Гурт Без билета

"Без билета", Брэгавіч і лазернае шоу: маштабны канцэрт каля Палаца спорту

9
(абноўлена 08:53 12.08.2019)
З нагоды свайго рэбрэндынгу velcom падарыў беларусам маляўнічае музычнае шоу ў цэнтры сталіцы.

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Вялікі канцэрт пад адкрытым небам зладзіў для беларусаў мабільны аператар velcom|A1.

"На адной сцэне выступяць калектывы, якія добра вядомыя ў Беларусі, а некаторыя - і ва ўсім свеце: гурты "Без билета", Morandi і Горан Брэгавіч са сваім аркестрам", - анансавалі арганізатары.

Адкрылі дзень беларускія музыкі з гурта The Feedback.

Белорусская группа The Feedback
© Sputnik Макс Богданович
Беларускі гурт The Feedback

Затым публіка авацыямі сустрэла групу "Без билета", якая ў канцы снежня збіраецца даць свой апошні перад роспускам калектыву канцэрт.

Падчас выступу калектыву над цэнтрам сталіцы згусцелі хмары, прагрымеў гром - у выніку слухачам прыйшлося хавацца ад дажджу. Але настрой пакуль не страчаны.

Во время концерта начался дождь
© Sputnik Макс Богданович
Падчас канцэрту пачаўся дождж

Пасля беларускіх калектываў на сцэну выйшлі госці з-за мяжы - румынскі еўрадэнс-дуэт Morandi і родапачынальнік балканскага рока Горан Брэгавіч.

Группа Morandi выступает в Минске
© Sputnik Макс Богданович
Гурт Morandi выступае ў Мінску

Брэгавіча ведаюць усе, хто калі-небудзь глядзеў фільмы Эміра Кустурыцы. Ён напісаў музыку да карцін "Андэрграўнд", "Час цыган", "Арызонская мара", "Жыццё як цуд".

Музыкант Горан Брегович
© Sputnik Макс Богданович
Музыкант Горан Брэгавіч

Сінтэз традыцыйных цыганскіх і балканскіх матываў, рока, джаза маглі пачуць учора і беларусы.

Кожны ўдзельнік канцэрту выступіў з паўнавартасным сэтам - ад 45 хвілін да 1,5 гадзін. А бліжэй да адзінаццаці вечара госці змогуць паглядзець на лазернае шоу. І ўсё гэта - цалкам бясплатна.

9
Тэги:
музыка, velcom

Культура