Пісьменнік Ілля Сін

Пераможца прэміі Гедройца Ілля Сін: падыход да творчасці стаў больш камерцыйным

244
(абноўлена 10:59 10.10.2019)
Пісьменнік, які ў гэтым годзе атрымаў "беларускага Нобеля", паразважаў пра бескарыслівую творчасць у 90-ых, крытычныя водгукі на сваю кнігу і адчувальнае расслаенне ў культурным асяродку Мінска.

"Папярэднія мае кнігі выклікалі так мала ўвагі, што часам мне здавалася, нібы я кажу на той мове, якую ніхто, акром мяне, не разумее", - прызнаецца беларускі пісьменнік Ілля Сін, які за свой раман "Libido" атрымаў прэмію Ежы Гедройца-2019 – адну з самых знакавых літаратурных узнагарод нашай краіны.

У гэта складана паверыць, але на папярэднія тры літаратурныя рэлізы ён у супупнасці атрымаў "паўтары рэцэнзіі", тады як на кнігу-пераможцу іх набраліся  дзясяткі.

Пры гэтым пісьменнік спакойна ставіцца ды крытыкі і ў выпадку з "Libido" рэагаваў толькі на выпады ў адрас рэдактаркі кнігі. Ён лічыць, што аўтар павінен належна прымаць любыя водгукі, бо працэс чытання – гэта шчыры абмен думкамі ды эмоцыямі, а яны ў кожнага свае.

На пытанне, ці думае ён пра чытача, ствараючы свае кнігі,  Сін дае станоўчы адказ. Але тут жа зазаначае, што адзіны чытач, якога аўтар ведае больш-менш добра – гэта ён сам.

"Іншыя для мяне – цёмны лес. Лічу, для ўспрыняцця мастацтва важны не столькі назапашаны культурны досвед, колькі самое жаданне ўспрымаць", - дзеліцца аўтар сваімі думкамі.

"У 90-ыя падыход да творчасці быў бескарыслівым"

У тых, хто знаёмы з культурным жыццём Беларусі 90-ых гадоў імя Іллі Сіна асацыюецца з легендарным рухам Бум-Бам-Літ, які пазбавіў айчыннае прыгожае пісьменства звыклай для яго эстэтычнай цнатлівасці і ў літаральным сэнсе слова ўзрываў літаратурную прастору ажно да 1999 года.

Сёння пісьменнік узгадвае пра гэтую частку свайго жыцця так: "Усё засталося ў мінулым. Бум-Бам-Літ даўно не існуе як нейкі цэласны арганізм, кожны ідзе сваім шляхам. Але стасункі паміж намі засталіся самымі прыязнымі і сяброўскімі. Усё гэта  я адчуў, калі мы ладзілі імпрэзу да 20-годдзя Бум-Бам-Літа (у 2015 годзе, - Sputnik). Асабліва шкада не вонкавую карнавальнасць, а схільнасць да стварэння радыкальна нестандартных поглядаў на жыццё і мастацтва: шызарэалізм, транслагізм. На жаль, сёння ўжо такога бадай і няма".

Пісьменнік Ілля Сін
© Sputnik Алеся Шаршнёва
У тых, хто знаёмы з культурным жыццём Беларусі 90-ых гадоў імя Іллі Сіна асацыюецца з легендарным рухам Бум-Бам-Літ

Ілля Сін лічыць, што паняцце авангарду састарэла: скончылася эпоха  ўласцівых для ХХ стагоддзя "вялікіх мастацкіх адкрыццяў", і цяпер прыспеў час асабістага засваення ўжо  нанесеных на карту абшараў.

"У Мінску адчуваецца вельмі вялікае адасабленне ў культурным асяродку. З чым гэта звязана, цяжка сказаць – тут спалучаецца мноства фактараў. Здаецца, што кожны існуе ў сваёй норцы, жыве на асобным востраве быццам бы Рабінзон Круза", – кажа пісьменнік.

Дзеля таго, каб змяніць сітуацыю, ён імкнецца рабіць пасільныя захады – скажам, самастойна ці з паплечнікамі ладзіць імпрэзы таго мастацтва, якое падаецца яму найцікавейшым у Беларусі. Іх мэта – не толькі прыцягнуць да андэрграўнду ўвагу публікі, але і паспрыяць кансалідацыі сцэны.

Пісьменнік узгадвае 90-ыя без настальгіі, аднак шкадуе, што прыярытэты мастацкага жыцця сёння змяніліся.

"Падыход да творчасці тады быў іншым, куды больш нонканфармісцкім – нас вабіла глыбіня і разняволенасць,   самавыяўленне і шаленства, а не патуранне густам публікі. Зрэшты, тое самае можна сказаць і пра нашых папярэднікаў – напрыклад, пра літаб’яднанне "Тутэйшыя", якое моцна на мяне паўплывала на самым пачатку, або пра Таварыства вольных літаратараў.   Атмасфера ў культурным асяродку тады была іншай. Ды, на жаль, усё гэта знікла "быццам бурбалкі з-пад ліманаду" – як пісаў Міхал Анемпадыстаў, адна з ключавых фігур таго часу. Як быццам, цэлая Атлантыда, што патанула ў хвалях будзёнасці. 

"Выдаўцы павінны быць культуртрэгерамі"

У размове з сучасным айчынным пісьменнікам не атрымліваецца абмінуць увагай пытанне развіцця выдавецкай дзейнасці ў краіне, з якога вынікаюць і размовы пра стан сучаснай літаратуры.

"Уся праблема ў тым, што ў Беларусі няма мэтанакіраванай падтрымкі літаратуры і выдавецкай дзейнасці. Відавочна, існаваць па рынкавых умовах усё гэта не можа – па цалкам аб’ектыўных прычынах. Як і кіно, як тэатр, як музеі, - упэўнены Сін. – І якой бы хібнай ні была савецкая сістэма літпрацэсу, тады выдавецтвы не маглі адхіліць рукапіс толькі з-за таго, што ён камерцыйна правальны. Сёння ўсё інакш: выдаўцы выжываюць самастойна і часам вымушаныя станавіцца дробнымі прадпрымальнікамі замест таго, каб выконваць функцыю культуртрэгераў".

Па яго словах, тое, што пісьменнік не можа зарабляць грошы ў беларускай літаратуры – зразумела і наўрад ці зменіцца. Ды і не гэта найважнейшае. Сёння для аўтараў куды істотней быць пачутымі. Таму галоўнае – стварыць дзейсную інфраструктуру, якая  б наладжвала масты паразумення паміж літаратарамі і чытачамі:  выдавецкія праграмы, крытыка,  літаратурныя клубы па ўсёй краіне…

Пісьменнік перакананы, што агульная скіраванасць на камерцыялізацыю літаратурнага працэса з’яўляецца памылковай, як і спроба навязаць сучаснаму пісьменству нейкія асветніцкія функцыі. Такія арыентыры не найлепшым чынам уплываюць на змест твораў, не прыносячы, у той самы час, ніякага грамадскага плёну. 

Пісьменнік Ілля Сін
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Сёння ён кажа, што галоўнае для беларускай літаратуры – быць разнастайнай

"Гэта вельмі парадаксальная з’ява, бо прыкладаючы столькі намаганняў, каб знайсці шлях да масавага чытача, дастукацца да нейкага ўмоўнага гопніка з Шабаноў і прывесці яго праз чытво да нацыянальнай ідэі, мы маем дыяметральна супрацьлеглыя вынікі: увага да літаратуры ўсё менее", – кажа ён.

Таму, на думку літаратара, варта не ствараць адаптаваны да "масаў" прадукт, а папулярызаваць сапраўды адметныя мастацкія ўзоры. У якасці паспяховага прыкладу Сін прыводзіць выставу "Міфалагемы тысячагоддзя" Алеся Родзіма– аўтара, які ніколі не патураў густам гледача, не баяўся быць складаным і незрразумелым. Тым не меней, належным чынам арганізаваная выстава выклікала немалую цікавасць публікі.

"Калі  б такіх ініцыятываў было больш, масткі паміж аўтарамі і аўдыторыяй спакваля б наладжваліся", – ўпэўнены пісьменнік.

Постскрыптум

Ілля Сін памятае, што захацеў стаць пісьменнікам яшчэ калі яму было год дзесяць: спрабаваць сябе ў прозе пачаў з прыгодніцкіх раманаў на рускай мове. А ўжо на пачатку 90-ых захапіўся новай хваляй беларускай літаратуры, якую ўвасаблялі Ігар Бабкоў, Таццяна Сапач, Адам Глобус ды іншыя "Тутэйшыя". Тое, што яна была складанай для разумення, юнака толькі натхняла: ён адчуў стымул для ўласнага росту.

Сёння ён кажа, што галоўнае для беларускай літаратуры – быць разнастайнай, каб кожны сучаснік мог знайсці ў ёй штосьці для сябе – у залежнасці ад уласных густаў і патрэбаў.

"Мы часта думаем і разважаем пра нейкія рэгаліі і статусы, забываючыся, што літаратура - гэта найперш камунікатыўны працэс, своеасаблівы дыялог паміж аўтарам і чытачом. Прычым гутарка даволі інтымная: ты застаешся сам-насам з кнігай, занурваешся (альбо не) у яе свет, і ў гэты момант ніякія прэміі Гедройца цябе не павінны хваляваць", – рэзюмуе ён.

Чытайце таксама:

244
Тэги:
Літаратура, прэмія Гедройца, Беларусь
Оксфардскі слоўнік

Беларускі і каронавірус: Оксфард не змог выбраць слова 2020 года

10
(абноўлена 16:05 23.11.2020)
На гэты раз Оксфардскі слоўнік здзівіў усіх: лексікографы падзяліліся цэлым спісам характэрных для 2020 года паняццяў.

Оксфардскі слоўнік назваў галоўныя словы адыходзячага 2020 года: такое паведамленне складальнікі слоўніка апублікавалі на сваім сайце і ў сацыяльных сетках.

На думку спецыялістаў, у 2020 годзе англійская мова праходзіла адаптацыю ў суровай рэальнасці. А зыходзячы з фенаменальных змен, у Оксфардзе прыйшлі да высновы, што адыходзячы год проста немагчыма апісаць адным паняццем.

Оксфардскі слоўнік назваў самыя важныя словы 2020 года: у шорт-ліст пераможцаў трапіў прыметнік "беларускі", звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года.

У спісе сімвалаў 2020 года таксама апынуліся: bushfire (разбуральны лясны пажар), "імпічмент", coronavirus (каронавірус), lockdown (каранцінныя меры), social distancing (сацыяльнае дыстанцыяванне), reopening (аднаўленне).

Нагадаем, што у 2019 годзе словам года на думку Оксфарда стала climate emergency "надзвычайная кліматычная сітуацыя".

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Оксфардскі слоўнік

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

499
(абноўлена 09:47 23.11.2020)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

499
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына
Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

0
(абноўлена 16:46 23.11.2020)
Краіны-партнёры па Еўразійскім эканамічным саюзе могуць ўлічыць інтэграцыйны вопыт Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы і прапрацаваць больш канкрэтныя і дакладныя па тэрмінах "дарожныя карты" па розных напрамках супрацоўніцтва.
Косачев рассказал, чем опыт Союзного государства поможет интеграции ЕАЭС

Беларуска-расійскія інтэграцыйныя напрацоўкі на шматгадовы перыяд існавання Саюзнай дзяржавы маглі б дапамагчы ў развіцці ўзаемаадносін краін унутры ЕАЭС. Пра гэта ў ходзе парламенцкага круглага стала выказаўся кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў.

"Нам здаецца вельмі важным па кожным з кірункаў супрацоўніцтва прапрацоўваць канкрэтныя "дарожныя карты" з дакладна зафіксаванымі тэрмінамі, канкрэтнымі выканаўцамі, якія нясуць адказнасць за выкананне пастаўленых задач", - сказаў Касачоў.

У цяперашні час падрыхтаваны праект праграмы дзеянняў Расіі і Беларусі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, адзначыў расійскі сенатар.

"У адрозненне ад вопыту папярэдніх дзесяцігоддзяў, ён носіць цалкам канкрэтны і прыкладны характар", - сказаў Касачоў.

Таксама ў ходзе круглага стала парламентарыі адзначылі, што перамовы ЕАЭС аб стварэнні зон свабоднага гандлю з іншымі краінамі могуць павысіць узровень тавараабароту.

0
Тэги:
ЕАЭС, Саюзная дзяржава
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі