Фільм Паразіты стаў лаўрэатам прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША

Фільм "Паразіты" стаў лаўрэатам прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША

11
(абноўлена 09:03 20.01.2020)
Фільм паўднёвакарэйскага рэжысёра Пон Чжун Хо да гэтага атрымаў "Залатую пальмавую галіну" на Канскім кінафестывалі і прэмію "Залаты глобус".

МІНСК, 20 сту - Sputnik. Паўднёвакарэйскі фільм "Паразіты" атрымаў галоўную ўзнагароду Гільдыі кінаакцёраў ЗША за лепшы акцёрскі склад, паведамляе Sputnik.

Чарговую прэмію фільм рэжысёра Пон Чжун Хо атрымаў на 26-й штогадовай цырымоніі ўручэння прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША 19 студзеня ў Лос-Анджэлесе. Да гэтага карціна паўднёвакарэйскага рэжысёра заваявала "Залатую пальмавую галіну" на Канскім кінафестывалі і стала лаўрэатам "Залатога глобуса".

Лучшей актрисой по версии Гильдии киноактеров США стала Рене Зеллвегер, сыгравшая в фильме Джуди
© AP / Jordan Strauss
Лепшай актрысай па версіі Гільдыі кінаакцёраў ЗША стала Рэнэ Зелвегер

За ўзнагароду за лепшы акцёрскі склад разам з "Паразітамі" змагаліся фільмы "Ірландзец", "Аднойчы ў Галівудзе", "Скандал" і "Трус Джоджо". Характэрна, што паўднёвакарэйская карціна стала першай замежнай стужкай, якая заваявала прыз акцёрскай гільдыі ЗША.

Узнагароды SAG Awards уручылі таксама лепшым акцёрам. Прэміі за лепшую мужчынскую ролю ганараваўся Хаакін Фенікс, які сыграў у фільме "Джокер". Узнагароду за лепшую мужчынскую ролю другога плана атрымаў Брэд Піт за фільм "Аднойчы ў Галівудзе".

Награду за лучшую мужскую роль второго плана получил Брэд Питт за фильм Однажды в Голливуде
© AP / Matt Sayles
Узнагароду за лепшую мужчынскую ролю другога плана атрымаў Брэд Піт за фільм "Аднойчы ў Галівудзе"

Лепшай актрысай па версіі Гільдыі кінаакцёраў ЗША стала Рэнэ Зелвегер, якая сыграла ў фільме "Джудзі". За гэтую ж ролю актрыса ўжо удастоілася "Залатога глобуса" і стала намінантка на прэмію "Оскар". У катэгорыі "Лепшая жаночая роля другога плана" лепшай была прызнаная Лора Дзёрн, журы ацаніла яе ігру ў драме "Шлюбная гісторыя".

11
Тэги:
кіно, ЗША

Культура