Помнік на магіле Талаша ў Петрыкаве

Пракуроры праверылі, як утрымліваецца магіла легендарнага Дзеда Талаша

12
(абноўлена 16:24 08.08.2019)
Праверка паказала, што не ўсе аб'екты спадчыны ў Петрыкаўскім раёне ўтрымліваюцца належным чынам.

МІНСК, 8 жні - Sputnik. Пракуратура Гомельскай вобласці праверыла, ці выконваецца ў Петрыкаўскім раёне заканадаўства, якое рэгламентуе ахову гісторыка-культурнай спадчыны.

У прыватнасці, яны наведалі закрытыя каталіцкія могілкі Петрыкава, на якіх знаходзіцца магіла дзеда Талаша.

"На тэрыторыі могілак размешчаны аб'екты спадчыны - магіла дзеда Талаша і братэрская магіла савецкіх воінаў, надмагільныя збудаванні, якія ўяўляюць сабой творы мастацтва дарэвалюцыйных і савецкіх майстроў", - удакладнілі ў пракуратуры.

Якуб Колас и дед Талаш в кабинете писателя
© Public Domain. Фонды Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музея літаратуры і мастацтва
Якуб Колас і дзед Талаш у кабінеце пісьменніка

Васіль Ісакавіч Талаш - удзельнік партызанскага руху ў савецка-польскай і Вялікай Айчыннай войнах, народны герой Беларусі, герой аповесці Якуба Коласа "Дрыгва". Лічыцца, што ён самы пажылы удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Памёр у 1946 годзе.

У ходзе пракурорскай праверкі былі выяўленыя факты неналежнага ўтрымання гісторыка-культурных каштоўнасцяў і правядзення на іх работ без неабходных узгадненняў.

Каплица Вознесенской церкви ХVIII в. (2015 г. и 2019 г.)
© Photo : Прокуратура Гомельской области
Капліца Узнясенскай царквы ХVIII ст. (2015 г. i 2019 г.)

Так, на капліцы Васкрасенскай царквы ў Петрыкаве без узгаднення з Міністэрствам культуры і правядзення неабходных даследчых работ зменены яе колер.

А ўласнікі помніка драўлянага дойлідства ў Петрыкаве на вуліцы камунальнай не прынялі мер па рамонце і падтрыманню элементарнага санітарнага стану будынка і зямельнага ўчастка, на якім ён размешчаны.

"Некаторае шкло ў вокнах дома было выбітае, тэрыторыя домаўладання зарасла пустазеллем", - канстатавалі пракуроры.

Па выніках праверкі пракуратура Гомельскай вобласці ўнесла прадстаўленне старшыні Петрыкаўскага райвыканкама, у якім запатрабавала ліквідаваць выяўленыя парушэнні. Выкананне акта нагляду ўзята на кантроль.

12
Тэги:
Беларусь, Вялікая Айчынная вайна, Петрыкаўскі раён

Культура