Выстава Беларусь і Біблія

Гісторыю беларускай кнігі паказалі за тры хвіліны

35
(абноўлена 12:26 02.09.2019)
Анімацыйны фільм "Ад Скарыны пачатак… Пяць стагоддзяў нашай кнігі" ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў назвалі "файным падарункам для школьнікаў".

У Дзень ведаў Саюза беларускіх пісьменнікаў вырашыў парадаваць вучняў і дарослых, зацікаўленых гісторыяй беларускага кнігадруку, анімацыйным фільмам, прысвечаным яго стварэнню і станаўленню.

Фільм "Ад Скарыны пачатак… Пяць стагоддзяў нашай кнігі" доўжыцца тры хвіліны, але ахоплівае стагоддзі гісторыі.

"Псалтыр" Францішка Скарыны, Статуты ВКЛ, падпольныя выданні Кастуся Каліноўскага, нашаніўская пара, эпоха беларусізацыі і першая Нобелеўская прэмія па літаратуры – усе гэтыя падзеі знайшлі адлюстраванне ў анімацыйным фільме", - паведамілі ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

На думку стваральнікаў мультфільма, беларуская кніга аб’ядноўвала нацыю і рухала яе наперад. Анімацыйны фільм быў створаны на замову Саюза беларускіх пісьменнікаў крэатыўным агенцтвам "Малако". Агучыў яго акцёр Купалаўскага тэатра Аляксандр Малчанаў пад рэжысурай Рамана Падалякі.

35
Тэги:
Саюз пісьменнікаў Беларусі, кнігадрукаванне, Беларусь
Наш Грунвальд 2019

Фестываль "Наш Грунвальд 2020" пераносіцца на нявызначаны тэрмін

17
(абноўлена 16:08 14.08.2020)
Арганізатары патлумачылі, што магчымасць правесці фестываль не прадстаўляецца ні з маральнага, ні з этычнага пункту гледжання.

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі "Наш Грунвальд", які павінен быў адбыцца 22-23 жніўня, пераносіцца "да больш дарэчнага часу", паведамілі арганізатары.

У гэтым годзе мерапрыемства павінна было адбыцца ў дванаццаты раз.

"У 2020 годзе нам давялося доўга і дбайна змагацца за фестываль. Спачатку – з пандэміяй каронавіруса і закрытымі межамі, пазней са строгімі мерамі бяспекі і неабходнымі ўзгадненнямі і дазволамі. Мы ведалі, што вы чакаеце фэст, і рабілі ўсе магчымае, каб хутчэй абвясціць яго даты", - паведамілі карэспандэнту Sputnik.

Вядома, што на вялікім святочным канцэрце павінны былі выступіць гурты Стары Ольса, Irdorath, Gods Tower, "Крама", Палац, Aillion, Yann Zhanchak, Няміга і шмат іншых выдатных калектываў.

"Як ні шкада нам намаганняў і спадзяванняў, у кантэксце падзеяў, якія сёння адбываюцца ў роднай Беларусі, ні з маральнага, ні з этычнага пункту гледжання не прадстаўляецца магчымасць правесці фестываль "Наш Грунвальд" у запланаваныя даты", - выказаліся арганізатары і падкрэслілі, што "лепш, калі бітвы адбываюцца толькі на турнірных пляцоўках гістарычных фестываляў".

Чытайце таксама:

17
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Наш Грунвальд
Слоікі з мёдам, архіўнае фота

Сёння праваслаўныя адзначаюць Мядовы Спас

278
(абноўлена 11:52 11.08.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае аб народных прыкметах, звязаных з Мядовым Спасам, і вучыць гатаваць ласункі да святочнага стала.

Ад 14 па 29 жніўня святкуюць Спас — старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў. Згодна з народнымі традыцыямі гэта свята адзначаюць тройчы.

Першы — Мядовы Спас, або Макавей адзначаецца 14 жніўня па новым стылі. Другі — Вялікі або Яблычны Спас — свята Праабражэння Гасподняга — адзначаецца 19 жніўня, а трэці — Малы або Хлебны Спас прыходзіцца на 29 жніўня.

Раскуры дымар і даставай пчол

Мядовы Спас або Макавей традыцыйна пачынаецца са святочнага набажэнства, падчас якога асвячаюць мёд. Для пчаляроў гэта асаблівы дзень, бо напарэдадні мёд даставалі з вулляў.

Так выглядае сучасны пчаляр
© Sputnik Альфрэд Мікус
Так выглядае сучасны пчаляр

У сонечны дзень зранку апраналі чысту бялізну, халат і маску-мяшок на галаву. Абавязкова трэба было добра вымыць рукі і нацерці іх пчалінай травой.  Да вулляў адпраўляліся з раскураным дымаром. На гэты час жывёлу пакідалі ў хляве, а дзеці самі хаваліся ў хаце ў чаканні салодкага пачастунку.

Дымар
© Sputnik Альфрэд Мікус
Дымар - абавязковая прылада кожнага "мядовага" спецыяліста

Дарэчы, паводле народнага звычаю, калі даглядаючы пчол, бортнік у гэты дзень пашкадуе даць мёду хоць аднаму з дзяцей, якія прысутнічалі пры гэтым, пчолы прападуць.

Знікнуць пчолы — свету канец

Існавала ў народзе і павер'е, адкуль узяліся пчолы. Старэнькі дзядок Іспас хадзіў па зямлі і правяраў, ці паўсюдна ў яго гаспадарцы парадак. Ішоў ён па моры-акіяне і ўбачыў, як пасярэдзіне на вялікім камені прыгожая дзяўчына сядзела і горка плакала.

Пчолы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Пчолы ля вулею

Іспас падыйшоў і запытаўся, чаму дзяўчына гаруе. Тая распавяла, што збегла да мора ад Божага гневу, бо ў школе Бог распавядаў пра стварэнне свету, а святы Пётра шчыпаў яе ціхенька за бок, таму яна пачула не ўсе божыя словы і засаромелася перапытаць.

Іспас пашкадаваў дзяўчыну і ператварыў яе ў пчаліную матку, а слёзы яе зрабіліся маленькімі пчолкамі. З таго часу пчолы лічацца божымі істотамі, а ў народзе кажуць, што калі яны знікнуць, то прыйдзе канец усяму свету.

Спасаўка-ласаўка, або Пачастункі старога бортніка

Наперадзе двухтыднёвы пост, празваны ў народзе "спасаўкай-ласаўкай". У адрозненне ад "пятроўкі-галадоўкі" ў гэтую багатую на грыбы і гародніну пару селянін ужо не адчуваў сябе такім галодным. Былі нават асаблівыя стравы, якія гатавалі ў гэтыя часы.

Соты з мёдам
© Sputnik Альфрэд Мікус
Свежыя соты з мёдам

Грушы з мёдам

Інгрыдыенты:

  • Грушы
  • Мёд

Як гатаваць:

Салодкія, але не пераспелыя грушы нарэзаць, як захочацца, паліць мёдам і даць пастаяць некаторы час. Для гэтага ласунка лепш браць летнія раннія грушы.

Аўсяны кісель

Інгрыдыенты:

  • 1 шклянка аўсянай мукі або шматкоў
  • 2 шклянкі вады
  • Ванільны цукар
  • Соль

Як гатаваць:

Трэба запарыць аўсяную муку або шматкі. Да запаранай мукі неабходна дадаць трошкі хлебнай закваскі і паставіць сумесь у цёплае месца.

Праз некалькі гадзін, як толькі пачне пузырыцца, працадзіце і памалу пракіпяціце, увесь час мяшаючы. Дадайце соль, цукар па смаку. Пасля гэтага  разліце па формах і астудзіце. Есці можна проста без нічога, а можна з вяршкамі, з малаком ці мёдам. Вясёлых святаў і смачна есці!

278
Тэги:
Народныя традыцыі, беларуская кухня, Мядовы Спас, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
По теме
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў

Як неабыякавыя дапамагаюць вызваленым на Акрэсціна - відэа

0
(абноўлена 09:03 15.08.2020)
Дапамога юрыста, медыка, псіхолага, гарачая ежа і нават магчымасць зарадзіць тэлефон, каб патэлефанаваць блізкім, - паглядзіце, як валанцёры дапамагаюць вызваленым з ізалятара.

Стыхійны лагер дапамогі вызваленым з ізалятара на Акрэсціна арганізавалі валанцёры. Зараз тыя, хто выходзіць з варот ізалятара, могуць звярнуцца па дапамогу да ўрачоў, псіхолага, атрымаць юрыдычную кансультацыю, гарачую ежу і зарадзіць тэлефон.

Валанцёры абнаўляюць спісы, каб людзі маглі праверыць, дзе знаходзяцца іх затрыманыя сваякі.

Многіх на выхадзе з ізалятара чакаюць блізкія, але нават калі сваякі не змаглі іх сустрэць, адпушчаныя не застаюцца адны: тут жа дзяжураць людзі, якія трымаюць у руках шыльды з прапановай падвезці да дома.

Адна з ўрачоў-валанцёраў Аляксандра распавяла, што такі лагер ўзаемадапамогі арганізаваўся стыхійна. Так, у Telegram-канале ўрачы аб'ядналіся ў чат, дзе ў ходзе абмеркавання сітуацыі, якая ў краіне сітуацыі вырашылі аказваць пасільную дапамогу. Другі ўрач патлумачыла карэспандэнту Sputnik, што працуе ў прыватнай клініцы і пасля працы прыехала да ізалятара, каб працягнуць дапамагаць людзям.

Пратэсты ў Беларусі працягваюцца з 9 жніўня. За гэты час было затрымана каля 7000 чалавек, у бальніцах апынуліся сотні грамадзян. Шмат затрыманых было вызвалена з ізалятара ў завулку Акрэсціна ў ноч на 14 жніўня, удзень яны працягвалі пакідаць месца зняволення. Глядзіце на відэа Sputnik, як беларусы ў чарговы раз даказваюць - людзі ўмеюць дапамагаць.

0
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі