Алаіза Пашкевіч (Цётка)

Бунтарка, бяглячка, паэтка: біяграфія Цёткі

4665
(абноўлена 11:04 02.07.2019)
Сёння спаўняцца 103 гады, як не стала беларускай паэткі Цёткі. Чытайце ў даведцы Sputnik яе біяграфію і выбраныя вершы.

Мацей Крапіўка, Гаўрыла з Полацка, Тымчасовы, Банадысь Асака – беларуская паэтка, пісьменніца, грамадскі дзеяч Алаіза Пашкевіч друкавалася пад мноствам імёнаў, але зараз яна найбольш вядомая нам пад ласкавым "Цётка".

Чытайце біяграфію і выбраныя вершы Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

Раннія гады і першыя творы

Нарадзілася Алаіза 27 (па іншых звестках 3 або 15) ліпеня ў цяперашнім Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці; тады, у 1876 годзе, гэта быў Лідскі павет Віленскай губерні Расійскай Імперыі. Паходзіла будучая пісьменніца са шмаддзетнай шляхецкай сям'і – у яе было два браты і тры сястры.

Напэўна, усё сваё жыццё Цётка вучылася: спачатку дома, потым у Віленскім прыватным вучылішчы, пасля якога нейкі час працавала хатняй настаўніцай, пакуль не з'ехала ў 1902 годзе ў Санкт-Пецярбург. У сталіцы дзяўчына наведвала вышэйшыя адукацыйныя курсы Лесгафта, дзе атрымала веды па педагогіцы, батаніцы і медыцыне, якія потым вельмі дапамаглі ёй у жыцці.

Менавіта падчас свайго жыцця ў Пецярбургу Алаіза пачала друкаваць уласныя вершы, напісаныя пад уплывам гуртка студэнтаў-беларусаў "Круг беларускай народнай прасветы", у якім актыўна ўдзельнічала. Галоўнымі мэтамі гуртка былі нацыянальнае вызваленне беларусаў, сацыяльнае вызваленне працоўных і актыўная барацьба з царызмам.

Пад выглядам фальклорнага зборніка ў 1903 годзе выйшла кніжка Пашкевіч "Песні", дзе побач з творамі Францішка Багушэвіча змешчаны яе верш: "Мужыцкая доля" пад псеўданімам Банадысь Асака.

Вымушаная эміграцыя

У наступным годзе Алаіза, не скончыўшы курсаў, пераехала ў Вільню, дзе працавала фельчарам і ў той жа час працягвала прапагандысцкую дзейнасць, якая ў выніку вымусіла яе, каб пазбегнуць суду, эміграваць у Аўстра-Венгрыю (цяпер – Галіцыя).

У Львоўскім універсітэце яна атрымала гісторыка-філалагічную адукацыю, а таксама выступала вольнай слухачкай філасофскага факультэта. Там жа Пашкевіч надрукавала дзіцячую чытанку "Гасцінец для малых дзяцей", якую пераклала з украінскай мовы. Неўзабаве ў 1906 годзе выйшлі і два невялічкія зборнікі вершаў: "Скрыпка беларуская" і "Хрэст на свабоду", абодва пад псеўданімамі (Гаўрыла з Полацка і Гаўрыла адпаведна).

Пад чужым пашпартам Пашкевіч наведвала радзіму, дзе прымала ўдзел у выпуску першай беларускай газеты "Наша доля": там надрукавалі яе апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі". 

Вяртанне назаўсёды

У 1908-09 гадах Алаіза, якая перанесла хваробу на сухоты, жыла ў Кракаве, дзе вучылася на гуманітарным аддзяленні ў Ягелонскім універсітэце і была членам рэвалюцыйнай арганізацыі моладзі ўніверсітэта. Там жа зацікавілася тэатрам і атрымала навуковую ступень, выканаўшы працу "Батлейкі на Беларусі і іх сувязь з польскай драматычнай літаратурай". У 1911 годзе разам з будучай жонкай Янкі Купалы Уладзіславай Станкевіч стварыла некалькі нелегальных беларускіх школ у Лідскім павеце і Нова-Вільні.

Шлюб з літоўскім інжынерам Сцяпонасам Кайрысам дазволіў ёй, змяніўшы прозвішча, легальна вярнуцца ў Вільню. Там яна прымала акрыўны ўдзел у культурным жыцці горада, іграла ў тэатры.

Падчас Першай сусветнай вайны працавала сястрой міласэрнасці. Калі ў 1916 годзе памёр бацька Пашкевіч, Алаіза прыехала на яго пахаванне, дзе сама заразілася тыфам, які лютаваў у той час на Лідчыне. Пайшла з жыцця паэтэса 5 лютага 1916 года і была пахаваная на могілках у родным Старым Двары.

Чытайце таксама:

4665
Тэги:
Вершы, біяграфія, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Беларусь
Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове (44)
Бернардынскі кляштар у Нясвіжы

430-гадовы манастыр бернардзінцаў у Нясвіжы прадалі за 10 долараў

8
(абноўлена 15:35 26.10.2020)
Першапачаткова старадаўні аб'ект ацанілі ў некалькі дзясяткаў тысяч долараў, аднак пакупнікоў не знайшлося.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. У Нясвіжы прадалі былы корпус кляштара бернардзінцаў, які захаваўся з XVI-га стагоддзя. Ён тройчы выстаўляўся на аўкцыён. У рэшце рэшт кошт пытання склаў адну базавую велічыню (27 рублёў), распавялі Sputnik у Нясвіжскім райвыканкаме.

"На днях мясцовы інвестар набыў аб'ект, у панядзелак мы выдалі яму рашэнне на праектаванне дадзенага будынка. Новы ўласнік плануе стварыць там музей каменных абразоў. Работы ў хуткім часе пачнуцца", - праінфармаваў Sputnik намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Афанасік.

Паводле яго слоў, будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Плошча былой святыні складае 1381 кв.м., у трохпавярховым будынку ёсць электрычнасць, ацяпленне, каналізацыя і вада. Манастыр размяшчаецца ў цэнтры горада па суседстве з фарным касцёлам і уваходам у Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс.

Новага гаспадара для будынка шукалі некалькі гадоў, электронныя таргі праводзіліся тройчы. Першапачаткова манастыр хацелі прадаць за 126 тысяч долараў, затым кошт знізілі да 70 тысяч. У рэшце рэшт, планка апусцілася да адной базавай, аб'ект набыў адзіны пакупнік - мясцовы інвестар.

Манахі-бернардзінцы пабудавалі манастыр у 1589 годзе. У 1864-м царскія ўлады скасавалі яго і сталі выкарыстоўваць як храм. У 1900-х тут былі ваенныя казармы, з 1956 па 2002 год тут знаходзіўся штаб навучальнага палка сувязі.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
Нясвіж
(0:00 / .00Mb / )

Паўфінал чацвёртага сезона "Ты супер!" - відэа

6
(абноўлена 10:01 26.10.2020)
Папулярны музычны праект "Ты супер!" праводзяць сумесна тэлеканал НТБ і Міжнароднае агенцтва і радыё Sputnik. Глядзіце на відэа паўфінал вакальнага конкурсу.

У цяперашнім сезоне "Ты супер!" удзельнічаюць новыя выканаўцы і фіналісты мінулых сезонаў. Усяго ў конкурсе бяруць удзел 58 дзяцей з Расіі, Грузіі, Азербайджана, Абхазіі, Кыргызстана, Беларусі, Эстоніі, Украіны і Малдовы.

У журы праекта - вядомыя расійскія зоркі: Дыяна Арбеніна, Аляксей Вараб'ёў, спявачка Ёлка і кампазітар Ігар Крутой.

Нагадаем, у першым выпуску шоу прыняла ўдзел беларуска Даша Чарнова, якая да гэтага два разы прымала ўдзел у конкурсе. Адораная выканаўца распавяла і пра тое, як складаецца яе творчая кар'ера.

Міжнародны вакальны праект для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!" праводзяць тэлеканал НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы РФ.

6
Тэги:
"Ты супер", НТБ (тэлеканал)
Беларускія грошы

Амаль 500$: сярэдні заробак па Беларусі ў верасні склаў 1264,5 рубля

0
(абноўлена 17:11 26.10.2020)
Самыя высокія даходы ў краіне традыцыйна ў Мінску: жыхары сталіцы ў сярэднім зарабілі амаль 1800 рублёў.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў у Беларусі ў верасні склаў 1264,5 рубля. У лідарах традыцыйна Мінск: тут работнікі атрымліваюць у сярэднім 1780,8 рублёў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

У Мінскай вобласці сярэдні заробак у верасні быў на ўзроўні 1239,8 рублёў, у Гомельскай - 1131,4, Гродзенскай - 1102,4, Брэсцкай - 1088,8, Віцебскай - 1061,1, Магілёўскай - 1036,6.

Рэальны заробак (разлічаны з улікам росту цэн на тавары і паслугі) у цэлым па краіне ў студзені-верасні вырасла на 8% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Дарэчы, у жніўні сярэдні заробак па краіне складала 1276,4 рублёў, у ліпені - 1287,5.

У чэрвені больш за ўсё атрымлівалі ў сферы інфармацыйнага абслугоўвання - 5503,3 рублёў, паветранага транспарту - 2816,8, дапаможнай дзейнасці ў сферы фінансавых паслуг і страхавання - 2663,2. Менш за ўсё зараблялі працаўнікі цырульняў і салонаў прыгажосці (593,3 рубля), сфера забаў і творчыя работнікі (679,6 руб.), сацработнікі і супрацоўнікі па догляду ў спецыялізаваных установах (703,9 рублёў).

0
Тэги:
Беларусь, заробак