Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча ў Кушлянах

Усім будзе чутна: у сядзібе Францішка Багушэвіча пройдзе Кушлянскі фэст

168
(абноўлена 15:41 25.06.2019)
У музеі-сядзібе пачынальніка новай беларускай літаратуры абудзецца сапраўднае свята з песнямі іды танцамі.

МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Фестываль "Кушлянскі фэст" пройдзе ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча ў аграгарадку Кушляны 29 чэрвеня, паведамілі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

"У кожнага чалавека ёсць мясціна, якая яго ачышчае, выгойвае, мацуе. У першую чаргу гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся. Але для ўсіх беларусаў роднымі з’яўляюцца і Кушляны. Гэтыя землі далі адпраўную кропку імя, сапраўднаму голасу і годнасці беларусаў ды абудзілі родную мову", - падкрэслілі арганізатары.

Дэвіз фэста - "Усё будзе чутна: ад краю да краю".

Гасцей чакаюць забаўляльныя заняткі для дзяцей і дарослых, майстар-класы па лінаграфіі, беларускіх танцах, па вырабе выцінанкі і лялек, паказальныя спаборніцтвы беларускіх дудароў, экскурсія па музеі ад захавальніка сядзібы Алеся Жамойціна і выступы фальклорных калектываў з Мінска і Смаргонскага раёна.

Музей-сядзіба Кушляны знаходзіцца на месцы спадчыннага маёнтка, які належаў Багушэвічам з сярэдзіны  XVIII стагоддзя. Менавіта тут і памёр Францішак Багушэвіч.

Чытайце таксама:

168
Тэги:
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі літаратуры, Гродзенская вобласць, Францішак Багушэвіч

Культура