Галоўная сцэна Славянскага базару

Галоўнымі элементамі сцэны "Славянскага базару" будуць какошнік і васілёк

24
(абноўлена 10:37 08.07.2019)
Зараз галоўную сцэну фестывалю рыхтуюць да прагону рэпетыцыі, пасля чаго яна зможа прыняць першыя канцэрты.

ВІЦЕБСК, 8 ліп - Sputnik. Мантаж сцэны ў Летнім амфітэатры ў Віцебску падыходзіць да завяршэння, супрацоўнікі правяраюць экраны і праводзяць апошнія камунікацыі.

Sputnik пабываў на апошніх праверках абсталявання і пераканаўся, што дызайн новай сцэны чарговага фестывалю "Славянскі базар" будзе незвычайным.

Штогод фестывальная сцэна мяняе вобраз і кожны раз арганізатары "Славянскага базару" імкнуцца зрабіць так, каб галоўная пляцоўка адпавядала сучасным тэндэнцыям у афармленні і светлавым дызайне.

"У гэтым годзе галоўным упрыгажэннем сцэны будзе какошнік. Стылізаваны славянскімі матывамі ён арганічна ўпрыгожыць нумары канцэртнай праграмы. А ажурная васільковая фіранка на святлодыёдным экране дапоўніць гэты вобраз", - паведамілі ў дырэкцыі міжнароднага фестывалю "Славянскі базар".

Работы на главной сцене уже завершаются
© Sputnik / Павел Вур
Працы на галоўнай сцэне ўжо завяршаюцца

Па заяве дырэкцыі, такі дызайн дасць магчымасць мастаку-сцэнографу і рэжысэрам-пастаноўшчыкам ствараць новыя канцэртныя вобразы.

Палепшылася і якасць светлавога афармлення - за кошт памяншэння адлегласці паміж пікселямі і павелічэння памеру экранаў, а дынамічныя дэкарацыі дазволяць змяняць карцінку на сцэне і ў эфіры імгненна.

Першым канцэртам у рамках "Славянскага базару", які пройдзе 9 ліпеня на галоўнай сцэне, будзе "Уверцюра да фестывалю: ад класікі да рока", яго выканае Прэзідэнцкі аркестр пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.

24
Тэги:
Славянскі базар у Віцебску
Выстава ў 2019 годзе

Як наведаць выставу Манэ Я Шышкін Я Малевіч" анлайн

17
(абноўлена 14:36 08.04.2020)
Аўтары праекта збіраюць грошы на стварэнне віртуальнай экскурсіі па самай народнай выставе беларускага мастацтва.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Арганізатары выставы "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" плануюць зрабіць экспазіцыю даступнай у рэжыме анлайн. Зараз ідзе збор грошай на рэалізацыю праекта.

Выстава адкрылася ў Мінску ў чацвёрты раз, у ёй прынялі ўдзел 563 мастака. Унікальнасць праекта заключаецца ў тым, што прыняць у ім удзел можа любы жадаючы: не толькі прафесіяналы, але і аматары, і пачаткоўцы.

У гэтым годзе, як і ў многіх беларускіх ўстаноў культуры, у сувязі с пандэмія каронавіруса, выстава пакутуе ад недахопу наведвальнікаў. Менавіта таму і з’явіася ідэя стварыць віртуальную версію праекта.

"Мы вельмі хочам, каб выставы не прайшла незаўважанай і гатовыя стварыць віртуальную версію з мноствам інтэрактыўных магчымасцяў, паглядзець якую можна будзе ў любую кропцы свету"Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч", - паведамілі арганізатары.

17
Тэги:
Мінск, "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" (выстава)
Ахоўныя маскі

У Купалаўскім тэатры будуць шыць ахоўныя маскі

18
(абноўлена 09:43 07.04.2020)
Ахоўныя маскі для твару купалаўцы перададуць на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Пашывачны цэх Купалаўскага тэатра вырабіў 500 ахоўных масак для твару, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.

Дадзены праект атрымаў назву "Нетэатральная маска". У бліжэйшы час плануецца вырабіць яшчэ большую колькасць масак і перадаць іх на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Выраб масак арганізаваны за кошт па-за бюджэтных сродкаў тэатра і пры спонсарскай падтрымцы партнёраў тэатра. Усе жадаючыя – юрыдычныя асобы, гледачы і проста аматары тэатральнага мастацтва – могуць падтрымаць рэалізацыю гэтай ідэі пра ахвяраванні.

У прэс-службе распавялі, што падмурак для праекта стаў вопыт калег з іншых краін – Тэатра імя Наталлі Сац і Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра танца з Казахстана, тэатра імя Юліюша Астэрвы з Польшчы, Опернага тэатра ў Бургасе з Балгарыі і іншых.

Чытайце таксама:

18
Тэги:
Купалаўскі тэатр, каронавірус
Тэмы:
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць
Кожнаму дасталася часцінка Жыватворнага агню

Набажэнствы напярэдадні Вялікадня пакажуць па тэлебачанні

0
(абноўлена 09:04 09.04.2020)
Усяго на каналах Белтэлерадыёкампаніі будуць паказаныя 11 набажэнстваў - як для каталікоў, так і для праваслаўных.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Прамыя трансляцыі велікодных набажэнстваў каталіцкай і праваслаўнай цэркваў пакажуць у эфіры беларускага тэлебачання, расказалі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

На фоне распаўсюджвання каронавіруса многія, у тым ліку вернікі, хочуць засцерагчы сябе. Для выконваючых сацыяльнае дыстанцыяванне і самаізаляцыю арганізаваны прамыя трансляцыі велікодных набажэнстваў - і ў каталікоў, і ў праваслаўных.

Так, у чацвер 9 красавіка ў сем гадзін вечара на тэлеканале "Беларусь 3" пачнецца прамая трансляцыя набажэнства ў Вялікі чацвер з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. У пятніцу 10 красавіка ў 23:20 на гэтым жа тэлеканале пройдзе прамая трансляцыя Крыжовага Шляху з Рымскага Калізея з удзелам Папы Рымскага Францыска.

Вечарам 11 красавіка, а 21:45, у эфіры "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць трансляцыю набажэнства на Вялікдзень з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. У нядзелю 12 красавіка ў 16:20 на "Беларусь 3" будзе транслявацца велікоднае пасланне і благаславенне "Гораду і свету" Папы Рымскага.

Прамая трансляцыя літургіі на праваслаўную Вербніца будзе паказана па "Беларусь 3" у нядзелю ў 09:50.

Трансляцыю Чыну амавення ног у праваслаўны Вялікі чацвер пакажуць апоўдні 16 красавіка. У пятніцу 17 красавіка на тым жа тэлеканале ў прамым эфіры будзе ісці Вячэрня з вынасам Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

У наступную пятніцу ў 19:00 у эфіры "Беларусь 3" адбудзецца трансляцыя ютрані з чынам пахавання Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. У нядзелю ў 13:15 па "НТБ-Беларусь" пройдзе прамая трансляцыя з храма Гроба Гасподняга ў Ерусаліме з сыходжаннем Жыватворнага агню.

Нарэшце, 18 мая а 23:45 па "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будзе паказаная прамая трансляцыя святочнага богаслужэння з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

0
Тэги:
Беларусь, Вялікдзень
Тэмы:
Сустракаем Вялікдзень