Лаўрэаты Букераўскай прэміі Маргарэт Этвуд і Бернардыні Эварыста

Адразу два пісьменнікі: аб'яўлены пераможцы Букераўскай прэміі

7
(абноўлена 09:00 15.10.2019)
Канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд раней ужо атрымлівала гэтую ўзнагароду, аднак у гэты раз кампанію ёй склала брытанка Бернардыні Эварыста.

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд і брытанка Бернардыні Эварыста сталі лаўрэатамі Букераўскай прэміі (Booker Prize) 2019 года, пра гэта паведамляецца на старонцы ў сацсетцы Twitter прэміі.

Этвуд была ўдастоена ўзнагароды за раман "Запаветы" (The Testaments) які з'яўляецца працягам кнігі "Аповед служанкі". У 2000 годзе пісьменніца ўжо станавілася лаўрэатам Букераўскай прэміі за раман "Сляпы забойца".

Эварыста атрымала прэмію за раман "Дзяўчына, жанчына, астатнія" (Girl, Woman, Other).

У адпаведнасці з правіламі, якія ў 1993 годзе былі змененыя, выйграць мог толькі адзін аўтар. З таго часу два пісьменнікі былі абвешчаныя пераможцамі ўпершыню.

Лаўрэаты падзеляць прэмію ў памеры больш за 63 тысячы долараў.

У гэтым годзе ў шорт-ліст прэміі ўвайшоў лаўрэат прэміі 2000 года брытанскі пісьменнік індыйскага паходжання Салман Рушдзі з раманам Quichotte. За прэмію таксама змагаліся Люсі Элман (Ducks, Newburyport), Чыгозі Абіёма (An Orchestra of Minorities) і Эліф Шафак (10 Minutes 38 Seconds in This Strange World).

Букераўская прэмія была заснаваная ў 1968 годзе, аднак уручаюць яе з 1969 года. Да 2014 года яна прысуджалася толькі грамадзянамі Вялікабрытаніі, Ірландыі і краін брытанскай Садружнасці. З 2014 года на яе могуць прэтэндаваць пісьменнікі з любых іншых краін. Твор павінен быць напісаны на англійскай мове і апублікаваны ў Вялікабрытаніі.

Лаўрэатам Букера-2018 была брытанская пісьменніца Ганна Бернс, яна атрымала ўзнагароду за раман Milkman.

7
Тэги:
Літаратура, Букераўская прэмія

Культура