Беларускі гурт Re1ikt

Гурт Re1ikt змяніў назву і прадставіў новы альбом

14
(абноўлена 14:03 14.10.2019)
Новы альбом "Дрэва жыцця" ўбачыць свет ужо пад новай шыльдай: назва гурта пазбавілася стылізаванай адзінкі.

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Беларускі гурт Re1ikt змяніў назву - зараз замест стылізаванай літары "1" у назве гурта будзе пісацца ліцінская літара "L". Як патлумачылі музыкі, гэта было зроблена для таго, каб пазбегнуць блытаніны. Такім чынам у гурта з'явіўся новы лагатып, створаны на аснове шрыфта, якім быў напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага.

Новы альбом калектыву "Дрэва жыцця" выйдзе ўжо пад новай шыльдай. У новых кампазіцыях, якія ўвайшлі ў сборнік, можна пачуць мноства рэдкіх, незвычайных для рок-музыкі, этнічных інструментаў: глюкафон ручной працы з нестандартным строем, беларускія дудкі, ксілафон, баян.

У запісе альбому ўдзельнічалі музыкі з Чэхіі і Польшчы: баяніст-віртуоз Аляксандр Ясінскі (Прага), вакалістка гурта Ilo & Friends Ілона Карпюк (Беласток), а таксама прадстаўнік беларуска-польскага андэграўнду Юрка Асеннік, які не толькі выканаў адну з песень, але і стварыў вокладку дыска.

"Плыта "Дрэва жыцця" звязана з фундаментальнымі паняццямі чалавечага быцця: жыццё і смерць, дабро і зло, а таксама з'яўляецца ключавым сімвалам беларускай міфалогіі і культуры", - кажа лідар Relikt Аляксандр Дземідзенка. - Нам хочацца, каб песні, якія спявалі нашыя продкі, бабулі і дзядулі, не зніклі, а працягвалі гучаць на фестывалях, у клубах і айпадах, каб дрэва нашага роду і народа не засыхала, але давала новыя парасткі".

У альбом увайшлі дзесяць старажытных беларускіх народных песень, якія гурт сабраў у розных кутках нашай краіны. Навуковымі кансультантамі рэлізу выступілі гісторык, даследчыца традыцыйнай культуры Алена Ляшкевіч і этнограф, спецыялістка ў этнічным спеўным выкананні Ірына Мазюк.

14
Тэги:
Беларусь, музыка, Re1ikt

Культура