Саюзмультфільм стварыў 3D-мадэлі персанажаў. Ці выйдзе новы мультфільм?

"Саюзмультфільм" стварыў 3D-мадэлі персанажаў. Ці выйдзе новы мультфільм?

15
(абноўлена 11:34 28.07.2019)
Студыя развівае вытворчасць мультфільмаў у тэхналогіі 3D, а мадэлі добра знаёмых герояў створаны з мэтай іх далейшага прасоўвання.

МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Мастакі "Саюзмультфільма" стварылі 3D-мадэлі некаторых персанажаў мультфільмаў з "залатой калекцыі", пра гэта PR-дырэктар студыі Ганна Усачова паведаміла ў суботу.

Паведамленні аб тым, што студыя "Саюзмультфільм" можа выпусціць мультфільмы "залатой калекцыі" у 3D-фармаце, з'явіліся ў СМІ раней: гаворка ішла, у прыватнасці, пра "Чабурашку" і "Папугая Кешу".

Па словах PR-дырэктара студыі Ганны Усачовай, 3D-мадэлі культавых персанажаў сапраўды створаны, аднак новых стужак з іх удзелам у бліжэйшы час не плануецца.

"Гаворка пра стварэнне новых мультфільмаў з гэтымі героямі ў 3D цяпер не ідзе", - распавяла Усачова РІА "Новости" і дадала, што гэта планавая праца, паколькі ўсе персанажы студыі павінны быць прадстаўлены ў розных анімацыйных тэхніках.

Паводле яе слоў, "Саюзмультфільм" развівае вытворчасць мультфільмаў у тэхналогіі 3D, у тым ліку з дапамогай тэхналогіі захопу руху, а мадэлі добра знаёмых герояў створаны з мэтай маркетынгу і іх далейшага прасоўвання.

15
Тэги:
Саюзмультфільм

Культура