Рэжысёр Тод Філіпс і акцёр Хаакін Фенікс

"Джокер" узяў галоўны прыз Венецыянскага кінафестывалю

18
(абноўлена 12:13 08.09.2019)
Крытыкі захоплена адклікаюцца аб новым "Джокеры" і прадракаюць яму "Оскар".

МІНСК, 8 вер - Sputnik. Фільм "Джокер" рэжысёра Тода Філіпса выйграў "Залатога льва" Венецыянскага кінафестывалю, паведамляе Sputnik.

Міжнародны Венецыянскі кінафестываль праходзіў на востраве Лідо з 28 жніўня, у суботу пераможцам уручылі ўзнагароды. За "Залатога льва" змагалася 21 карціна, сярод якіх работы Рамана Паланскі, П'етра Марчэла, Стывена Содэрберга і Роя Андэрсана.

"Джокер" з Хаакінам Феніксам узяў галоўны прыз. Карціна распавядае гісторыю галоўнага ворага Бэтмэна. Праўда, фільм ніяк не звязаны з папярэднімі карцінамі пра супергероя.

"Я хачу прысвяціць гэтага "Залатога льва" акцёрам і камандзе карціны... Фільма б не было без Хаакіна Фенікса. Хаакін - самы бясстрашны леў, якога я ведаю. Дзякуй табе за давер і талент", - сказаў Філіпс.

У шырокі пракат новы "Джокер" выйдзе ў пачатку кастрычніка.

Астатнія ўзнагароды Венецыянскага кінафестывалю:

  • "Срэбны леў" - прыз журы: "Афіцэр і шпіён" (рэжысёр Раман Паланскі)
  • "Срэбны леў" - лепшы рэжысёр: "Пра бясконцасць" (Рой Андэрсан)
  • Кубак Вольпе за лепшую жаночую ролю: "Малітва ў імя Бога" (Арыян Аскарыд)
  • Кубак Вольпе за лепшую мужчынскую ролю: "Марцін Ідэн" (Лука Марынелі)
  • Прыз за лепшы сцэнар: "Дом 7 па Чэры Лейн" (Юньфань)
  • Спецыяльны прыз журы: "Мафія ўжо не тая, што раней" (Франка Марэска)
  • Прыз Марчэла Мастраяні лепшаму маладому акцёру / маладой актрысе: "Малочныя зубы" (Тобі Уолес)
  • "Малады леў" - лепшы рэжысёрскі дэбют: "Ты памрэш у 20 гадоў" (Амьяд Абу Алала)
18
Тэги:
Венецыянскі кінафестываль
Наш Грунвальд 2019

Фестываль "Наш Грунвальд 2020" пераносіцца на нявызначаны тэрмін

17
(абноўлена 16:08 14.08.2020)
Арганізатары патлумачылі, што магчымасць правесці фестываль не прадстаўляецца ні з маральнага, ні з этычнага пункту гледжання.

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі "Наш Грунвальд", які павінен быў адбыцца 22-23 жніўня, пераносіцца "да больш дарэчнага часу", паведамілі арганізатары.

У гэтым годзе мерапрыемства павінна было адбыцца ў дванаццаты раз.

"У 2020 годзе нам давялося доўга і дбайна змагацца за фестываль. Спачатку – з пандэміяй каронавіруса і закрытымі межамі, пазней са строгімі мерамі бяспекі і неабходнымі ўзгадненнямі і дазволамі. Мы ведалі, што вы чакаеце фэст, і рабілі ўсе магчымае, каб хутчэй абвясціць яго даты", - паведамілі карэспандэнту Sputnik.

Вядома, што на вялікім святочным канцэрце павінны былі выступіць гурты Стары Ольса, Irdorath, Gods Tower, "Крама", Палац, Aillion, Yann Zhanchak, Няміга і шмат іншых выдатных калектываў.

"Як ні шкада нам намаганняў і спадзяванняў, у кантэксце падзеяў, якія сёння адбываюцца ў роднай Беларусі, ні з маральнага, ні з этычнага пункту гледжання не прадстаўляецца магчымасць правесці фестываль "Наш Грунвальд" у запланаваныя даты", - выказаліся арганізатары і падкрэслілі, што "лепш, калі бітвы адбываюцца толькі на турнірных пляцоўках гістарычных фестываляў".

Чытайце таксама:

17
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Наш Грунвальд
Слоікі з мёдам, архіўнае фота

Сёння праваслаўныя адзначаюць Мядовы Спас

279
(абноўлена 11:52 11.08.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае аб народных прыкметах, звязаных з Мядовым Спасам, і вучыць гатаваць ласункі да святочнага стала.

Ад 14 па 29 жніўня святкуюць Спас — старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў. Згодна з народнымі традыцыямі гэта свята адзначаюць тройчы.

Першы — Мядовы Спас, або Макавей адзначаецца 14 жніўня па новым стылі. Другі — Вялікі або Яблычны Спас — свята Праабражэння Гасподняга — адзначаецца 19 жніўня, а трэці — Малы або Хлебны Спас прыходзіцца на 29 жніўня.

Раскуры дымар і даставай пчол

Мядовы Спас або Макавей традыцыйна пачынаецца са святочнага набажэнства, падчас якога асвячаюць мёд. Для пчаляроў гэта асаблівы дзень, бо напарэдадні мёд даставалі з вулляў.

Так выглядае сучасны пчаляр
© Sputnik Альфрэд Мікус
Так выглядае сучасны пчаляр

У сонечны дзень зранку апраналі чысту бялізну, халат і маску-мяшок на галаву. Абавязкова трэба было добра вымыць рукі і нацерці іх пчалінай травой.  Да вулляў адпраўляліся з раскураным дымаром. На гэты час жывёлу пакідалі ў хляве, а дзеці самі хаваліся ў хаце ў чаканні салодкага пачастунку.

Дымар
© Sputnik Альфрэд Мікус
Дымар - абавязковая прылада кожнага "мядовага" спецыяліста

Дарэчы, паводле народнага звычаю, калі даглядаючы пчол, бортнік у гэты дзень пашкадуе даць мёду хоць аднаму з дзяцей, якія прысутнічалі пры гэтым, пчолы прападуць.

Знікнуць пчолы — свету канец

Існавала ў народзе і павер'е, адкуль узяліся пчолы. Старэнькі дзядок Іспас хадзіў па зямлі і правяраў, ці паўсюдна ў яго гаспадарцы парадак. Ішоў ён па моры-акіяне і ўбачыў, як пасярэдзіне на вялікім камені прыгожая дзяўчына сядзела і горка плакала.

Пчолы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Пчолы ля вулею

Іспас падыйшоў і запытаўся, чаму дзяўчына гаруе. Тая распавяла, што збегла да мора ад Божага гневу, бо ў школе Бог распавядаў пра стварэнне свету, а святы Пётра шчыпаў яе ціхенька за бок, таму яна пачула не ўсе божыя словы і засаромелася перапытаць.

Іспас пашкадаваў дзяўчыну і ператварыў яе ў пчаліную матку, а слёзы яе зрабіліся маленькімі пчолкамі. З таго часу пчолы лічацца божымі істотамі, а ў народзе кажуць, што калі яны знікнуць, то прыйдзе канец усяму свету.

Спасаўка-ласаўка, або Пачастункі старога бортніка

Наперадзе двухтыднёвы пост, празваны ў народзе "спасаўкай-ласаўкай". У адрозненне ад "пятроўкі-галадоўкі" ў гэтую багатую на грыбы і гародніну пару селянін ужо не адчуваў сябе такім галодным. Былі нават асаблівыя стравы, якія гатавалі ў гэтыя часы.

Соты з мёдам
© Sputnik Альфрэд Мікус
Свежыя соты з мёдам

Грушы з мёдам

Інгрыдыенты:

  • Грушы
  • Мёд

Як гатаваць:

Салодкія, але не пераспелыя грушы нарэзаць, як захочацца, паліць мёдам і даць пастаяць некаторы час. Для гэтага ласунка лепш браць летнія раннія грушы.

Аўсяны кісель

Інгрыдыенты:

  • 1 шклянка аўсянай мукі або шматкоў
  • 2 шклянкі вады
  • Ванільны цукар
  • Соль

Як гатаваць:

Трэба запарыць аўсяную муку або шматкі. Да запаранай мукі неабходна дадаць трошкі хлебнай закваскі і паставіць сумесь у цёплае месца.

Праз некалькі гадзін, як толькі пачне пузырыцца, працадзіце і памалу пракіпяціце, увесь час мяшаючы. Дадайце соль, цукар па смаку. Пасля гэтага  разліце па формах і астудзіце. Есці можна проста без нічога, а можна з вяршкамі, з малаком ці мёдам. Вясёлых святаў і смачна есці!

279
Тэги:
Народныя традыцыі, беларуская кухня, Мядовы Спас, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
По теме
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Вытворчасць вакцыны ад COVID-19 на фармацэўтычным заводзе

Мінздароўя Расіі заявіў аб пачатку вытворчасці вакцыны ад COVID

0
(абноўлена 15:09 15.08.2020)
Раней міністр Міхаіл Мурашка заяўляў, што першымі вакцыну атрымаюць тыя, хто працуе непасрэдна з інфіцыраванымі пацыентамі.

МІНСК, 15 жні - Sputnik. Вытворчасць вакцыны ад каронавіруснай інфекцыі, распрацаванай цэнтрам Гамалеі, пачалася ў Расіі, ужо гатовая першая партыя, пра гэта паведамілі ў прэс-службе расійскага Міністэрства аховы здароўя ў суботу.

"Пачата вытворчасць вакцыны ад новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19, распрацаванай НДЦЭМ імя Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі", - сказана ў паведамленні профільнага ведамства.

Раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Міхаіл Мурашка заяўляў, што першымі вакцыну атрымаюць тыя, хто працуе непасрэдна з пацыентамі і з гуртамі рызыкі.

"Першую вакцыну атрымаюць у гэтым месяцы. Плануем адправіць ва ўсе рэгіёны, каб людзі ўбачылі. Вытворчасць ўжо пачалася", - сказаў ён і дадаў, што і сам плануе зрабіць прышчэпку.

Аб рэгістрацыі першай у свеце вакцыны ад COVID-19 Расія заявіла ў аўторак. Яна атрымала назву "Спадарожнік V", прайшла ўсе неабходныя праверкі і фармуе ўстойлівы імунітэт.

0
Тэги:
Вакцынацыя, Расія, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19