Восеньскі салон - 2018

Што пакажуць гасцям "Восеньскага салона" ў гэтым годзе

41
(абноўлена 12:57 19.10.2019)
Членам журы давялося разгледзець некалькі тысяч твораў маладых беларускіх мастакоў, перш чым вызначыць паўтары сотні лепшых.

МІНСК, 11 кас - Sputnik. Работы 152 маладых беларускіх аўтараў змогуць убачыць наведвальнікі пятага юбілейнага "Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам", паведамілі арганізатары мерапрыемства. Выстава пройдзе з 18 кастрычніка па 3 лістапада.

У гэтым годзе жадаючыя паўдзельнічаць у мерапрыемстве падалі 430 заявак. У адной заяўцы аўтар мог прадставіць да пяці работ, таму членам журы давялося прагледзець некалькі тысяч мастацкіх твораў.

Як прайшоў "Восеньскі салон" ў мінулым годзе>>>

Для параўнання, у 2015 годзе колькасць заявак склала 288, у 2016 – 311, у 2017 – 320, а ў 2018 – 456.

У праекце традыцыйна ўдзельнічаюць працы маладых беларускіх мастакоў у розных тэхніках і відах выяўленчага мастацтва – жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інсталяцыя. Ацэньваць работы будуць запрошаныя мастацтвазнаўцы, куратары і дырэктары з Чэхіі, Літвы, Расіі і Украіны.

41
Тэги:
"Восеньскі салон", Палац мастацтваў, Мінск
Генерал-лейтэнант Канстанцін Ракасоўскі на камандным пункце 16-й арміі, снежань 1941 года

Новая версія з'явілася ў гісторыі аб нараджэнні Ракасоўскага

10
(абноўлена 11:53 17.05.2021)
Сенсацыйная навіна аб тым, што маршал Перамогі нарадзіўся ў Целяханах, пачынае абрастаць падрабязнасцямі. Якія нюансы ў біяграфіі савецкага палкаводца яшчэ трэба будзе вывучыць, разбіраўся Sputnik.

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі стала вядома, што ў архіве адшукалі метрычную кнігу, у якой чорным па белым напісана, што Канстанцін Ракасоўскі нарадзіўся ў 1889 годзе ў беларускіх Целяханах.

Здавалася, што інтрыга з месцам і годам нараджэння славутага ваеначальніка вырашылася раз і назаўжды, але, як часта бывае з сучаснымі адкрыццямі, гэтая гісторыя стала абрастаць падрабязнасцямі і цікавымі версіямі.

Унук маршала Канстанцін Ракасоўскі распавёў карэспандэнту Sputnik, што для яго запіс у метрычнай кнізе стаў адкрыццём, але яснасці з паходжаннем вядомага палкаводца не дадаў.

Варшава або Целяханы

"Я ведаю са слоў маёй маці, што Канстанцін Ракасоўскі казаў ёй, што нарадзіўся 21 снежня 1896 года ў Варшаве. Дакументы, якія пацвярджаюць гэта, калі яны існуюць, пакуль нікім не знойдзены", - канстатаваў ён.

Родственники маршала Советского Союза Константина Рокоссовского: правнучка Ариадна, внук Константин и дочь Надежда (слева направо)
© Sputnik / Сергей Пятаков
Сваякі маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага: праўнучка Арыядна, унук Канстанцін і дачка Надзея (злева направа)

Па версіі ўнука, у метрычнай кнізе запісана дата і месца нараджэння старэйшага брата ваеначальніка, які, відаць, памёр, калі быў зусім маленькім. Зараз для пацверджання гэтай версіі трэба шукаць запісы ў метрыках у Польшчы ці Беларусі аб смерці старэйшага брата Канстанціна Ракасоўскага.

Унук маршала ужо напісаў ліст у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, дзе выклаў сваё бачанне сітуацыі. Беларускія архівісты ўжо вывучаюць усе магчымыя варыянты, вядуць даследаванні і абяцалі афіцыйна адказаць на зварот Канстанціна Ракасоўскага.

"Тое, што бацькі Ракасоўскага не былi (ці не заўсёды былі) тымі, кім ён сам пісаў у сваіх біяграфіях, мне даўно было ясна. У пасведчанні аб смерці бацькі Ракасоўскага напісана - прыватны афіцыяліст, што азначае, што ён быў наёмным кіраўніком якойсьці прыватнай уласнасці", - распавёў унук.

Усе дарогі вядуць у архівы

На яго думку, паколькі ў Целяханах не было і няма чыгункі, дзе мог бы працаваць Ксаверый Ракасоўскі, лагічна выказаць здагадку, што ён працаваў кіраўніком на шкляным заводзе Пуслоўскіх.

Запись о рождении Константина Рокоссовского в метрике
© Sputnik / Виктор Толочко
Запіс аб нараджэнні Канстанціна Ракасоўскага ў метрыцы

"У дакументах, знойдзеных у Беларусі, супадае і імя будучага маршала, і імёны бацькоў. Розніца ў даце нараджэння ў сем гадоў абвяргае ўсе цалкам. Таму я і высунуў гэтую версію", - растлумачыў Канстанцін Ракасоўскі.

Зараз беларускія архівісты шукаюць запісы аб магчымай смерці старэйшага брата ваеначальніка, але верагодна, гэта будзе не так проста. Бо па сямейных паданнях, Ракасоўскія шмат пераязджалі, і дзіця магло памерці ўжо ў Варшаве ці яшчэ ў якім-небудзь горадзе.

"Ён мог памерці дзіцем, а бацькі, калі ў іх нарадзіўся яшчэ адзін сын, назвалі яго ў гонар брата таксама Канстанцінам. Тады гэта было даволі распаўсюджана, што ў выпадку смерці дзіцяці наступнага называлі яго імем", - адзначыў ўнук.

Патрэбны дакументы з архіва

Праўда, Канстанцін Ракасоўскі прызнаецца, што яму нічога не вядома на самай справе пра старэйшага брата яго дзеда, таму што ў сям'і заўсёды гаварылі пра тое, што, апроч хлопчыка былі яшчэ дзве дзяўчынкі, але пра дзіця, якое магло памерці ў раннім узросце, не расказвалі нічога.

Зараз беларускія архівісты, паводле яго слоў, вывучаюць матэрыялы, каб высветліць як мага больш пра Антаніну Аўсяннікаву. Бо пра бацьку Ракасоўскага ў польскіх архівах ёсць звесткі, і яны вывучаны, а пра яго маці нічога няма.

"Пра тое, што яна пахавана ў Целяханах таксама дакументаў няма. Архівісты будуць іх шукаць і, магчыма, знойдуць іх", - спадзяецца унук маршала.

У завяршэнне Канстанцін Ракасоўскі запэўніў, што ён "не трымаецца за Варшаву" і яму ўсё роўна, дзе на самай справе нарадзіўся яго дзед. Галоўнае, каб "гэта было пацверджана дакументамі".

"Знойдзеныя дакументы я пакуль не лічу пацвярджэннем таго, што гэта нарадзіўся менавіта ён", - падсумаваў унук легендарнага маршала.

Чытайце таксама:

  • Чаму Ракасоўскі мог хаваць сваё паходжанне, растлумачылі ў Нацархіве
  • Ракасоўскі - беларус? Устаноўлены новы факт у біяграфіі палкаводца
  • Парад 1945-га: як адзначылі Перамогу ў Вялікай Айчыннай на Чырвонай плошчы
10
Тэги:
біяграфія, Канстанцін Ракасоўскі, гісторыя, версія

"Ноч музеяў" на "Лініі Сталіна": рэканструкцыя бою Афганскай вайны відэа

7
(абноўлена 10:44 17.05.2021)
Рэканструктары паказалі эпізод захопу савецкіх спецыялістаў у Мазары-Шарыфе правінцыі Балх. Глядзіце на відэа, як гэта было.

Акцыю "Ноч музеяў" штогод адзначаюць у многіх краінах свету. Беларусь - не выключэнне. У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна", да прыкладу, паказалі рэканструкцыю адной з баявых бітваў. На гэты раз - эпізод Афганскай вайны. Падзея 1983 году - захоп савецкіх спецыялістаў у Мазары-Шарыфе правінцыі Балх.

Эпізод пра тое, як савецкія спецыялісты, якія працавалі на хлебакамбінаце, вярталіся ў свой населены пункт на грузавіку і без якога-небудзь суправаджэння аховы, бо раней мяцежнікаў тут не было. Але вяртання дадому спецыялістаў так і не дачакаліся.

Зрэшты, на "Лініі Сталіна" у "Ноч музеяў" была не толькі рэканструкцыя з прымяненнем піратэхнікі і баявых машын. У праграму таксама ўвайшлі экспазіцыя "Наш браняпоезд", квэст па пошуку стралковай зброі, катанне на ваеннай тэхніцы. А завяршылася праграма святочным феерверкам.

Глядзіце таксама:

7
Тэги:
відэа, Гістарычная рэканструкцыя, Лінія Сталіна, Ноч музеяў
Выпрабаванне гіпергукавой ракеты Циркон

Расія завяршае выпрабаванні ракеты "Циркон"

0
(абноўлена 13:04 17.05.2021)
Гіпергукавая зброя павінна паступіць на ўзбраенне расійскага марскога і падводнага флоту ў бліжэйшы час.

МІНСК, 17 тра - Sputnik. Расія завяршае выпрабаванні найноўшай гіпергукавой ракеты "Циркон", якая будзе выкарыстоўвацца як на падлодках, так і на караблях, паведаміў у інтэрв'ю РІА Навіны член калегіі Ваенна-прамысловай камісіі і член Марской калегіі пры ўрадзе РФ Уладзімір Паспелаў.

"Выпрабаванні праходзяць у планавым рэжыме і знаходзяцца на завяршальнай стадыі", - сказаў ён. Перад ВПК стаіць задача выйсці на серыйную вытворчасць у бліжэйшай будучыні.

"Ракета будзе ўніфікавана і зможа ўжывацца як на падводных лодках, так і на надводных караблях, паколькі выкарыстоўваюцца універсальныя пускавыя ўстаноўкі", - удакладніў Уладзімір Паспелаў.

Што такое гіпергукавая ракета

"Циркон" - першая ў свеце гіпергукавая крылатая ракета, якая здольна ажыццяўляць палёт, манеўруючы ў шчыльных слаях атмасферы. Пры гэтым яна выкарыстоўвае цягу ўласнага рухавіка.

Максімальная хуткасць ракеты дасягае прыблізна дзевяці хуткасцяў гуку (больш за 10 тысяч кіламетраў у гадзіну). Максімальная далёкасць ракеты заяўлена ў тысячу кіламетраў. Зброя павінна паразіць аднолькава эфектыўна як надводныя, так і наземныя мэты.

У мінулым годзе выпрабаванні ракеты "Циркон" праходзілі на фрэгаце праекта 22350 "Адмірал Гаршкоў". Карабель выканаў тры пускі ракеты, два - па марскіх мішэнях і адзін - па наземнай мэце.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
флот, зброя, ракета, выпрабаванне, Расія