Якуб Колас пахаваны на Вайсковых могілках

"Твой сад цвіце": 63 гады таму пайшоў з жыцця Якуб Колас

70
(абноўлена 09:56 12.08.2019)
На развітанне з класікам у сталічны Дом афіцэраў прыйшло некалькі тысяч людзей.

МІНСК, 13 жні — Sputnik. Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа не стала 13 жніўня 1956 года. Ён заўсёды рупліва і старанна працаваў, таму памёр за сваім рабочым сталом.

Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч быў пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. Развітанне з ім прайшло ў Доме афіцэраў, людзі стаялі некалькі гадзін, каб развітацца з выбітным чалавекам.

Бульба з кіслым малаком і бланманжэ: якім было меню Якуба Коласа

Бліскучы майстар мастацкага слова і глыбокі інтэлектуал яшчэ пры жыцці ўвайшоў у пералік паэтаў, якія сталі ўвасабленнем беларускай нацыянальнай літаратуры. Дарэчы, у гэтым годзе адзначаюцца юбілеі яго неўміручых паэтычных шэдэўраў — паэм "Новая зямля" і "Сымон-музыка".

Колас быў не толькі выдатным паэтам, але і драматургам, публіцыстам і літаратурным крытыкам. Акрамя таго, ён пераклаў на беларускую мову паэму "Палтава" Пушкіна, асобныя творы Шаўчэнкі, Тычыны, Міцкевіча, Тагора і іншых знакамітых пісьменнікаў.

За свае вершы ваеннага часу Колас атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР у 1946 годзе, а за паэму "Рыбакова хата" — у 1949 годзе. Зборы твораў паэта выходзілі у 7-мі, 12-ці і 14-ці тамах, перавыдаюцца яны і зараз.  

"Твой сад цвіце ў радаснай краіне, ягоны шум прасторамі звініць, і доўга будзеш ты пад небам сінім ісці, спяваць, паэт, і жыць, і жыць", — пісаў у сваім прысвячэнні Якубу Коласу беларускі паэт Пятрусь Броўка.

70
Тэги:
Якуб Колас, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура (28)
По теме
Унучка Якуба Коласа: прыбраць на Ваенных могілках трэба, але па-чалавечы
Супрацоўнікі МТЗ прачыталі "Новую зямлю" Якуба Коласа
Гасцінны Якуб Колас: што выносіў са склепа гасцям

Культура