Як выглядае самая вялікая кнігарня ў Мінску

Апублікаваны спіс самых прадаваных кніг у беларускіх кнігарнях

44
(абноўлена 16:25 24.01.2020)
У дзясятку самых папулярных аўтараў патрапілі Віктар Марціновіч, Наталля Батракова і Міхаіл Булгакаў.

МІНСК, 24 сту - Sputnik. Раман беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай узначаліў спіс самых прадаваных кніг па версіі "Белкнігі", інфармацыя апублікаваная на сайце арганізацыі.

Працяг дылогіі Наталлі Батраковай "Міг бясконцасці"  пад назвай "Міг бясконцасці 2: бясконцасць любові, бясконцасць смутку" выйшаў накладам у 4 тысячы экземпляраў у маі мінулага года і быў раскуплены праз 11 дзён пасля рэлізу, які адбыўся на адкрыцці самай вялікай кнігарні сталіцы.

На другое месца патрапіў пераклад на беларускую мову першай кнігі Джаан Роўлінг пра Гары Потэра - "Гары Потэр і філасофскі камень". Кніга ўбачыла свет 18 снежня і яе тыраж – 2 тысячы экземпляраў – ужо прададзены. Зараз ідзе дадрукоўка.

Бронзавы прызёрам рэйтынгу сталі "Залатыя правілы народнай культуры" Аксаны Катовіч і Янкі Крука. У выданні прадстаўлены звод рэгламентацый, прадпісанняў і забаронаў, якія сфарміраваліся ў традыцыйнай культуры усходнеславянскіх народаў за некалькі вякоў.

Таксама ў дзясятку лепшых увайшлі "Буквар для дашкольнікаў", "Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў", кніга Віктара Марціновіча "Мова", рускамоўныя варыянты "Майстар і маргарыта" Булгакава і "Тры таварышы" Рэмарка, а таксама два выданні пра гісторыю, культуру і сучасную Беларусь - "Гэта Беларусь, дзетка!" і "Беларусь запрашае".

44
Тэги:
Беларусь, Кнігі

Культура