Акадэмія навук Беларусі

Слоўнік беларускіх гаворак рыхтуюць да выдання навукоўцы

59
(абноўлена 13:39 31.10.2019)
Спачатку інфармацыя пра народныя дыялекты будзе сабрана ў электронным выглядзе, а потым з’явіцца папяровае выданне.

МІНСК, 31 кас - Sputnik. Беларускія навукоўцы рыхтуюць да выдання новы "Тлумачальны слоўнік" і слоўнік беларускіх гаворак, паведаміў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Плануецца, што выданне будзе прадстаўлена ў 15 тамах, у яго ўвойдуць 250 тысяч слоў.

Спецыліст адзначыў, што акрамя літаратурнай мовы рыхтуецца праект па мове дыялектнай.

"Мы ствараем зводны слоўнік беларускіх народных гаворак. Гэта яшчэ адзін знакавы праект. Перад намі стаіць задача максімальна сабраць і зафіксаваць адпаведную лексіку ў выглядзе электроннага слоўніка, а потым выдаць папяровы варыянт", - цытуе словы дырэктара інстытута БелТА.

Таксама хутка з’явіцца электронны рэсурс, на якім будуць прадстаўлены тэксты розных жанраў і стыляў. Стваральнікі ўпэўненыя, што ён дапаможа аптымізаваць працу не толькі навукоўцаў, але і настаўнікаў, рэдактараў і усіх, хто цікавіцца беларускай мовай.

Папярэдні аднатомны тлумачальны слоўнік беларускай мовы быў прэзентаваны ў 2017 годзе. У яго ўвайшло больш за 65 тысяч слоў і размяшчаліся не только тлумачэнні значэнняў, але і інформацыя па арфаграфіі, націску, словазмяненні, словазлучэнні і граматычных характарыстыках.

59
Тэги:
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларуская мова, Беларусь

Як жыве сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава - фота

10
(абноўлена 18:05 07.08.2020)
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
Зараз сядзібу ў добрым стане за ўласныя сродкі падтрымлівае былы старшыня мясцовага калгаса Генрых Траццяк разам з жонкай. Яны і правялі экскурсію для фотакарэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса.

Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў, куды на мяжы XIX-XX стагоддзя з'язджаліся беларускія і польскія літаратары. Наведваўся сюды і будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уладзіслаў Рэймант і пісьменніца Элаіза Ажэшка. Магчыма, гэта і выратавала сядзібу ад разбурэння, якое стала лёсам для шматлікіх гістарычных помнікаў краіны.

Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак. У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

У спісе наведвальнікаў аказаўся фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус. Як зараз выглядае сядзіба Бохвіцаў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

  • Як аднаўляюць сядзібу Наркевічаў-Ёдкаў - фота
  • Ад знакамітага малочнага брэнда да руінаў: як развальваецца Старая Беліца
  • Святыня, якой пашанцавала? Чым зараз жыве Юравіцкі манастыр
10
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
    © Sputnik Альфред Микус

    Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
    © Sputnik Альфред Микус

    Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.

  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.

  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.

  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
    © Sputnik Альфред Микус

    Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
    © Sputnik Альфред Микус

    Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
    © Sputnik Альфред Микус

    У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.

  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
    © Sputnik Альфред Микус

    На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.

  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
    © Sputnik Альфред Микус

    Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.

  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.

  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.

  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
    © Sputnik Альфред Микус

    У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...

  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
    © Sputnik Альфред Микус

    ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сядзіба захавалася дастаткова добра.

  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
    © Sputnik Альфред Микус

    Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.

  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
    © Sputnik Альфред Микус

    Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.

  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сустракаюць і распавядаюць таямнічыя гісторыі сядзібы.

Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі
Зажынкі ў Жораўке 2019

Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?

4858
(абноўлена 17:19 06.08.2020)
Прайдзіце тэст Sputnik і даведайцеся, наколькі добра вы ведаеце фразеалагізмы на беларускай мове.

Кожная мова мае свой адметны склад устойлівых выразаў, якія яскрава характэрызуюць яе носьбітаў, іх побыт, звычкі і тое, як яны бачылі навакольны свет. Беларускія фразеалагізмы ўвабралі ў сябе трапныя параўнанні, якія часам здаюцца смешнымі, але заўсёды прыводзяць да роздумаў: як узнік той ці іншы выраз. Некаторыя фразеалагізмы траплялі ў гутарку со старонак літаратурных твораў, але большая іх частка – калектыўная творчасць народа, якая перадавалася з вуснаў у вусны на працягу пакаленняў.

Шмат фразеалагізмаў агульныя для ўсіх славянскіх народаў: напэўна, кожны зразумее, што значыць "вісець на валаску" або "Мамаева пабоішча". Вялікая колькасць выразаў трапіла ў беларускую мову з Бібліі – яны амаль слова ў слова перакладаюць лацінскі або грэчаскі тэкст. Але ёсць у беларускага народа і своеасаблівыя, адметныя фразеалагізмы, якія часам могуць не толькі выклікаць неўразуменне, але і здзівіць сваёй вобразнасцю. Прайдзіце тэст, каб даведацца, ці добра вы ведаеце беларускую фразеалогію або ці здольныя адгадаць, што значыць той ці іншы незнаёмы выраз.

Чытайце таксама:

4858
Тэги:
фразеалагізмы, тэст, Беларуская мова, Беларусь
Тэмы:
Вучым беларускую мову
Мабільны тэлефон у руках, архіўнае фота

Ці можна фатаграфаваць бюлетэнь? Што сказана ў метадычцы ад ЦВК

0
(абноўлена 16:29 07.08.2020)
На думку Цэнтрвыбаркама, волевыяўленне чалавека да моманту падліку галасоў павінна заставацца таямніцай.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі ў сваіх метадычных рэкамендацыях разабраў сітуацыю, у якой выбаршчык хоча зрабіць фатаграфію на ўчастку.

Прэзідэнцкія выбары – 2020 у Беларусі: каляндар выбарчай кампаніі | Інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Участковыя камісіі дзейнічаюць на выбарах у адпаведнасці з метадычнымі рэкамендацыямі ЦВК: у іх прыводзіцца тое, як павінны працаваць члены камісій, што павінна быць на участках, а таксама разбіраюцца магчымыя спрэчныя сітуацыі.

Адзін з разбораў магчымых сітуацый тычыцца фатаграфавання на ўчастку. Паводле легенды, мужчына прыходзіць галасаваць з сям'ёй і хоча зрабіць калектыўнае фота на фоне кабінкі на памяць.

"Выбарчае заканадаўства не рэгулюе дадзеныя пытанні. Разам з тым, улічваючы жаданне пакінуць памяць аб удзеле ў выбарах у выглядзе фатаграфіі захапленне шырокага кола грамадзян сэлф-фатаграфіяй, старшыні камісіі не варта забараняць зрабіць пару фатаграфій", - гаворыцца ў метадычных рэкамендацыях ЦВК.

Аднак у рэкамендацыях таксама паказана, што "выбаршчыку трэба ўстрымацца ад фатаграфавання свайго запоўненага бюлетэня, так як яго волевыяўленне да моманту падліку галасоў павінна заставацца таямніцай".
"Акрамя таго, нельга фатаграфаваць спісы выбаршчыкаў, іншых удзельнікаў выбарчага працэсу без іх згоды", - гаворыцца ў дакуменце.

Фатаграфаваць запоўнены бюлетэнь грамадзян заклікаюць стваральнікі платформы "Голас", на якой ужо зарэгістравана больш за 700 тысяч чалавек. Прыхільнікі ініцыятывы паказваюць, што Выбарчым кодэксам фатаграфаванне бюлетэня не забаронена і, калі здымак не будзе апублікаваны да закрыцця участкаў, гэта не будзе лічыцца парушэннем і незаконнай агітацыяй.

0
Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020