Вікі Габар (Польшча) на дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне-2019

Упершыню ў гісторыі: Польшча выйграла дзіцячае "Еўрабачанне" ў другі раз запар

43
(абноўлена 11:12 25.11.2019)
За перамогу ў прэстыжным шоу змагаліся юныя прадстаўнікі 19 краін свету, а лепшай стала ўдзельніца з Польшчы Викі Габар з кампазіцыяй Superhero.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Пераможцам дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" упершыню ў гісторыі ў другі раз стала прадстаўніца Польшчы, паведамляе Sputnik.

Фінал дзіцячага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2019" прайшоў у нядзелю ў польскім горадзе Глівіцэ. За перамогу ў шоу змагаліся прадстаўнікі 19 краін свету.

Вики Габор (Польша) на детском конкурсе песни Евровидение-2019
© Sputnik / Алексей Витвицкий
Вікі Габар (Польшча) на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2019"

Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы пераможцай дзіцячага "Еўрабачання-2019" названа Вікі Габар з Польшчы: артыстка выйшла на сцэну конкурсу з кампазіцыяй Superhero. Упершыню ў гісторыі краіна заняла першы радок у другі раз запар.

12-гадовая Вікі Габар нарадзілася ў Германіі, вучылася ў брытанскай школе, а ў цяперашні час жыве ў Польшчы. У гэтым годзе дзяўчына стала фіналісткай польскай версіі шоу "Голас. Дзеці". Яе першая песня, якая выйшла ў лютым бягучага года, набрала больш за 2,5 мільёны праглядаў на YouTube.

Удзельніца ад Беларусі Ліза Міснікава заняла адзінаццаты радок: на думку вядучых, яе нумар атрымаўся "сакавітым". Міснікава з'явілася на сцэне сёмай і прадставіла гледачам кампазіцыю пад назвай "Пепельный", аўтарам якой выступіў беларускі спявак і кампазітар Кірыл Гуд.

Другое месца заняў Казахстан, а на трэцім размясцілася Іспанія. Расійскі дуэт Таццяна Мяжэнцава і Дэнберэл Ааржак заняў 13-е месца з 72 баламі.

43
Тэги:
Польшча, Дзіцячае Еўрабачанне
Тэмы:
Дзіцячае Еўрабачанне - 2019 (14)
Гасцёўня ў мінскім музей Янкі Купалы

Гасцей пільнаваў сабака: як праходзілі застоллі ў Янкі Купалы

536
(абноўлена 12:17 07.07.2020)
Чым частавалі сяброў і сваякоў у купалаўскім доме і навошта ў сенцах іх чакала нямецкая аўчарка, карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Адной з любімых простых страў класіка беларускай літаратуры былі крышаны — так называлі бульбяны суп са шкваркамі. Сябры пісьменніка ўзгадваюць, што маці "крышыла крышаны", седзячы на парозе мінскага дома, куды сын перавёз яе, ратуючы ад раскулачвання.

Любіў піць квас прама з дзежкі

Многія сучаснікі лічылі Купалу гурманам, але на самой справе класік беларускай літаратуры не любіў вылучацца сярод астатніх. Напрыклад, сяляне, якія жылі ў мястэчку Ляўкі Аршанскага раёна (зараз там знаходзіцца аднаіменны мемарыяльны запаведнік, а раней было лецішча — Sputnik), узгадвалі, што аднойчы пасля працы на ўчастку паэту паднеслі кіслы бярозавы квас у крышталёвым графіне. Ён адмовіўся ад пачастунку, які вельмі любіў, і сам адправіўся ў студню, прыгаворваючы: "Люблю піць квас прама з дзежкі ".

Макет лецішча Купалы ў Ляўках
© Sputnik / Виктор Толочко
Макет лецішча Купалы ў Ляўках

Купалу хацелася быць бліжэй да народа, таму ён заўсёды запрашаў за стол усіх сялян, што дапамагалі яму ці проста працавалі побач з домам.

Самастойна літаратар хадзіў на кірмаш: не даручаў гэту справу ні жонцы, ні слугам. Яшчэ ў дзяцінстве ён напаткаў там бабулю-прадаўшчыцу зёлак, якой пасля прысвяціў адзін з вершаў.

"Сапраўдны" рыбак

Шмат часу Купала праводзіў на прыродзе — любіў паляванне, у тым ліку і "ціхае", і рыбалку. Ляснік Шыманскі ўспамінаў, што часцей за ўсё на паляванні паэт страляў трусоў, мяса якіх вельмі любіў есці з падлівай.

"Успамінаю дзядзьку Янку — вельмі любіў ён пагрызі заячую лапку ", — казаў ляснік.

Купала як прафесійны рыбак лавіў рыбу без вудаў ці рагулек, а з дапамогай спецыяльных шнуроў ці закідушак. У якасці жыўца выкарыстоўваў маленькіх яшчарак — верацяніцаў. Улоў не заўсёды быў удалым, таму, вяртаючыся дадому, ён мог набыць на кірмашы свежай рыбы. Жонка Уладзіслава Францаўна заўсёды заўважала падман, але ніколі не падавала віду.

Вясельны здымак
© Sputnik / Виктор Толочко
Вясельны здымак

У Мінску разам з Купалам на рыбалку хадзілі і іншыя пісьменнікі: рыбачылі звычайна ў пасёлку Ждановічы на Свіслачы. Абавязковым патрабаваннем для гэтага мерапрыемства былі аловак і лісток паперкі. Купала не разумеў, як сапраўдны паэт ці пісьменнік можа ісці на прыроду без гэтых прыладаў — у галаве могуць з'явіцца нейкія цікавыя думкі ці нават радкі, а запісаць іх будзе няма куды.

На варце гасціннасці — Рэкс

Купалаўскі дом славіўся на ўсю сталіцу як адзін з самых гасцінных. Многія беларускія аўтары не аднойчы ўспаміналі застоллі і казалі, што "гэта немагчыма апісаць словамі".

Пісьменнік Іларыён Барашка ўзгадваў, што як толькі з'яўляўся госць, яго настойліва ўсаджвалі за стол і абавязкова частавалі вяндлінкай. Па ўспамінах іншых наведвальнікаў, нават у небагатыя часы Купала частаваў дранікамі, блінамі з мачанкай, вэнджанымі кілбаскамі, падсушанымі сырамі, яечняй са скваркамі і гарачай бульба. Яго маці і сёстры некаторы час жылі на вёсцы, таму многія прадукты траплялі на стол прама з грады.

Пасадзіць госця за стол было цэлым абрадам. Паэт абавязкова даставаў бутэлечку шампанскага, бо з'яўленне сяброў і сваякоў у хаце лічылася сапраўдным святам.

Фотапартрэт Янкі Купалы
© Sputnik / Виктор Толочко
Фотапартрэт Янкі Купалы

На стражы гасціннасці ў мінскім доме Янкі Купалі заўсёды знаходзіўся сабака — нямецкая аўчарка Рэкс. Ён пільнаваў у сенцах, і калі хто-небудзь з гасцей спрабаваў непрыкметна сыйсці з-за стала і адправіцца па сваіх справах, сабака пачынаў брахаць на ўсю хату.

Гаспадар лавіў уцекача са словамі: "Куды сабраўся, паночку? Ты так мне гасцей да пары параспускаешь. Талеркі яшчэ стаяць на стале, вось і ты вяртайся".

Пісьменнік Міхась Лынькоў пісаў, што сапраўднае беларускае хлебасольства гаспадароў купалаўскага дома ледзь не ўвайшло ў прымаўку.

Кубак для кавы, знойдзены на папялішчы дома. Тое, што кубак належаў Купале пацвердзіла жонка
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Кубак для кавы, знойдзены на папялішчы дома. Тое, што кубак належаў Купале пацвердзіла жонка

Кармілі тут і бедных студэнтаў. У 1909-1913 гадах Купала быў у ліку студэнтаў, якія наведвалі ў Санкт-Пецярбургу так званыя суботнікі прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы — яго называлі патрыярхам беларускага адраджэння. Купала добра памятаў галодныя студэнцкія часы і пачастункі на суботніках, таму і арганізаваў такую ж гасцёўню ў сваім мінскім доме.

Дарэчы, менавіты гэтыя сустрэчы ўвайшлі ў спіс абвінавачванняў у адрас Купалы падчас рэпрэсій.

536
Тэги:
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Янка Купала, Беларусь
Тэмы:
Класічная кухня: што елі і чым частавалі знакамітыя беларусы
По теме
Прывітанне са "Смалявуда": пад Мінскам пачаліся здымкі фільма пра Купалу
З-за крытыкі гледачоў новы спектакль пра Купалу зменіць назву
Як мылі помнік Янку Купалу напярэдадні яго дня нараджэння
А хто там ідзе: знакаміты верш Купалы выйшаў у перакладзе на 101 мову свету
Brutto выпусцілі кліп на верш Янкі Купалы
Бульба з кіслым малаком і бланманжэ: якім было меню Якуба Коласа
Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

914
(абноўлена 16:11 06.07.2020)
У таямнічую купальскую ноч вясковая моладзь збіралася вакол вогнішча і спявала традыцыйныя купальскія песні.

Песні – неад'емная частка не толькі жыцця беларуса, але і абрадавага цыклу. З адмысловымі спевамі дзяўчыны збіралі зёлкі, звівалі іх у вяночкі, варажылі і вадзілі карагод вакол вогнішча.  

Купальскае вогнішча звычайна ладзілі каля ракі або поля, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка. Хлопцы збіралі галлё, салому і складвалі высокае вогнішча. Лічылася, што калі пераскочыць праз яго, агонь ачысціць усё дрэннае, што было дагэтуль, і прынясе ўдачу.

Галоўныя матывы купальскіх песень – будучы ўраджай і, зразумела, каханне. Жыта ўжо стаіць высокае, наліваюцца каласы, а кароткія ночы – самыя цёплыя ў годзе. Спавалі на Купалле і жартаўлівыя песні, у якіх можна заўважыць не толькі абрадавыя матывы, але і звесткі пра штодзённае жыццё і зносіны беларусаў.

Купальскія песні сабраў у сваёй манаграфіі беларускі фалькларыст Арсень Ліс. Sputnik прыводзіць некаторыя з гэтых песень – мабыць, вы нават ведаеце матыў?

914
Тэги:
Традыцыі і абрады, песні, Купалле
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота

Рапота: падатковы манеўр стаў асноўнай праблемай у адносінах Масквы і Мінска

0
(абноўлена 17:07 08.07.2020)
Расія звязала кампенсацыю страт ад падатковага манеўру для Беларусі, па словах Рапоты, з пытаннем інтэграцыі, а кампраміс знойдзены не быў.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Адсутнасць дамоўленасці аб кампенсацыі за падатковы манеўр, уведзены ў расійскай нафтавай сферы, стаў асноўнай праблемай у беларуска-расійскіх адносінах, лічыць дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Такое меркаванне ён выказаў у час online-лекцыі, прысвечанай актуальным пытанням развіцця Саюзнай дзяржавы.

Ён нагадаў, што ўведзены Расіяй падатковы манеўр адбіўся на кошце ўсіх энерганосьбітаў.

"Натуральна, беларускі бок паставіў пытанне аб тым, што, паколькі вы прынялі такі закон, мы нясем страты. Іх можна не лічыць стратамі, але ва ўсякім разе тым планам на фарміраванне бюджэту, якія ў нас (у беларускага боку. - Sputnik) былі , зараз не наканавана спраўдзіцца", - цытуе Рапоту агенцтва БелТА.

Паводле слоў дзяржсакратара, у адказ расійскі бок выставіў ўмову: Масква гатовая перагледзець існуючыя становішча спраў, калі Беларусь і Расія вызначацца з далейшым развіццём адносін.

"Былі створаны рабочыя групы па 31-й дарожнай карце, якія па ідэі павінны былі адказаць на гэтае пытанне. На гэтае пытанне канчатковага адказу пакуль няма, а цэнаўтварэнне пакуль застаецца прадметам абмеркавання", - растлумачыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

Паводле яго слоў, наступствы падатковага манеўру сталі асноўнай праблемай, якая паўстала ў эканамічных адносінах Масквы і Мінска, "і, напэўна, неяк адбіваецца і на палітычных", падкрэсліў Рапота.

Што за падатковы манеўр?

З 2019 года Расія пачала рэалізацыю падатковага манеўру, які мае на ўвазе паступовае абнуленне да 2024 года вывазных пошлін. Замест іх паступова будзе павышацца падатак на здабычу карысных выкапняў.

Раней Беларусь купляла расійскую нафту без выплаты пошлін у бюджэт Расіі. Чорнае золата з "Дружбы" перапрацоўвалася ў нафтапрадукты, якія Беларусь выкарыстоўвала як для ўласных патрэб, так і адпраўляла за мяжу, у тым ліку ў Расію. Пошліны за гэтыя нафтапрадукты Беларусь пакідала ў сваім бюджэце. Такім чынам краіна атрымлівала схаваную субсідыю.

Страты ад падатковага манеўру ў галіне ў 2019-2024 гадах афіцыйны Меінск ацэньваў у 10,5-11 мільярдаў долараў.
Як заяўляў раней прэс-сакратар кіраўніка ўрада Расіі Алег Осіпаў, страты бюджэту Беларусі з-за падатковага манеўру не адносяцца да абавязацельстваў РФ перад Мінскам.

Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка адзначаў, што ў рамках праведзеных на пачатку снежня перамоваў лідараў Беларусі і Расіі бакі знайшлі падыходы да вырашэння пытання аб кампенсацыі, ён можа быць вырашана з 1 студзеня 2022 года.

0
Тэги:
Саюзная дзяржава, Рыгор Рапота