Мікрафон агучкі

Вядомы брытанскі мультсерыял Хамф загучыць па-беларуску

30
(абноўлена 17:28 08.07.2019)
Каманда мінскіх энтузіястаў рыхтуе для беларускіх дзетак пераклад пазнавальнага мульціка.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Вядомы брытанскі мультсерыял Хамф у беларускай агучцы можа з’явіцца ў свабодным доступе. Зараз ідзе краўдфандынгавая кампанія для рэалізацыі праекта.

Хамф – гэта маленькая пухнатая казачная жывёла, якая жыве разам з татай і маці і спасцігае навакольны сусвет. У кожнай серыі ён даведваецца пра штосьці новае.

Працуе над праектам мінская студыя агучкі Gavarun.by. Энтузіясты ўжо апублікавалі першую пілотную серыю ў беларускім перакладзе.

Плануецца, што ўсяго будзе агучана на беларускай мове 48 серый для дзяцей старэйшых за тры гады. Агульная працягласць па часе складзе 336 хвілін.

Беларускамоўная версія ствараецца па правілах закадравага шматгалосага агучвання. Разам са штатнымі дыктарамі Адамам Трыпутнікам і Ташай Мурзэнштольц у праекце ўдзельнічае беларуская актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Хрысціна Дробыш.

Студыя Gavarun.by ужо 2,5 года займаецца дыктарскім агучваннем па-беларуску фільмаў і мультфільмаў. За гэты час агучана 21 поўнаметражная стужка і больш як 40 кароткаметражных.

Чытайце таксама:

30
Тэги:
Мультфільм, Беларусь

Паглядзіце на палескага майстра, які можа паўтарыць скрыпку Гварнеры

16
(абноўлена 09:14 31.07.2020)
Андрэй Шкледа можа зрабіць любы музычны інструмент. Паглядзіце і паслухайце, як ён грае на беларускім традыцыйным інструменце - дудзе. І гэта далёка не адзінае, што можа майстар.

Палескі майстар Андрэй Шкледа можа зрабіць любы музычны інструмент. Па заданні беларускага прэзідэнта ён паўтарыў скрыпку легендарнага італьянца Гварнеры 1673 года выпуску. Ад гітары для фільма Мікіты Міхалкова да клавесіна ў інтэр'еры Мірскага замка - усё гэта ёсць у партфоліа майстра.

Выраб інструмента - задача не з танных, у кошт уваходзіць і парода дрэва, і аздабленне. Для вырабу меха дуды выкарыстоўваюць натуральную бычыную скуру.

За адзін толькі мех даводзіцца аддаць каля трыццаці долараў.

"За некаторымі пародамі дрэва я спецыяльна ездзіў за мяжу. Шэсць гадоў таму паехаў у Карпаты, там знайшоў велізарны клён, якому было сорак пяць гадоў. У дудзе, напрыклад, патрэбны яшчэ і метал: яго вадкім прама ў дрэва заліваюць - атрымліваецца прыгожы арнамент" , - кажа майстар.

Дудар звычайна грае максімум паўгадзіны, інакш можна страціць прытомнасць. Затое іншы нацыянальны інструмент - рыля - падыходзіць любому. Каб дастаць гук, досыць круціць кола. У пары з дудой выходзіць ідэальны акампанемент для беларускіх песень.

А вось на гармонікі на Палессе не гралі - гэты музычны інструмент прыйшоў да нас з Расіі. Глядзіце на відэа, як гучыць сапраўдная беларуская дуда - і не блытайце яе з шатландскай дудой.

16
Тэги:
традыцыі, Беларусь, музыка
Прэмія Эмі

Названыя прэтэндэнты на прэмію "Эмі"

16
(абноўлена 09:32 29.07.2020)
Цырымонія ўручэння "Эмі" пройдзе 20 верасня, у гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса яна будзе праведзена ў віртуальным рэжыме.

МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Амерыканская тэлевізійная акадэмія назвала прэтэндэнтаў на прэмію "Эмі".

Галоўнымі прэтэндэнтамі па ліку намінацый сёлета стаў серыял тэлеканала HBO "Захавальнікі", які прэтэндуе адразу на 26 статуэтак. На другім месцы серыял "Дзіўная місіс Мейзэл" - 20 намінацый, а на трэцім - серыял "Озарк" з 18 намінацыямі.

У намінацыі "лепшы драматычны серыял" названы серыялы "Карона", "Аповед служанкі", "Лепш тэлефануйце Солу", "Озарк", "Забіваючы Еву", "Мандалорэц", "Нашчадкі" і "Вельмі дзіўныя справы".

На лепшую ролю першага плана прэтэндуюць Джэніфер Эністан, Алівія Колман, Зендая, Стыў Карэл, Браян Кокс, Джэрэмі Стронг, Крысціна Эплгейт, Рэйчал Броснахэн, Майкл Дуглас і іншыя акцёры.

72-я цырымонія ўручэння "Эмі" пройдзе 20 верасня, яе вядучым у чарговы раз стане комік Джымі Кімэл. У гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса яна будзе праходзіць у віртуальным рэжыме.

"Эмі" ўручаецца заснаванай ў 1946 годзе Акадэміяй тэлевізійных мастацтваў і навук і лічыцца адной з самых прэстыжных узнагарод за працу на тэлеэкране. Яна ўручаецца ў дзясятках намінацый, у тым ліку за лепшы драматычны і камедыйны серыялы, лепшым акцёрам і акторкам у серыялах ў гэтых жанрах, за лепшыя праграмы і забаўляльныя шоу. Адзначаюцца музычнае і гукавое афармленне, прычоскі, грым, рэдагаванне, святло. Лёс узнагароды вызначаюць каля 23 тысяч членаў тэлеакадэміі.

16
Тэги:
Кіно, прэмія
Кіраўнік СААЗ: ёсць асцярогі, што вакцыны ад COVID, якая працуе, а не будзе

Кіраўнік СААЗ: ёсць асцярогі, што вакцыны ад COVID, якая працуе, не будзе

0
(абноўлена 10:38 04.08.2020)
Эксперты перакананыя, што адмяняць каранцін рана: людзі па ўсім свеце павінны як мінімум выконваць масачны рэжым і дыстанцыявацца.

МІНСК, 4 жні - Sputnik. Няма ніякай гарантыі, што распрацоўка дзеючай вакцыны ад каронавіруса новага тыпу завершыцца паспяхова, пра гэта кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэесус папярэдзіў падчас віртуальнага брыфінгу з штаб-кватэры ў Жэневе.

Гендырэктар СААЗ заявіў, што каронавірус стаў самай сур'ёзнай медыцынскай праблемай з пачатку XX-га стагоддзя, аднак міжнародная барацьба з ім таксама "была беспрэцэдэнтнай"; разам з тым, нявызначанасць застаецца.

"Ёсць апасенні, што ў нас можа не быць вакцыны, якая працуе, або што яна будзе абараняць толькі на працягу некалькіх месяцаў, не болей. Аднак мы не даведаемся гэтага, пакуль мы не скончым клінічныя выпрабаванні", - цытуе Гебрэесуса Reuters.

Паводле яго слоў, цяпер адразу некалькі прэпаратаў знаходзяцца на стадыі масавых тэстаў, праца над імі блізкая да завяршэння.

"Мы ўсе спадзяемся атрымаць некалькі эфектыўных вакцын, якія дапамогуць прадухіліць заражэнне людзей. Але на дадзены момант "срэбнай кулі" не існуе і, магчыма, яна не з'явіцца", - рэзюмаваў ён.

Кіраўнік СААЗ, а таксама дырэктар арганізацыі па надзвычайных сітуацыях Майк Раян заклікалі краіны няўхільна выконваць меры засцярогі. На думку спецыялістаў, адмяняць каранцін рана: людзі па ўсім свеце павінны як мінімум выконваць масачны рэжым, дыстанцыявацца і памятаць пра асабістую гігіену.

У арганізацыі паведамілі таксама, што група па папярэднім расследаванні завяршыла сваю місію ў Кітаі: закладзена аснова для далейшай работы па выяўленню паходжання каронавіруса.

0
Тэги:
СААЗ, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19