Гуканне вясны ў Строчыцах

Канал Euronews зняў ролік пра музей архітэктуры і побыту ў Строчыцах

19
(абноўлена 13:10 18.06.2019)
У відэа еўрапейскі тэлеканал распавёў пра адзін з самых знакамітых беларускіх музеяў пад адкрытым небам.

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Тэлеканал Euronews у сваім сюжэце распавёў пра ўнікальнасць Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам.

У роліку паказана традыцыйная беларуская вёска – з тагачаснымі забудовамі, народнымі песнямі і дзяўчатамі ў адмысловых строях. Менавіта ў гэтым, па меркаванні прадстаўнікоў еўрапейскага тэреканала, і складаецца выключнасць музея.

"Тут можна пазнаёміцца з побытам беларускай вёскі, народнымі абрадамі і паўдзельнічаць у народных забаўках. У нас ніколі не бывае сумна", - паведаміў навуковы супрацоўнік музея Аляксей Друпаў.

Беларускі музей архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў. Музеі гэтага тыпу – гэта адна з існуючых формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў асяроддзі блізкім да натуральнага, ён дэманструе рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці і адносіцца да музеяў рэспубліканскага значэння.

Чытайце таксама:

19
Тэги:
Мінская вобласць, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту