На сцэне выступілі як музычныя, так і танцавальныя калектывы

Фотафакт: як прайшоў Дзень Беларусі на ІІ Еўрапейскіх гульнях

32
(абноўлена 09:31 01.07.2019)
Заўзятары, якія сабраліся на фан-зоне каля Палацу спорта, выдатна бавілі час пад музыку беларускіх калектываў.

Дзень Беларусі на ІІ Еўрапейскіх гульнях адбыўся ў апошні дзень міжнародных спаборніцтваў - 30 чэрвеня. У нядзелю ў фанзоне каля Палацу спорта сабраліся мінчане і госці сталіцы, каб ушанаваць беларускіх медалістаў, не ўпусціць апошні шанец сфатаграфавацца з Лесікам, паслухаць добрую музыку і выдатна адпачыць перад працоўным тыднем. 

Для таго, каб хутка намаляваць беларускі сцяг, нават існуюць адмысловыя прылады
© Sputnik / Анастасия Волчок
Для таго, каб хутка намаляваць беларускі сцяг, нават існуюць адмысловыя прылады
Дзень культуры Беларусі на ІІ Еўрапейскіх гульнях адбыўся ў апошні дзень міжнародных спаборніцтваў
© Sputnik / Анастасия Волчок
Дзень культуры Беларусі на ІІ Еўрапейскіх гульнях адбыўся ў апошні дзень міжнародных спаборніцтваў

Увесь дзень з дзясятай гадзіны раніцы са сцэны лілася музыка, а госці фанзоны знаходзілі для сябе шмат цікавых забавак.

Юныя спартсмены маглі пагуляць у футбол
© Sputnik / Анастасия Волчок
Юныя спартсмены маглі пагуляць у футбол

Акрамя падарожжа ў віртуальную рэальнасць і разнастайных страў на фуд-корце, маленькія госці спартыўнага свята маглі забаўляцца, далучыўшыся да спаборніцтваў на свой лад.

Хоць у нядзелю і не быў пабіты чарговы тэмпературны рэкорд, шмат хто адыходзіў ад сцэны да фантана
© Sputnik / Анастасия Волчок
Хоць у нядзелю і не быў пабіты чарговы тэмпературны рэкорд, шмат хто адыходзіў ад сцэны да фантана

На сцэне выступілі як музычныя, так і танцавальныя калектывы, а таксама прайшло шоу беларускай моды і стыля "Belarussian fashion premiere".

Шоу беларускай моды і стыля Belarussian fashion premiere
© Sputnik / Анастасия Волчок
Шоу беларускай моды і стыля "Belarussian fashion premiere"

Сапраўднай падзеяй для заўзятараў стала з'яўленне на сцэне беларусаў - прызёраў ІІ Еўрапейскіх гульняў. Кожны жадаючы пасля ўрачыстай цырымоніі меў магчымасць пагутарыць і сфатаграфавацца з любімымі спартсменамі.

Сапраўднай падзеяй для заўзятараў стала з'яўленне на сцэне беларусаў - прызёраў ІІ Еўрапейскіх гульняў
© Sputnik / Анастасия Волчок
Сапраўднай падзеяй для заўзятараў стала з'яўленне на сцэне беларусаў - прызёраў ІІ Еўрапейскіх гульняў

Для публікі таксама выступілі артысты Аляксей Хлястоў, Іна Афанасьева і ансамбль "Сябры" пад кіраўніцтвам Анатоля Ярмоленкі. 

На сцэне выступілі як музычныя, так і танцавальныя калектывы
© Sputnik / Анастасия Волчок
На сцэне выступілі як музычныя, так і танцавальныя калектывы
Спявак Аляксей Хлястоў
© Sputnik / Анастасия Волчок
Спявак Аляксей Хлястоў

Пасля канцэртнай праграмы на вялікіх экранах пачалася трансляцыя цырымоніі закрыцця еўрапейскіх гульняў, якая прайшла ўвечары ў нядзелю на стадыёне Дынама. 

32
Тэги:
Еўрапейскія гульні
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)