Валянцін Елізар'еў абяцае Вальпургіеву ноч

Валянцін Елізар'еў абяцае Вальпургіеву ноч

29
(абноўлена 11:51 02.09.2019)
Для мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра цяперашні сезон стане 37-м у кар'еры, але па-сапраўднаму Елізар'еў "пачнецца ў студзені".

Тэатральны сезон - справа не аднаго дня і нават месяца. Напрыклад, значная частка цяперашняй праграмы была задумана нават не год таму. Апярэджваючы тэатральную афішу, мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі тлумачыць: "Я пачну прыкладна ў студзені".

Для мэтра гэта 37-ы сезон у тэатры. Карэспандэнт Sputnik Святлана Ліцкевіч высветліла ў народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева падрабязнасці новага сезона, які рыхтуецца ў Вялікім тэатры.

Князь Ігар

Тэатральны сезон у Вялікім пачнецца класічнай прэм'ерай. 15 верасня дадуць "Князя Ігара" - оперу Барадзіна, у якой гучаць "Плач Яраслаўны" і "Палавецкія скокі" - сапраўдныя шлягеры класікі.

Балет Анастасия в Большом театре Беларуси
© Sputnik Максим Богданович
У Вялікім тэатры ўсё гатова да новага сезону

На прэм'ерны спектакль ёсць яшчэ некалькі квіткоў на галёрку - сапраўдныя знатакі могуць паспець.

"Я прымаў удзел у спектаклі ўжо бліжэй да фінішу. Быў старшынёй журы. Пры мне прымалі эскізы дэкарацый, касцюмаў. Іх зрабіў Вячаслаў Окунеў - цудоўны мастак з Санкт-Пецярбурга, народны мастак Расіі, лаўрэат дзяржпрэміі Беларусі. Узровень будзе па-сапраўднаму годны" , - распавёў Валянцін Елізар'еў.

Вальпургіева ноч і нацыянальныя кадры

Вядомы харэограф неаднаразова заяўляў, што асноўныя свае намаганні пасля вяртання ў Вялікі тэатр засяродзіць на выхаванні вучняў. І гэты сезон стане прамым пацвярджэннем.

"Я хачу, каб тут свае працавалі, не запрошаныя. Калі будзем рабіць стаўку на замежнікаў - застанемся без нацыянальнай праграмы. Ніхто не зацікаўлены рабіць беларускі рэпертуар, акрамя нас саміх. Хачу, каб у нас была школа і рэжысёрская, і харэаграфічная, каб мы пастаўлялі кадры ў тэатры свету, а не запрашалі сюды людзей з іншых краін. Таму так шмат цяпер уводжу моладзі - над ключавымі праектамі і гэтага сезону і наступнага ў нас працуюць маладыя таленавітыя майстры. Я не вечны - разумею гэта - і павінен застацца ў сваіх вучнях", - тлумачыць Елізар'еў.

Творческие планы требуют тишины, восклицает Елизарьев в ответ на бесконечные вопросы о будущих постановках
© Sputnik / Виктор Толочко
Прэм"ера, якой чакаюць прыхільнікі знакамітага харэографа, пройдзе, хутчэй за ўсё, у снежні-студзені

Паводле яго слоў, у гэтым годзе ў тэатры маладым даецца магчымасць сябе праявіць. Над операй "Фаўст" працуе малады рэжысёр Ганна Маторная. А вось танец у ёй будзе ставіць, хутчэй за ўсё, сам Елізар'еў.

"Не змог адмовіцца ад пастаноўкі Вальпургіевай ночы", - шчыра прызнаецца ён.

Праўда, пра "Фаўста" Елізар'еў пакуль гаворыць больш ва ўмоўным ладзе - толькі заключылі дагаворы з пастаноўшчыкамі. І даты пакуль на мяжы - ці то паспеюць пад заслону гэтага сезону, ці то адкрыюць ім наступны.

"У тэатры не толькі ад нашых намаганняў усё залежыць - ёсць яшчэ такая штука, як фінансаванне, у якое хочаш - не хочаш, а трэба ўкладвацца", - канстатуе ён.

Балерины называют современные пуанты по-настоящему комфортными, в сравнении с теми, которые использовали артистки балета еще лет 20 назад
© Sputnik / Виктор Толочко
У новым сезоне Вялікі абяцае нямала балетных прэм"ер

Яшчэ адзін малады майстар, балетмайстар Сяргей Мікель, працуе над балетам на музыку Эдварда Грыга "Пер Гюнт".

У афішы цяперашняга сезону будзе некалькі спектакляў, зацвярджэнне якіх адбылося яшчэ да вяртання ў тэатр Елізар'ева.

"Было рашэнне мастсавета двухгадовай даўнасці аб прыняцці ў планы гэтага спектакля", - лаканічна кажа Елізар'еў пра балет "Ганна Карэніна". І дадае, што гэтая праца стала апошняй у творчай біяграфіі галоўнага мастака тэатра Аляксандра Касцючэнкі, які памёр на мінулым тыдні.

Прэм'ера, якой чакаюць прыхільнікі знакамітага харэографа, пройдзе, хутчэй за ўсё, у снежні-студзені. Гаворка ідзе аб новай аўтарскай рэдакцыі балета, які мінская публіка ведала як "Стварэнне свету".

"Праўда, я ўсё яшчэ разважаю над тым, ці не памяняць назву. Таму і афішы яшчэ не выпускаліся. Але легендарная сцэнаграфія Яўгена Лысіка будзе захаваная - над яе аднаўленнем ўжо ідзе праца", - тлумачыць Елізар'еў.

Аўтар балета кампазітар Андрэй Пятроў лічыў калісьці пастаноўку Елізар'ева лепшай, хаця "Стварэнне свету" было пастаўлена ў 60 краінах свету.

Калі ў Мінску давалі "Стварэнне", тэатралы бралі касы штурмам. Апошнія чатыры гады спектакль быў зняты з рэпертуару Вялікага. Мала хто ў цяперашняй трупе яго ведае - усё неабходна пачынаць спачатку.

Генеральный прогон новой редакции балета Ромео и Джульетта в постановке Валентина Елизарьева
© Photo : Михаил Нестеров
Елізар"еў прызнаецца: асноўная задача цяпер - стварыць уласную школу, і рэжысёрскую, і харэаграфічную

Аб новым беларускім балеце

Валянцін Елізар'еў прызнаецца, што ёсць у яго некалькі сюжэтаў, звязаных з гісторыяй Беларусі, над якімі ён часта разважае. Але пакуль фактуры недастаткова.

"Гэта заўсёды няхуткая справа. Першы спектакль, які я ставіў "з нуля", быў "Страсці (Рагнеда)" - толькі праца над напісаннем музыкі заняла тады тры гады. Увесь гэты час мы сустракаліся з кампазітарам Андрэем Мдзівані кожны тыдзень", - прызнаўся Елізар'еў.

Ён адзначае, што прафесійнаму нюху заўсёды давярае, але спрагназаваць лёс спектакля ніколі не бярэцца.

Партия Евы в Сотворении мира стала для Ольги Лаппо звездной
© Photo : из личного архива О. Лаппо и В. Саркисьяна
Партыя Евы ў "Стварэнні свету" стала для Вольгі Лапо зорнай

"Часам пасля кучы бяссонных начэй і кіламетраў спаленых нерваў можа атрымацца проста прафесійная работа, часам - удалая, радзей - таленавітая. Вынік становіцца больш-менш зразумелы толькі ў апошні тыдзень перад выпускам", - тлумачыць ён.

"Вілісы" ад Аксаны Волкавай

Зрэшты, нельга сказаць, што ў гэтым сезоне будзе асабліва беларуская праграма.

"Не абыдзецца без гучных імёнаў, вядома. У нас будзе вечар памяці Маі Плісецкай - гэта аўтарскі праект Андрыса і Ілзэ Ліепа. Я з задавальненнем ведаў Маю Міхайлаўну і буду рады, калі мінскай публіцы пакажуць спектакль яе памяці", - тлумачыць мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра.

Яшчэ адзін памятны вечар будзе прысвечаны 90-годдзю беларускага кампазітара Яўгена Глебава. 29 верасня на сцэне вялікай выдатнага кампазітара ўспомняць балетам "Маленькі прынц".

В последние годы Волковой довелось выступать на лучших сценах мира, но родной для нее всегда остается белорусская
© Photo : личный архив О. Волковой
У гэтым сезоне прыма Аксана Волкава ўпершыню паспрабуе сябе на мінскай сцэне ў ролі рэжысёра-пастаноўшчыка

Дзве сусветныя оперныя зоркі Ганна Нятрэбка і Юсіф Эйвазаў праспяваюць на мінскай сцэне 25 кастрычніка.

Гучнай падзеяй абяцае стаць і традыцыйны Калядны оперны форум. Ён будзе дзясятым, юбілейным, і ў ім возьме ўдзел нямала вядомых выканаўцаў.

Таксама ў новым сезоне ў якасці рэжысёра паспрабуе сябе і беларуская оперная прыма Аксана Волкава. На вясну запланавана яе дэбютная пастаноўка "Вілісы" Джакама Пучыні.

Яшчэ адна класічная прэм'ера адбудзецца ў сакавіку - галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ "перазагрузіць" оперу Вердзі "Набука".

У Вялікім абяцаюць нямала цікавага - сачыце за афішай.

29
Тэги:
балет, опера, Беларусь, Вялікі тэатр оперы і балета РБ, Валянцін Елізар'еў
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Пасол РФ: чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб подзвігу

18
(абноўлена 17:25 27.11.2020)
У беларускай сталіцы адкрылася выстава легендарнага савецкага фотакарэспандэнта Яўгена Халдзея.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Стварэнне ў Мінску Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе сведчыць аб тым, што ніхто ў перамозе не сумняваўся, сказаў пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

У пятніцу ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная фотаработам савецкага карэспандэнта Яўгена Халдзея. Вядомы фотамайстар праславіўся дзякуючы сваім рэпартажам з франтоў Вялікай Айчыннай. Менавіта яго аўтарству належыць фота з чырвоным сцягам, устаноўленым над Рэйхстагам.

Посол Дмитрий Мезенцев на открытии выставки
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Па словах кіраўніка расійскай дыпмісіі да Перамогі ў Расіі, Беларусі і краінах Садружнасці ставяцца з асаблівым хваляваннем.

"Чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб зробленага салдатам, савецкім народам подзвігу", - сказаў Мезенцаў.

Расійскі дыпламат адзначыў, што "зірнуўшы на фатаграфіі Яўгена Халдзея здзіўляе падзейны шэраг унікальнага фотамайстра".

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што бягучы год асаблівы ў адносінах Беларусі і Расіі, калі мы пераасэнсоўваем іх гісторыю і значэнне.

"Калі мы знаходзім мужнасць і мудрасць за кефірнымі і мяснымі спрэчкамі, якіх на шчасце становіцца ўсё менш. Я ўпэўнены, што іх будзе так мала, што мы забудзем пра гэта", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.

Пасля чаго дадаў, што "сёння ўзіраючыся ў фатаграфіі Яўгена Халдзея, мы не можам вылучыць, дзе этнічны беларус, дзе рускі, украінец, паляк, яўрэй, азербайджанец, эстонец. І мы не павінны гэтага рабіць, таму што Перамога адзіная - Перамога ўсяго народа, а памяць пра яе непадзельная ў тым ліку дзяржаўнымі межамі і тымі, хто хоча забыцца. А хочуць забыцца тыя, каму сорамна за подласць сваіх продкаў".

Майстар і мастак

У сваю чаргу намеснік міністра культуры РФ Мікалай Аўсіенка заявіў, што для яго вялікі гонар прадстаўляць у Мінску выставу сусветна вядомага майстра Яўгена Халдзея.

На октрытии выставки в музее
© Sputnik / Виктор Толочко
На адкрыцці выставы ў музеі

"Калі б ён жыў сёння, яго б называлі фотамастаком, таму што яго погляд - гэта не рэпарцёр, гэта мастак. Кожная яго фатаграфія - гэта карціна: ёсць свая драматургія, ёсць дзіўная пабудова. Так і хочацца сказаць, што гэта карціна", - асабліва адзначыў намеснік міністра культуры.

Мікалай Аўсіенка шчыра прызнаўся, што немагчыма зразумець, як гэта атрымлівалася ў Яўгена Халдзея.

"Яўген Ананьевіч пражыў 80 гадоў, з якіх 67 гадоў ён прысвяціў фатаграфіі, пачынаючы са свайго самаробнага фотаапарата і заканчваючы вядомай лейкай. Ён прайшоў усімі франтавымі дарогамі. І не толькі сваім сучаснікам, але і нашчадкам даў ўгледзецца ў гэтыя твары", - падкрэсліў прадстаўнік Мінкульта Расіі.

"Выстава дае нам эфект прысутнасці і драматургічна дакладна пабудавана ад першых хвілін вайны 22 чэрвеня 1941 года і да парада Перамогі. Гэта наша з вамі агульная гісторыя", - падсумаваў ён.

18
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Дзмітрый Мезенцаў
Партрэт Уладзіміра Караткевіча ў музеі ў Оршы

Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны

573
(абноўлена 14:39 25.11.2020)
Імя Уладзіміра Караткевіча звязана не толькі з літаратурай, але і гісторыяй Беларусі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў яго творах.

Самы рамантычны беларускі пісьменнік і паэт нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Адукацыю ён атрымаў у Кіеўскім універсітэце і на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча прсякнута духам рамантызма і любоўю да беларускай гісторыі. Сярод найбольш вядомых яго твораў "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", дзікае паляванне караля Стаха" і "Ладдзя роспачы".

Галоўная заслуга Караткевіча ў тым, што ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнай гісторыі.

У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча Sputnik абраў шэсць кніг, якія павінен прачытаць кожны чалавек.

Чытайце таксама: 

573
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Уладзімір Караткевіч, Орша Віцебскай вобласці, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура
Паэт Якуб Колас - Народны паэт Беларускай ССР

Тэст: ці пазнаеце вы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў па вачах?

343
(абноўлена 16:49 27.11.2020)
Кажуць, што вочы - люстэрка душы. Прайдзіце тэст і даведайцеся, наколькі добра ведаеце вы беларускіх літаратараў у твар.

Упэўненыя, што беларускую літаратуру вы ведаеце добра, а вось ці пазнаеце вы аўтараў родных твораў па іх позірках? Sputnik прапануе ўважліва зазірнуць у вочы знакамітых літаратурных дзеячаў Беларусі і паспрабаваць успомніць, хто намаляваны на фотаздымку. 

Чытайце таксама:

343
Тэги:
тэст, Беларуская літаратура