Стылёва і лаканічна: Паліна Рэспубліка выпусціла кавер на песню Пугачовай

309
(абноўлена 10:27 08.08.2019)
Гэты трэк беларуская музыка назвала "важнай песняй з дзіцячых успамінаў".

Маладая спявачка Паліна Рэспубліка (Palina) напярэдадні апублікавала відэа з каверам на песню Алы Пугачовай "Пакліч мяне з сабой" ("Позови меня с собой").

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку выканаўца патлумачыла, што зрабіла гэта "з-за вострага адчування сваёй бяззбройнасці перад часам". Трэк Паліна назвала "важнай песняй з дзіцячых успамінаў".

Спявачка распавяла, што разам з рэжысёркай Кацяй Крук яны"скупілі горы шкла і сабралі, здаецца, не відэа, а бусы з разных малюнкаў".

Глядзіце на відэа Sputnik неверагодна стылёвае і лаканічнае відэа ад маладой беларускай спявачкі.

Чытайце таксама:

309

Культура