Менск старажытны

Фотафакт: як у цэнтры Мінска вандравалі праз стагоддзі

91
(абноўлена 16:31 15.09.2019)
Падчас святкавання дня горада ў цэнтры беларускай сталіцы можна было сустрэць як рыцара, так і партызана, і падсілкавацца салдацкай кашай або прыгатаванай на агні ежай старажытных мінчан.

Свята ў гонар Дня горада Мінска на выхадных праходзіць ва ўсіх раёнах беларускай сталіцы, але, зразумела, самыя цікавыя і маштабныя падзеі адбываліся ў самым цэнтры. Учора на Нямізе прайшлі сапраўдныя рыцарскія баі, а побач можна было сустрэць рэканструктараў у форме Другой сусветнай вайны, якія дэманстравалі не толькі зброю, але і тэхніку тых часоў.

На Нямізе прайшлі рыцарскія баі
© Sputnik Альфрэд Мікус
На Нямізе прайшлі рыцарскія баі
Побач можна было ўбачыць рэканструктараў у форме Першай сусветнай вайны
© Sputnik Альфрэд Мікус
Побач можна было ўбачыць рэканструктараў у форме Першай сусветнай вайны

Нават дождж не сапсаваў выдатнага настрою: можна было перачакаць яго ў намётах або ўвогуле прасякнуцца духам эпохі і не звяртаць увагі на нязручнасці надвор'я - бо гэта, сапраўды, дробязі ў параўнанні з тым, што адбывалася побач са Свіслаччу. 

Нават дождж не сапсаваў рэканструктарам настрою
© Sputnik Альфрэд Мікус
Нават дождж не сапсаваў рэканструктарам настрою
Ад дрэннага надвор'я можна было схавацца ў намётах, а потым і сонейка вярнулася
© Sputnik Альфрэд Мікус
Ад дрэннага надвор'я можна было схавацца ў намётах, а потым і сонейка вярнулася

Убачыць, як жылі нашы продкі ў глыбокай старажытнасці, а таксама зазірнуць у горад майстроў, каб набыць прыгожыя сувеніры - і гэта далёка не ўсе актыўнасці, якія прапанавалі гасцям гарадскога свята. 

На свяце можна было ўбачыць, як жылі старажытныя беларусы
© Sputnik Альфрэд Мікус
На свяце можна было ўбачыць, як жылі старажытныя беларусы
У горадзе майстроў можна было набыць незвычайныя і незвычайна прыгожыя сувеніры
© Sputnik Альфрэд Мікус
У горадзе майстроў можна было набыць незвычайныя і незвычайна прыгожыя сувеніры

Дзеці з задавальненнем бавілі час на розных пляцоўках - біліся на мячах, зразумела, не сапраўдных, спрабавалі страляць з лука і, канешне, фатаграфаваліся з рэканструктарамі ўпадабанай эпохі.

Малыя з задавальненнем удзельнічаюць у забавах
© Sputnik Альфрэд Мікус
Малыя з задавальненнем удзельнічаюць у забавах
Рэканструктары гатуюць ежу, як гэта рабілі стагоддзі таму
© Sputnik Альфрэд Мікус
Рэканструктары гатуюць ежу, як гэта рабілі стагоддзі таму

Гулянні працягваюцца сёння - у сталіцы ўжо прайшоў Мінскі паўмарафон, у якім паўдзельнічала рэкордная колькасць мінчан і гасцей сталіцы, а ў сталічных парках адзначаюць Дзень танкіста. 

91
Тэги:
Беларусь, Мінск, Дзень горада Мінска

Культура