Слуцкія паясы-2017

Тэст: ці ведаеце вы беларускія прыказкі

3291
(абноўлена 17:09 08.11.2019)
Sputnik прапануе чытачам праверыць сябе на веданне беларускіх прыказак: ці лёгка адгадаць словы, прапушчаныя ў выніках народнай творчасці?

Беларускія прыказкі і прымаўкі – сапраўдная скарбонка на ўсе выпадкі жыцця. Вядома шмат літаратурных персанажаў, з якіх прымаўкі сыпаліся літаральна праз кожныя некалькі словаў.

Частка прыказак агульная ва ўсіх славянскіх народаў, але ёсць і адметныя толькі для нашай тэрыторыі. Дарэчы, вельмі часта прыказкі трапляюць у мову з літаратурных твораў, і чалавек нават не здагадваецца, што цытуе пэўнага аўтара. Але часцей за ўсё самі пісьменнікі карыстаюцца скарбонкай трапных выразаў, якая склалася цягам стагоддзяў у беларускага народа.

Прайдзіце тэст Sputnik, каб даведацца, ці добра ведаеце беларускія прымаўкі і прыказкі.

3291
Тэги:
прыказкі, прымаўкі, тэст
По теме
Тэст: ці пазнаеце вы беларускія фразеалагізмы па эмодзі?
Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?
Тэст: ці памятаеце вы вершы Якуба Коласа?
Тэст: Багдановіч ці не?
Зажынкі ў Жораўке 2019

Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?

4846
(абноўлена 17:19 06.08.2020)
Прайдзіце тэст Sputnik і даведайцеся, наколькі добра вы ведаеце фразеалагізмы на беларускай мове.

Кожная мова мае свой адметны склад устойлівых выразаў, якія яскрава характэрызуюць яе носьбітаў, іх побыт, звычкі і тое, як яны бачылі навакольны свет. Беларускія фразеалагізмы ўвабралі ў сябе трапныя параўнанні, якія часам здаюцца смешнымі, але заўсёды прыводзяць да роздумаў: як узнік той ці іншы выраз. Некаторыя фразеалагізмы траплялі ў гутарку со старонак літаратурных твораў, але большая іх частка – калектыўная творчасць народа, якая перадавалася з вуснаў у вусны на працягу пакаленняў.

Шмат фразеалагізмаў агульныя для ўсіх славянскіх народаў: напэўна, кожны зразумее, што значыць "вісець на валаску" або "Мамаева пабоішча". Вялікая колькасць выразаў трапіла ў беларускую мову з Бібліі – яны амаль слова ў слова перакладаюць лацінскі або грэчаскі тэкст. Але ёсць у беларускага народа і своеасаблівыя, адметныя фразеалагізмы, якія часам могуць не толькі выклікаць неўразуменне, але і здзівіць сваёй вобразнасцю. Прайдзіце тэст, каб даведацца, ці добра вы ведаеце беларускую фразеалогію або ці здольныя адгадаць, што значыць той ці іншы незнаёмы выраз.

Чытайце таксама:

4846
Тэги:
фразеалагізмы, тэст, Беларуская мова, Беларусь
Тэмы:
Вучым беларускую мову
Пераможцам анлайн-галасавання стала фатаграфія журналіста з Прымор'я Юрыя Сміцюка Востраў Урангеля

Фотаконкурс імя Сценіна абвясціў пераможцу анлайн-галасавання

19
(абноўлена 10:45 04.08.2020)
Пераможцаў ва ўсіх намінацыях і Гран-пры конкурсу памяці вядомага фотажурналіста, які загінуў пры выкананні абавязку, журы назаве ў верасні.

МІНСК, 4 жні - Sputnik. Лепшай працай міжнароднага конкурсу імя Андрэя Сценіна на думку інтэрнэт-карыстальнікаў стала адзінкавв фотаздымак журналіста з Прымор'я Юрыя Сміцюка "Востраў Урангеля". На ёй у "натуральным асяроддзі пражывання" захаваны навуковы супрацоўнік і інспектар аднайменнага запаведніка Павел Кулямееў.

Востраў Урангеля - самы паўночны запаведны востраў расійскай Арктыкі. Паўночны Ледавіты акіян дзеліць востраў 180 мерыдыянам практычна напалову, дзякуючы чаму ён знаходзіцца і ў Заходнім і ва Усходнім паўшар'ях нашай планеты. Наведванне запаведніка "Востраў Урангеля" абмежавана, але існуе каля 10 турыстычных маршрутаў летам і восенню. Прысутнасць турыстаў тут дапускаецца толькі ў суправаджэнні рэйнджараў. Яны сочаць за бяспекай турыстаў і, вядома, жывёл, якія насяляюць востраў.

У верасні конкурс імя Андрэя Сценіна абвесціць пераможцаў на сайце stenincontest.ru | stenincontest.com, тады ж у Маскве адкрыецца выстава яго лаўрэатаў. У планах конкурсу даць таксама старт традыцыйнаму роўд-шоу пераможцаў па гарадах свету да канца года.

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна - штогадовы конкурс для маладых фотарэпарцёраў ад 18 да 33 гадоў. У 2020 годзе конкурс сабраў больш за 5000 работ з 75 краін свету. З моманту старту конкурсу ў 2014 годзе фотаработы яго пераможцаў выстаўляліся ў Маскве, Кейптаўне, Будапешце, Мадрыдзе, Нью-Дэлі, Мілане, Нью-Ёрку, Анкары, Буэнас-Айрэсе, і іншых гарадах свету. Прыём заявак стартуе штогод 22 снежня, у дзень нараджэння фотакарэспандэнта МІА "Россия сегодня" Андрэя Сценіна, які загінуў пры выкананні прафесійнага абавязку.

Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, інфармацыйнае агенцтва Askanews, медыяхолдынг Independent Media, інфармацыйнае агенцтва Notimex, агенцтва навінаў ANA, тэлеканал і партал RT, Shanghai United Media Group (SUMG), інтэрнэт-партал газеты China Daily, інтэрнэт- партал The Paper, медыясетка Al Mayadeen, інфармацыйнае агенцтва Prensa Latina, інфармацыйнае агенцтва News1, інтэрнэт-партал DBW, партал навінаў Brasil247. У статусе галіновых партнёраў конкурс падтрымліваюць: часопіс "National Geographic Расія", партал Russian Photo, партал Photo-study.ru, Фоташкола "Акадэмія фатаграфіі", інфармацыйны партал YOung JOurnalists, часопіс Fotoargenta, Клуб фотажурналістыкі Нью-Дэлі, часопіс Enfoque Visual, часопіс LF Magazine, міжнародная пляцоўка-партнёр - фестываль PhotON.

19
Тэги:
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін

Адбылася тэлефонная размова паміж Лукашэнкам і Пуціным

0
(абноўлена 14:43 07.08.2020)
Прэзідэнты абмеркавалі затрыманне расіян, выказана ўпэўненасць, што сітуацыя будзе ўрэгулявана ў духу ўзаемаразумення.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Тэлефонная размова паміж прэзідэнтам Беларусі Аляк

сандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася ў пятніцу, паведаміла прэс-служба Крамля.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні далейшага развіцця брацкіх расійска-беларускіх адносін.

У гутарцы таксама была закранутая тэма затрымання беларускімі сілавікамі 33 грамадзян Расійскай Федэрацыі.

"Пуцін і Лукашэнка выказалі ўпэўненасць, што сітуацыя з затрыманнем расіян будзе ўрэгулявана ў духу ўзаемаразумення", - паведамілі ў Крамлі.

"Праведзены абмен меркаваннямі ў сувязі з нядаўнім затрыманнем на тэрыторыі рэспублікі 33 расійскіх грамадзян. Выказана ўпэўненасць, што сітуацыя будзе ўрэгулявана ў духу ўзаемаразумення, характэрнага для супрацоўніцтва дзвюх краін", - паведамілі ў пятніцу ў Крамлі.

Акрамя таго, падчас размовы Пуцін падкрэсліў, што расійскі бок "зацікаўлены ў захаванні ў Беларусі стабільнай ўнутрыпалітычнай сітуацыі і правядзенні будучых прэзідэнцкіх выбараў у спакойнай абстаноўцы".

Таксама, адзначылі ў Крамлі, былі "абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця брацкіх расійска-беларускіх адносін".

"Акрамя двухбаковага парадку значная частка гутаркі датычылася актуальных пытанняў процідзеяння пандэміі COVID-19 у дзвюх краінах, выпрацоўкі вакцыны для барацьбы з гэтай інфекцыяй", - паведамілі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта.

0
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін, Расія, Беларусь