Спектакль Стражы Тадж-Махала уключаны ў праграму ТЭАРТА-2019

Чым будзе здзіўляць "ТЭАРТ" у гэтым годзе

32
(абноўлена 12:31 02.08.2019)
Падрабязная праграма міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва – у аглядзе Sputnik.

Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва пройдзе ў Мінску ўжо ў дзявяты раз. З 20 верасня па 8 кастрычніка мінчане і госці сталіцы змогуць наталіць смагу да мастацтва: "ТЭАРТ" традыцыйна збірае на сваёй пляцоўцы самыя эпатажныя і цікавыя пастаноўкі.

У гэтым годзе адна з самых яркіх культурных падзей восені пройдзе пад слоганам "Канцэнтрат". Такім чынам арганізатары – у ліку якіх цэнтр візуальных мастацтваў АРТ Карпарэйшн і ААТ Белгазпрамбанк – імкнуцца падкрэсліць максімальную прысутнасць тэатра ў жыцці горада і яго жыхароў.

За тры тэатральныя тыдні публіцы прадставяць 4 спектаклі міжнароднай праграмы і 11 мерапрыемстваў у рамках шоўкейса Belarus Open.

Belarus Open: ад Горвата да Кафкі

Распачнецца форум 20 верасня тэатралізацыяй "Канцэнтрат. Адкрыццё".

Паказы спектакляў праграмы Belarus Open стартуюць 21 верасня. Гледачам абяцаюць прадставіць 8 самых яркіх спектакляў апошніх гадоў – іх абірала куратар праграмы, тэатральны крытык Людміла Грамыка.

Спектакль Паляванне на сябе
© Photo : Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

21 верасня – нашумелая пастаноўка рэжысёра Юры Дзівакова "Песнь песняў" ад АРТ Карпарэйшн.  Дарэчы, Дзівакоў за гэты спектакль ў 2018 годзе атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію.

Знаёмства з творчасцю гэтага рэжысёра працягнецца на фестывалі 22 верасня. Ён раскажа гісторыю "Вясковы ўрач" па творы Франца Кафкі. Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр пакажа гісторыю, якая пачынаецца з непрыемных абставінаў: урачу трэба ехаць да хворага, а каня ў яго няма.

Упершыню на форуме пакажуць спектакль Беларускага Свабоднага тэатра. 21 і 22 верасня можна будзе паглядзець пастаноўку "Дом №5" пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі 21 верасня пакажа спектакль украінскага рэжысёра Стаса Жыркова. "Паляванне на сябе" па матывах савецкай п’есы Аляксандра Вампілава пасля прэм’еры мела неадназначныя водгукі крытыкаў.

Яшчэ адну работу гэтага рэжысёра – спектакль "ГЭТАМЫ" па нашумелай кнізе Андруся Горвата "Радзіва Прудок" можна будзе ўбачыць 22 верасня.

У рамках Belarus Open на форуме пакажуць два лепшыя спектаклі сезона 2018/2019 па версіі патрала TUT.BY - "Стражы Тадж-Махала" і "Паветра". Першы АРТ Карпарэйшн прадставіць 22 верасня, другі харэограф Вольга Лабоўкіна і тэатр танца KARAKULI пакажуць 25 і 26 верасня.

Інтэрпрэтацыю рамана "Кандыд, або Аптымізм" Вальтэра 23 верасня на фестывалі прадставіць Ігар Казакоў.

Сацыяльныя даследванні пра гвалт, уладу і антысемітызм

Упершыню ў рамках Belarus Open адбудзецца прэзентацыя праекта "ТЭАТР САЦЫЯЛЬНЫХ ДАСЛЕДВАННЯЎ". Яго ўдзельнікі разлядаюць тэатр як сацыяльнае выказванне і магчымы механізм зменаў у грамадстве.

Адкрывае прэзентацыю 21 верасня Лабараторыя сацыяльнага тэатра ECLAB пастаноўкай "Родныя людзі?". Рэжысёрка Валяціна Мароз уздымае тэму фізічнага, псіхалагічнага і эканамічнага гвалту.

У гэты ж дзень адбудзецца паказ пастаноўкі "Левыя дысідэнты" Рэжысёра Уладзіміра Шчэрбаня з праектам HUNCHtheatre. Ён паспрабаваў пераасэнсаваць п’есу беларускіх аўтараў Алены Шпак і Андрэя Дзічэнкі пра ўладу, бяспеку і камфорт.

Завяршыцца праект прэзентацыяй і аудыёвізуальнай інсталяцыяй тэатра "Крылы халопа". Тэма аўдыёспектаклю  Brest Stories Guide – антысіметызм і знішчэнне брэсцкай яўрэсйкай абшчыны ў 1941-1942 гадах.  Экскурсію па Брэсце, якога ўжо не існуе, можна будзе здзейсніць 22 верасня.

Міжнародная праграма: неіснуючая мова і харэаграфія

Удзельнікамі міжнароднай праграмы стануць спектаклі з Літвы, Францыі, Грузіі і Германіі. Адкрые праграму нямецкі рэжысёр Анту Рамэра Нуньеса спектаклем на неіснуючай мове "Адысея". Пастаноўку аднаго са старэйшых тэатраў Германіі – тэатра Талія – можна будзе ўбачыць 28 верасня.

На 1 кастрычніка запланаваная сумесь танца і візуальнага мастацтва – пастаноўка "Піксель" харэографа Мурада Мерзукі, пабудаваная на прынцыпе аптычнай ілюзіі.

5 кастрычніка польскі рэжысёр Хрысціян Люпа пакажа спектакль "Плошча герояў" – палітычную драму і псіхалагічнае расследванне на тэму нацыяналізма і фашызма.

Завяршыцца праграма фестываля "ТЭАРТ" пастаноўкай сцэнарыста легендарных савецкіх фільмаў "Міміно" і "Кін-дза-дза" Рэзо Габрыядзе. Ён прывязе ў беларускую сталіцу марыянетачны спектакль "Сталінград" свайго тэатра і раскажа аб наступствах Сталінградскай бітвы. Гістарычныя падзеі ажывуць 7 і 8 кастрычніка.

32
Тэги:
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва ТэАрт, Мінск

Культура