Фестываль Мястэчка ў Міры

Танчылі і частавалі: у Міры прайшоў фестываль Мястэчка

73
(абноўлена 17:06 05.08.2019)
Невялічкі беларускі пасёлак яшчэ ў XIX стагоддзі атрымаў неафіцыйную назву "сталіцы кірмашоў".

Гарадскі пасёлак Мір – гэта невялічкі населены пункт у Карэліцкім раёне, які на Беларусі і за яе межамі больш вядомы як месца, дзе знаходзіцца Мірскі замак - помнік архітэктуры, унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Асаблівага росквіту пасёлак дасягнуў у 20-ыя гады XIX стагоддзя і нават атрымаў неафіцыйную назву мясцовай "сталіцы кірмашоў". З таго часу і пайшла традыцыя праводзіць рознакаляровае культурнае свята, якое мясцовыя жыхары зладзілі на мінулых выхадных.

Фестываль Мястэчка ў Міры
© Sputnik Альфрэд Мікус
Фестываль "Мястэчка" ў Міры

Падчас святкавання працавалі падворкі польскай, беларускай, татарскай і яўрэйскай культур, дзе не толькі спявалі народныя песні і танчылі народныя танцы, але і частавалі адмысловымі стравамі.

Фестываль Мястэчка ў Міры
© Sputnik Альфрэд Мікус
Фестываль "Мястэчка" ў Міры
Фестываль Мястэчка ў Міры
© Sputnik Альфрэд Мікус
Фестываль "Мястэчка" ў Міры

Традыцыя праводзіць мясцовыя фестывалі распаўсюджана па ўсёй Беларусі. Кожны рэгіён улетку ладзіць сваё асаблівае свята, дзе дэманструе дасягненні сельскай гаспадаркі і мясцовых майстроў. Напрыклад, у вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці ў гэтым годзе жыхары ўпершыню арганізавалі гастранамічны фестываль, а вёска Дварэц, што на Брэстчыне, здаўна славіцца сваім святам клубніц, падчас якога праходзіць клубнічны парад, а пакаштаваць сакавітую ягаду могуць усе жадаючыя.

73
Тэги:
Фестываль, Мір, Мінская вобласць

Культура