Цырымонія адкрыцця помніка Янку Купалу ў Кітаі

Помнік Янку Купалу з’явіўся ў Кітаі

15
(абноўлена 11:04 26.06.2019)
Працы аўтара бюста – беларускага скульптара Віктара Копача – ужо ёсць у некалькіх кітайскіх правінцыях.

МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Помнік класіку беларускай літаратуры  Янку Купалу адкрыты напярэдадні ў кітайскім горадзе Сіань правінцыі Шэнсі, паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя паэта.

Цырымонія адкрыцця прайшла падчас візіту пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага ў Сіансьскі ўніверсітэт замежных моў, каля якога цяпер і знаходзіцца бюст.

Аўтар помніка – беларускі скульптар Віктар Копач, якога добра ведаюць у Кітаі. У розных правінцыях устаноўлена каля дзесяці работ Копача, у тым ліку кампазіцыя "Раўнавага" ва ўніверсітэце Цінхуа.

"Адкрыццё бюста Янкі Купалы – падзея, якая сведчыць аб сяброўскіх адносінах нашых краін, аб шчырай цікаўнасці і павазе да нашай гісторыі і культуры. Ваша дзейнасць – годны крок у справе падтрымкі сяброўства і паразумення паміж Беларуссю і Кітаем, працяг добрай традыцыі дыялогу народаў на мове паэзіі і мастацтва, адным з пачынальнікаў якой быў Янка Купала", – падкрэсліла у сваім лісце да рэктара Сіанскага ўніверсітэта Вагн Цзюньчжэ дырэктар мінскага музея Алена Ляшковіч.

Разам з помнікам каля новага корпуса навучальнай установы адкрылася і выстава, прысвечаная народнаму беларускаму паэту, падрыхтаваная пры падтрымцы Літаратурнага музея Янкі Купалы.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
Кітай, Помнікі, Янка Купала