Наш Грунвальд - 2018

Што вядома пра хэдлайнераў фестывалю "Наш Грунвальд-2019"

43
(абноўлена 10:53 22.07.2019)
Забаўляць гасцей ў гэтым годзе акрамя айчынных гуртоў будуць госці з Германіі, Італіі і Аргентыны.

Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі "Наш Грунвальд" пройдзе ў гэтым годзе ўжо ў адзінаццаты раз. Акрамя рэканструктараў і гледачоў у музейным комплексе "Дудуткі " сабяруцца калектывы з краін Еўропы і СНД.

Хто ўвайшоў у спіс хэдлайнераў фестываля "Наш Грунвальд - 2019", чытайце ў аглядзе Sputnik.

Corvus Corax (Германія)

Легенды міравога фолка немецкі гурт Corvus Corax аб’ехалі амаль усе еўрапейскія краіны, выступалі ў Японіі, Іарданіі, Марока і Мексіцы, а таксама ўдзельнічалі ў запісы саундтрэка да камп’ютарнай гульні Dungeon Keeper.

The Midnight (Італія)

Гурт быў заснаваны ў 2003 годзе, музыкі пазіцыянуюць сябе як "сучасныя мінестрэлі" і натхняюцца духам еўрапейскага сярэднявечча.  Іх назва – гэта свайго роду метафара, бо поўнач – магічны час, калі ажываюць цуды, феі і эльфы танчаць у лясах, а вядзьмаркі гатуюць закляцці пад вялізнымі дрэвамі.

Skiltron (Аргентына)

Skiltron – адзін з нямногіх паўднёваамерыканскіх метал-гуртоў, які аб’ядноўвае хэві-метал і кельцкую музыку. У 2012 годзе гурт упершыню адправіўся з турам па Англіі, а ў 2015 годзе калектыў стаў першым гуртом з Аргентыны, які выступіў на легендарным метал-фестывалі Wacken Open Air.

43
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Наш Грунвальд