Спрэчны шлем і радзіма славян: археолагі распавялі пра галоўныя адкрыцці года

Спрэчны шлем і радзіма славян: археолагі распавялі пра галоўныя адкрыцці года

68
(абноўлена 11:31 15.08.2019)
Напярэдадні Дня археолага навукоўцы разгледзелі перспектывы беларускай археалогіі і паведалі пра тое, што такое сапраўдная сенсацыя ў сучаснай навуцы.

Дзень археолага ў Беларусі святкуецца 15 жніўня. Напярэдадні гэтай знамянальнай падзеі навукоўцы традыцыйна абмеркавалі актуальныя пытанні і праблемы беларускай археалогіі.

Падводная археалогія і міжнародныя праекты

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук не толькі праводзіць і каардынуе раскопкі на тэрыторыі Беларусі, але і сумесна з Акадэміяй выдае дазвол на правядзенне археалагічных даследаванняў.

"На сённяшні дзень Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі выдала 154 дазволы на права правядзення археалагічных даследванняў ва ўсіх абласцях нашай краіны, дзясятках раёнаў", - паведаміў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Вадзім Лакіза.

Ён удакладніў, што некаторыя дазволы выдаюцца адразу на некалькі раёнаў, гэта значыць, што аб'ектаў даследавання, на якіх працуюць экспедыцыі, можа быць нават больш. Акрамя таго, год ад года колькасць выдадзеных дазволаў расце. Вучоны прывёў прыклад: на працягу 2018 года было выдадзена ўсяго 174 дазволы.

У Інстытуце гісторыі займаюцца рознымі перыядамі, пачынаючы ад палеаліту і заканчваючы новым часам. Новым для археолагаў напрамкам стала даследаванне перыяду, звязанага з войнамі: раскопкі праводзяцца на Благоўшчыне, у Курапатах. Гэтыя даследаванні, падкрэсліў Вадзім Лакіза, асабліва актуальныя цяпер, у год 75-годдзя вызвалення Беларусі.

Актыўна развіваецца і падводная археалогія.

"На гэты год таксама запланаваны даследванні: у верасні  - пачатку кастрычніка будзе праводзіцца міжнародная экспедыцыя, беларуска-французка-бельгійская, на месцы пераправы Напалеона праз раку Беразіну", - распавёў навуковец.

Знакавай падзеяй Вадзім Лакіза лічыць тое, што такое буйное даследаванне супала з юбілеем Інстытута гісторыі: у гэтым годзе яму спаўняецца 90 гадоў.

Выратаваць, а потым спісаць

Самым запатрабаваным кірункам не толькі ў беларускай, але і сусветнай археалогіі застаецца правядзенне выратавальных даследванняў, якія складаюць 75% усіх дазволаў, выдадзеных на археалагічную працу.

Такія экспедыцыі прадстаўляюць сабой суправаджэнне земляных будаўнічых работ: па заканадаўстве на месца будаўніцтва заўсёды выязджае эксперт.

Зараз вучоныя праводзяць шырокамаштабнае даследванне на гарадзішчы Копчын Любаньскага раёна. Там ідзе разборка абарончых збудаванняў у гарадзішчы мілаградскай культуры – першага тысячагоддзя да нашай эры. Там ужо знайшлі сякеру, і гэта ўсяго чацвёртая такая знаходка на тэрыторыі Беларусі.

"Мы дамовіліся са "Слаўкаліям", гэта арганізацыя, якая будуе Нежынскі горнаабагачальны камбінат і фінансуе гэта даследванне, што ў жніўні здаём частку гэтага гарадзішча – гэта гісторыка-культурная каштоўнасць", - распавёў Вадзім Лакіза. 

Але неўзабаве гарадзішча чакае перанясенне ў спіс страчаных каштоўнасцяў: на яго месцы пабудуюць камбінат. Але толькі пасля таго, падкрэсліў навуковец, як усе археалагічныя работы там будуць скончаныя.

Знакавай падзеяй Вадзім Лакіза лічыць тое, што такое буйное даследаванне супала з юбілеем Інстытута гісторыі: у гэтым годзе яму спаўняецца 90 гадоў.

Адкрыцці павінны спрыяць рэвалюцыі ў археалогіі

За мінулы год многія знаходкі археолагаў называлі сенсацыйнымі, аднак які б рэзананс ні атрымала даследаванне ў СМІ, навукоўцы нагадалі, што яно набывае каштоўнасць толькі ў кантэксце суцэльнай карціны эпохі.

"У сучасным жыцці археалогія як навука павінна сябе пазіцыянаваць з пункту гледжання найбольш важных адкрыццяў, якія дапамаглі змяніць старонкі гісторыі", - мяркуе Вольга Ляўко, загадчыца Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі.

Па словах навукоўца, дзякуючы вялікаму археалагічнаму актыву выдаюцца і перавыдаюцца з дапаўненнямі кнігі, якія дапамагаюць па-новаму зірнуць на гістарычныя працэсы.

"За Дзвіной, на правым яе беразе, прадстаўнікамі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта былі знойдзеныя паселішчы канца IV - пачатку V стагоддзя і VI-VII стст, відавочна славянскія", - адзначыла Вольга Ляўко, дадаўшы, што ў навуковых колах да гэтага часу існуе думка, што гэтыя землі пачалі актыўна асвойвацца толькі з канца ІХ стагоддзя.

Самым важным археалагічным помнікам, па яе словах, з'яўляецца Кардон, які знаходзіцца на Заходняй Дзвіне. У гэтым годзе даследчыкі з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адправіліся на блізкі яму помнік, выяўлены ў Пскоўскай вобласці на рацэ Смердзель, каля вёскі Гараджане.

"Ён паўтарае па прыкметах матэрыяльнай культуры Кардон, але толькі з Х стагоддзя. А Кардон з VI стагоддзя існаваў і развіваўся як паселішча, якое дало першы этап формаў шляху "З варагаў у грэкі" ў лясной зоне", - распавяла Вольга Ляўко.

Шлем спатыкнення

Ад сенсацыі да гістарычнага факту - доўгі шлях, не ўсё, што з'яўляецца сенсацыяй года, мае навуковае працяг. Вольга Ляўко прывяла ў прыклад пацешны выпадак, які адбыўся з адной знаходкай - драўляным ідалам, які першапачаткова датавалі Х стагоддзем нашай эры.

"Прайшоў год, пакуль я дачакалася вынікаў дэндрааналізу ў Беларусі, Украіне, Польшчы, Германіі. На аснове сінтэзу дадзеных мы прыйшлі да высновы, што гэтая карага 1990 "года нараджэння", - распавяла Вольга Ляўко.

Шлем, знойдзены пад Бабруйскам, які многія прыпісалі князю Ізяславу, па словах вучонай, сапраўды ўнікальны артэфакт з пункту гледжання гістарычнай і мастацкай каштоўнасці.

"Ён на самай справе можа быць датаваны Х-ІХ стагоддзем па асаблівасцях канструкцыі, але хутка ў нас скончацца імёны князёў полацкай зямлі, да якіх мы будзем яго прыпісваць", - пажартавала Вольга Ляўко.

Паводле яе слоў, вядома, што князь Ізяслаў быў кніжнікам і вельмі рэлігійным чалавекам, а значыць, шлем наўрад ці мог належаць яму.

Капаць няма каму

На думку загадчыка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Станіслава Юрэцкага, археалогіяй павінны займацца людзі з прафесійнай падрыхтоўкай, але не варта думаць, што гэта закрытая навука.

"Прыклад нашага супрацоўніцтва з аддзеламі адукацыі - маладыя археолагі, якія праводзяць першыя раскопкі і археалагічныя выведкі, пачынаюць са школьных лагераў", - распавёў навуковец.

Праблема ў тым, што не заўсёды на раскопкі атрымліваецца прыцягнуць школьнікаў і студэнтаў.

"У Кардоне зараз не праводзяць раскопкі - няма людзей, якія маглі б капаць", - канстатуе Вольга Ляўко.

Паводле яе слоў, студэнты з БДУ і Віцебскага дзяржуніверсітэта, якія працавалі на гэтых раскопках тры сезоны, заняліся сваімі праектамі, а проста наняць людзей для раскопак яны не могуць, нават калі б было выдзелена фінансаванне.

Вадзім Лакіза пагадзіўся з тым, што патрэбныя змены ў нарматыўна-прававой дакументацыі, паколькі прафесійных археолагаў мала, і многія з іх занятыя на выратавальнай археалогіі.

Асабліва востра гэтае пытанне стаіць у дачыненні да захавання помнікаў архітэктуры, а таксама процідзеяння чорным капальнікам.

68
Тэги:
Беларусь, Інстытут археалогіі РАН, Археалогія
Тэмы:
Беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі (39)
Ларыса Мятлеўская

Загадвалі жаданні і праважалі нябожчыкаў: што яшчэ рабілі беларусы праз вакно

8
(абноўлена 08:59 29.03.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра схаваны сімвалізм звычайнага праёма ў сцяне і вучыць мыць вокны пры дапамозе народных сродкаў.

Для нашых продкаў акно было не проста адтулінай у сцяне, якая служыла для асвятлення і вентыляцыі памяшкання – вокны атаясамліваліся з вачыма.

У народнай культуры значэнне акна суадносіцца з ідэяй пранікнення, якое можа быць не толькі міралюбівым, але і варожым. Так, напрыклад, калі ў хату праз вакно залятала птушка, гэта лічылася прадвесцем бяды, а калі яна проста стукала дзюбай у школа, гаспадарам варта было чакаць вестак.

У некаторых мясцовасцях Беларусі існавала традыцыя выносіць памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад "гарачкі " не праз дзверы, а праз акно. У выпадку смерці ў доме на падаконнік ставілі ваду, каб "душа абмылася", туды ж ставілі чарку з гарэлкай і хлебам для нябожчыка.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Нашы продкі лічылі вокны вачыма дома

Праз вакно адбывалася і частаванне Марозу, калі на Каляды яго клікалі есці куццю. Увогуле, ежа, якая перадавалася праз вакно заўсёды мела сакральнае значэнне. Такі абмен дарункамі і пажаданнямі адбываўся яшчэ да нядаўняга часу паміж валачобнікамі і гаспадарамі хаты.

Археолаг Эдвард Зайкоўскі лічыць, што праз акно ажыццяўляецца сімвалічная сувязь са светам памерлых. У народзе верылі, што асабліва небяспечна пакідаць вокны адчыненымі  і не перахрышчанымі нанач, таму што тады праз іх могуць ўвайсці нябожчыкі і нячысцікі і задушыць спячых.

У легендах пра камяні-краўцы падкрэсліваецца, што матэрыял для пашыву адзення перадавалі змею-краўцу праз вакно і толькі праз яго атрымлівалі гатовыя вырабы.

З акном звязана і любоўная магія. Так на Каляды пры дапамозе солі, пастаўленай наччу на падваконне дзяўчына спрабавала даведацца аб будучым лёсе.

Таксама людзі верылі, што акно здольна выконваць жаданні. Лічылася, што калі ў адкрытае акно ці фортку пастаянна вымаўляць тое, чаго вельмі хочацца, гэта абавязкова спраўдзіцца.

Праз акно маглі ажыццяўляцца і злачынныя планы таму гаспадыні імкнуліся прадухіліць уздзеянне нядобрых, зайздросных позіркаў, паставіўшы на падакноннік вазон з чырвоным мушкатам (другая назва герані ці пеларгоніі - Sputnik).

Як упрыгожвалі вокны

У старажытнасці жытло будавалі практычна без вокнаў, якія мы прывыклі бачыць цяпер. Яны выглядалі, як невялікія адтуліны, зробленыя ў двух сумежных вянках сцяны, якія закрывалі драўлянай засаўкай, а пазней шклом. Гэтыя адтуліны называлі "валакавое акно" і нават цяпер уважлівы вандроўнік заўважыць гэтыя старажытныя акенцы ў сценах клецяў, хлявоў і нават сенцах. Калі нарэшце сталі рабіць вокны, а па сведчанні навукоўцаў, гэта адбылося даволі позна, іх з’яўленне суправаджалася пэўным дыскамфортам ад адкрытасці дома вонкавай небяспецы. Гэта трывога выяўлялася у падсвядомым і можа таму ў народным сонніку пазначана, што бачыць у сне акно да чакання:

  • Бачыць расчыненае акно – падарунак будзе, прыбытак;
  • Акно з пабітымі шыбамі – страты, беднасць; з чыстымі і цэлымі – шчасце, жыццё.

Колькасць вокнаў залежыла ад планіроўкі хаты. Звычайна рабілі два вакна ў падоўжанай сцяне, што выходзіла на двор, і адно ў тарцовай – на галоўным фасадзе. Такое размяшчэнне вокнаў спрыяла стварэнню ў хаце покуці або "чырвонага кута", у якім размяшчаліся абразы.

Да ўсяго ў народзе быў пашыраны звычай мець у хаце менавіта тры акны ў гонар святой Тройцы. Чацвёртае акно у глухой сцяне паміж печчу і галоўным фасадам рабілі толькі ў асобных мясцовасцях. Часта на кухні вакно ўстаўлялі насупраць вусця печы, што было зручна для гаспадыні, якая пачынала завіхацца каля яе з першымі промнямі сонца.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Тры вакны ў хаце рабілі ў гонар Святой Троіцы

Цікава, што ў некаторых мясцовасцях існавала правіла пытаць дазвол на павялічэнне колькасці вокнаў больш за тры не толькі ў святара, але і у вясковага сходу. У другой палове ХІХ стагоддзя , калі пачала мяняцца планіроўка жылля і хату пачалі падзяляць на залу і спальню, у тарцовай сцяне, што выходзіла на вуліцу, рабілі па два вакна. 

Увогуле, месца вакна на фасадзе і яго форма адыгрывала значную ролю ў стварэнні мастацкага аблічча будынка. Аканіцы, надаконныя і падваконныя ліштвы – традыцыйныя элементы аздаблення хаты, якія адрозніваліся ў адпаведнасці з этнаграфічным рэгіёнам Беларусі. Зараз традыцыя ўпрыгажэння вокнаў рознымі элементамі не так распаўсюджана, але і дагэтуль можна напаткаць цікавыя варыянты.

Рама звычайна мела ад 3 да 6 шыб, а пачынаючы з ХVІ-ХVІІ стагодзя ў шляхецкіх сядзібах – да 30 і болей. Да ХІХ стагоддзя замест шкла часта выкарыстоўвалі спецыяльна вырабленыя скуры, паперу, пухіры жывёл, палатно. Зімой вокны мелі дубальты (падвойныя рамы, - Sputnik), а знадворку, калі не было аканіц, іх прыкрывалі саламянымі матамі, каб лепш захоўвалася цяпло ў хаце. Такімі матамі ўцяплялі і дзверы.

Драўляныя створкі або аканіцы звонку зачынялі кожны вечар, але з цягам часу яны страцілі сваю ўтылітарную функцыю. Разам з ліштвамі аканіцы сталі дэкаратыўнымі элементамі ў абрамленні вакна.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
У кожным рэгіёне Беларусі былі свае традыцыі ўпрыгажэння вокнаў

Асабліва ўпрыгожваліся ліштвы, на якіх можна было сустрэць разнастайныя ўзоры. Часта гэта кветкі і мудрагелістыя завіткі, але можна сустрэць і выявы зорак і сонца, птушак і цмокаў і іншае.

Такая аздоба адрозніваецца ў кожным этнарэгіёне Беларусі і, як і нацыянальны строй, з’яўляецца іх своеасаблівым пашпартам, унікальнай адметнасцю. 

Як памыць вокны народнымі сродкамі

Гаспадыні дбайна сачылі за чысцінёй шыб у вокнах. Іх чыстка была абавязковай перад Вялікаднем. Прытрымліваюцца такой традыцыі і многія сучасныя гаспадыні.

Вядома, што цяпер у краме можна набыць разнастайныя сродкі для чысткі шкла, хтосці ў ваду дадае гарэлку або кроплі аміяку і націрае шыбы да бляску старымі газетамі, вокны чысцяць нават ільняным алеем і крапівой.

У кнізе "Літоўская гаспадыня" Ганны Цюндзявіцкай, якая сабрала вопыт гаспадарчай дзейнасці сялян на пачатку ХІХ стагоддзя, ёсць цэлы шэраг парадаў для захавання вокнаў чыстымі і светлымі.

Каб шыбы не трацілі празрыстасці, нельга мыць іх вадой, асабліва раніцай ці ўдзень, бо сонечныя прамяні уздзейнічаюць на вільготнае шкло, псуюць яго і змяняюць колер.

Варта рабіць гэта ўвечары, а зранку яшчэ раз выцерці шыбы сухой анучай. Для лепшага выніку суконку трэба пасыпаць дробным мелам і выцерці шкло насуха.Перад выкарыстаннем мел трэба прасеяць, каб ён не пакідаў драпіны на шкле.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
Беларусь, Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Салют над канцэртнай залай Віцебск на цырымоніі адкрыцця Міжнароднага фестываля мастацтваў Славянскі базар у Віцебску

Лукашэнка прызначыў бязвіз для гасцей Славянскага базару

28
(абноўлена 10:52 28.03.2020)
Віцебск прыме "Славянскі базар" з 16 па 20 ліпеня; квіткі на фестывальныя мерапрыемствы паслужаць пропускам для бязвізавага перасячэння мяжы.

МІНСК, 28 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў і гасцей XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У пятніцу, 27 сакавіка, беларускі прэзідэнт падпісаў распараджэнне, тым самым зацвердзіўшы тэрміны правядзення "Славянскага базару ў Віцебску": маштабны культурны форум пройдзе з 16 па 20 ліпеня.

"Для пашырэння аўдыторыі гледачоў прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей з 73 дзяржаў. Пропускам для бязвізавага перасячэння мяжы для замежных грамадзян будзе квіток на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале "Віцебск", - распавялі ў прэс-службе прэзідэнта.

З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.

Чытайце таксама:

28
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Славянскі базар у Віцебску
Цягнік Беларускай чыгункі

БЧ захоўвае два пасажырскія цягнікі да Масквы і Пецярбурга

2
(абноўлена 11:18 29.03.2020)
Пакуль паведамлення ад Расійскіх чыгунак (РЖД) аб спыненні чыгуначных зносін з Беларуссю не паступала.

МІНСК, 29 сак - Sputnik. Беларусь пакуль захоўвае ў чыгуначных зносінах з Расіяй два сваі пасажырскія цягнікі да Масквы і Санкт-Пецярбурга, нягледзячы на ​​рашэнне расійскіх уладаў абмежаваць рух праз межы з 30 сакавіка з-за пандэміі каронавіруса COVID-19, паведамляе РІА "Новости" ў нядзелю са спасылкай на прэс-службу Беларускай чыгункі (БЧ).

Нагадаем, раней Кабмін РФ распарадзіўся з 00:00 30 сакавіка абмежаваць рух праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і змешаныя пункты пропуску праз расійскую мяжу, а таксама праз сухапутны ўчастак расійска-беларускай мяжы з-за COVID-19.

"На сёння, па стане на 10:00, паведамлення ад РЖД аб спыненні чыгуначных зносін з Беларуссю не паступала. Пакуль два гэтыя міжнародныя цягнікі, Мінск - Масква і Брэст - Санкт-Пецярбург, захоўваюцца", - распавяла прадстаўнік прэс-службы.

Яна дадала, што ў выпадку якіх-небудзь змяненняў пасажыры будуць аператыўна паінфармаваныя.

У нядзелю на сайце БЧ можна купіць квіткі на цягнікі ў Маскву 30, 31 сакавіка, а таксама 1 красавіка і пазней. Даступныя да куплі і квіткі ў Санкт-Пецярбург.

Нагадаем, 18 сакавіка Расія закрыла межы для таго, каб не дапусціць завоз каронавіруса для ўсіх замежнікаў. Абмежаванне распаўсюджвалася ў тым ліку і на грамадзян Беларусі - без віду на жыхарства ў РФ яны не маглі перасекчы мяжу дзвюх краін. Дадзенае рашэнне прывяло да пэўных складанасцяў з вяртаннем дадому беларусаў, а таксама грамадзян іншых дзяржаў СНД, якія ідуць праз Расію транзітам.

У панядзелак 23 сакавіка расійскі ўрад выпусціў новае распараджэнне, якое ўдакладняе абмежаванні. Згодна з гэтым дакументам, абмежаванні не адносяцца да беларусаў, якія вяртаюцца на радзіму транзітам праз РФ, і да грамадзян краін СНД.

2
Тэги:
Расія, Беларусь, Беларуская чыгунка
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя