Лагатып конкурсу дзіцячае Еўрабачанне 2019

Адбор на дзіцячае "Еўрабачанне" скончыўся скандалам: БТ апублікавала балы

10
(абноўлена 16:18 19.11.2019)
Ацэнкі членаў журы Белтэлерадыёкампанія апублікавала пасля распачатага ў сацсетках і некаторых медыя бурнага абмеркавання вынікаў нацадбору.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Белтэлерадыёкампанія апублікавала выстаўленыя членамі журы ў фінале нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне" адзнакі.

Беларусь выбрала свайго прадстаўніка на дзіцячае "Еўрабачанне-2019" у мінулую пятніцу - на шоу ад рэспублікі паедзе Лізавета Міснікава з песняй "Пепельный".

Зрэшты, вынікамі адбору засталіся задаволены не ўсе: некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетак і медыя паставілі пад сумнеў празрыстасць адбору. Разабрацца з гэтым пытаннем вырашыла Белтэлерадыёкампанія - медыяхолдынг апублікаваў ацэнкі членаў журы.

"Прымаючы пад увагу, што ў сацсетках з'явілася цэлая серыя абразлівых выказванняў у дачыненні да членаў журы, не жадаючы спрыяць распальванню нянавісці і нецярпімасці, ацэнкі публікуюцца без указання іх аўтараў", - удакладнілі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Як сведчаць вынікі галасавання журы, той член калегіі, які паставіў адзін бал Марыі Ермаковай (многія меркавалі, што на шоу павінна паехаць она), пераможцы адбору таксама паставіў невысокую адзнаку - два балы.

"Такім чынам, нават калі б адзнакі былі 10 і 12 балаў адпаведна, то выніковы расклад не змяніўся б. Больш за тое, нават калі б адзнакі былі 12 і 2 балы адпаведна, удзельніцы, якая заняла другое месца, гэтага не хапіла б для перамогі", - падкрэслілі ў медыяхолдынгу.

Як нагадалі ў Белтэлерадыёкампаніі, "кожны член журы вольны ставіць тую ацэнку, якую лічыць патрэбным для выбару ўдзельніка, які зможа дамагчыся, на яго думку, максімальнага выніку на міжнародным конкурсе".

"Афіцыйна заяўляем, што любы з членаў журы можа пры жаданні апублікаваць свае ацэнкі і іх пракаментаваць", - падкрэслілі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Нягледзячы на чарговы скандал, які выліўся вакол адбору на "Еўрабачанне", публіка прымае Лізавету Міснікаву ў цэлым станоўча: на YouTube у відэа парадку пяцідзесяці тысяч праглядаў. Шмат у юнай спявачкі і падтрымкі ў сацыяльных сетках.

10
Тэги:
Лізавета Міснікава, конкурс песні, Дзіцячае Еўрабачанне, Беларусь
Тэмы:
Дзіцячае Еўрабачанне - 2019 (11)

Культура