Маляўнічы салют над легендарным Дынама

Лукашэнка ўзнагародзіў кампазітара Крутога за шоу на II Еўрапейскіх гульнях

30
(абноўлена 10:27 09.01.2020)
Народны артыст Расіі узначальваў творчы калектыў, які адказваў за падрыхтоўку цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

МІНСК, 9 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў расійскага кампазітара Ігара Крутога за цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Сёння Лукашэнка падпісаў указы аб прысуджэнні прэмій "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва. Акрамя таго, за дасягненні ў сферы прафесійнага мастацтва, дабрачыннай дзейнасці, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны дзесяць спецпрэмій.

"За распрацоўку і рэалізацыю творчай канцэпцыі маштабных цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года спецыяльная прэмія прысуджана аўтарскаму калектыву ў складзе народнага артыста Расіі Ігара Крутога, рэжысёра-пастаноўшчыка, заснавальніка кампаніі Sechenov.com Аляксея Сечанава, мастацкага кіраўніка прадзюсарскага цэнтра "Арт-мажор" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандра Вавілава", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Нагадаем, Мінск упершыню прыняў Еўрапейскія гульні з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Удзел у мультыспартыўным форуме прынялі больш за чатыры тысячы атлетаў з 50 краін Еўропы. На падрыхтоўку і правядзенне спаборніцтваў Беларусь выдаткавала 400 мільёнаў долараў.

30
Тэги:
Беларусь, Аляксандр Лукашэнка, Еўрапейскія гульні
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (192)

Культура