшчэ адна выстава пройдзе ГЗЦ "Галерэя Мінск". Тут можна будзе даведацца аб турыстычным патэнцыяле Польшчы.

Стужка навiн
0