Выстава Маісея Напельбаўма адкрылася ў Мінску

Фотафакт: выстава Маісея Напельбаўма адкрылася ў Мінску

17
(абноўлена 12:16 14.09.2019)
Каля сотні ўнікальных фотаздымкаў, у тым ліку знакаміты партрэт Леніна, можна ўбачыць ў Гістарычным музеі.

Выстава фатографа савецкай і культурнай палітычнай эліты Маісея Напельбаўма напярэдадні адкрылася ў Мінску. Убачыць унікальныя фотаздымкі знакамітых дзеячоў культуры, навукі і палітыкі мінулага стагоддзя можна з 13 верасня па 15 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Партрэт Леніна, зроблены ў 1918 годзе
© Sputnik Альфрэд Мікус
Партрэт Леніна, зроблены ў 1918 годзе

На рахунка Напельбаўма – партрэты самых знакамітых гістарычных асоб – Ахматавай, Блока, Горкага, Дзяржынскага, Ясеніна, Пляханава, Пастэрнака, Меерхольда, Свярдлова і Будзёнага. Калі ў 1918 годзе бальшавікам спатрэбілася зрабіць партрэт Леніна, заказ атрымаў менавіта Напельбаўм. Гэтую фотаработу пасля ўбачыў увесь свет.  

На выставе прадстаўлена і камера, якой быў зроблены гістарычны фотаздымак.

Камера Маісея Напельбаўма
© Sputnik Альфрэд Мікус
Камера Маісея Напельбаўма

Гэтага аўтара лічаць пачынальнікам фотапартрэта: ён стварыў уласную тэхніку выканання фатаграфіі і эксперыментаваў са святлом, што ў тыя часы лічылася сапраўднай рэвалюцыяй.

Знакаміты фатограф нарадзіўся ў Мінску і тут жа адчыніў сваю першую фотастудыю, але працаваў не толькі ў беларускай сталіцы, падарожнічаў па ўсім свеце. У 1935 годзе ён атрымаў ганаровае званне заслужанага артыста рэспублікі, што было ўнікальным выпадкам ў гісторыі савецкай фатаграфіі.

17
Тэги:
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Фатаграфія, Мінск

Культура